Дабрыдзень, шаноўныя чытачы!
Яшчэ ўлетку 2022-га мы плянавалі зрабіць дубляж колькіх эпізодаў сэрыялу „Каханьне, сьмерць і робаты“ (Love, Death & Robots) пад кіраўніцтвам BIEŁARUSKAHA ŠAŁU.
У жніўні мы выпусьцілі дубляж „Калі ёгурт захапіў сьвет“ і пачалі рыхтаваць эпізод пра скідняў: BIEŁARUSKI ŠAŁ яго пераклаў і агучыў чатырох пэрсанажаў, яшчэ аднаго агучыў Vožyk, а Ф. Будаўнічы адрэдагаваў тэкст. Не ставала адно руплівае працы гукарэжысэра, каб сьвет падзеяў запраўды адчуваўся.
Час ішоў. Дарма што ў нашым праекце адбыліся зьмены, BIEŁARUSKI ŠAŁ працягваў зьвяртацца да розных людзей па помач з гукам у дубляжы, але толькі цяпер яму ўдалося знайсьці чалавека, што дбае аб якасьці й намагаецца ўсё рабіць як найлепш, — гэта NENIA.
Сёньня пэўныя моманты былі б перакладзеныя й агучаныя йначай, але мы вельмі шчасныя, што дубляж эпізоду „Скідні“ нарэшце пабачыў сьвет ❤️
Дзякуем за ўвагу й чакаем вашых водгукаў. Бывайце здаровыя й беражэце сябе!