Лукашынскі дзённік


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Bloglar


🐷 Нейра-селянін, бульба-інвестар, SMS-калгаснік
👨‍💻 Ствараю тэксты, будую сэнсы і сюжэты
🏡 Жыву ў вёсцы Лукашына Іўеўскага раёна
🤓 Сувязь з аўтарам: @evgenirum

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Bloglar
Statistika
Postlar filtri


















🏘 На нябёсах толькі і размоў, што пра Вігушкі. А я быў там, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам (у вёсцы, а не на нябёсах, зразумела).

Некалькі вялікіх гісторый пра вёску, а дакладней — яе жыхароў, галоўных герояў — ужо напісана.

Я не буду спяшацца са сваёй. Спадзяюся, самае цікавае яшчэ наперадзе. Але ўжо цяпер магу сказаць, што дзякуючы візітам сюды маё жыццё крута змянілася. Дакладней сказаць, пабыўшы ў Вігушках усяго некалькі разоў, я атрымаў моцны штуршок да зменаў.

Няхай і даводзіцца некаторыя рэчы пачынаць спачатку — гэта балючы, але неабходны вопыт. Упэўнены, што трансфармацыя скончыцца паспяхова.

А пакуль — пакіну фотакартачкі на памяць.

Антон, Воля, Іра — ❤️


Спадарства!

Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».

Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.

Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі, зьвяртайцеся сюды — ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
☀️ На вуліцы здарылася неблагое для сярэдзіны лістапада надвор’е. Я вырашыў гэтым скарыстацца і пайшоў вывозіць лісце, апрануўшыся, як і патрабуецца ад чалавека, які сочыць за fashion, у стылі old money.

На мне:
🥾 чобаты ад мясцовага майстра Іва Сэн Ларанавіча;
🧢 картуз ад дзеда Вацлава Іосіфавіча;
👕 піджак, які застаўся яшчэ са школьнага выпускнога (да гэтай пары мне вялікі);
👖 джынсы і рубашка з нечыіх абноскаў.

Лічу, што на 100% адпавядаю трэндам, як думаеце?)


Гэта будзе першы раз у гісторыі «Дзённіка», але правілы на тое і створаны, каб іх парушаць.

Гады ў рады я гляджу серыялы, яшчэ радзей пра іх пішу, але не сказаць, што «Рыплі» – гэта проста мастацкі шэдэўр, не магу.

Так, выйшаў ён паўгады назад. Але я пачуў пра яго толькі ўчора, выпадкова, і ўжо потым даведаўся перадгісторыю, пра кнігу, пра Дэлона, Дэймана і іншае. Зараз не пра гэтае.

Я запусціў гэтую чорна-белую стужку і на некалькі гадзін проста выпаў з жыцця, бо даўно не бачыў нічога прыгажэй.

Я не буду расказваць сюжэт, даваць спойлеры і раіць паглядзець усім і кожнаму.

Але калі вам падабаецца сапраўднае візуальнае мастацтва – атрымаеце асалоду, гарантую.

P.S.: а ў каментары можна напісаць, што з апошняга прагледжанага спадабалася менавіта вам

318 0 3 12 33

***
Быў месяц студзень на двары,
Стаялі зімнія марозы.
А ты гуляла ў бары,
Рукой кранала ты бярозы.

Як тое дрэўца, бела ты,
І як яно, не менш прыгожа,
Бо не губляеш ты лісты…
Усё гэта ад кахання, можа?

Цвіці ж, квітней, маё жыццё,
І не зважай ты на згрызоты.
Аднойчы знікне забыццё,
Тады ўвесь свет спытае: Хто ты?


Свой першы верш я напісаў, седзячы на гаршку. Гэта літаральна так: твор з 8 ці 12 радкоў я прыдумаў у пяцігадовым узросце, знаходзячыся ў прыбіральні. Называўся ён “Коцік Петрык і мышка”, быў на беларускай мове і расказваў, як можна здагадацца з назвы, пра вечную барацьбу дабра са злом.

З таго часу не тое каб я вельмі любіў пісаць менавіта вершы, але перыядычна гэта рабіў пад уплывам нейкіх падлеткавых праблем, няшчаснага кахання ці проста каб пасмяяцца з сябрамі — несур’ёзныя памфлеты даваліся мне лепш за ўсё. Пра сваіх лукашынскіх сяброў я нават напісаў цэлую паэму з некалькіх частак — нізкай мастацкай вартасці і з мацюкамі праз слова, але праз яе мне далі ганаровае званне “Прафесар”.

Недзе год з 19 пісаць я амаль перастаў: напэўна, усё ж больш люблю прозу, а хутчэй за ўсё, што вершы неслі нейкую тэрапеўтычную функцыю перш за ўсё для мяне і наўрад ці былі цікавы шырокаму колу.

Але ёсць адзін твор, да якога я перыядычна вяртаюся і ён мне падабаецца, як і раней. То дзялюся і з вамі.

P.S.: калі і каму напісаў, не пытайцеся
было гэта даўно. Але адрасат у тэме


Я доўга хацеў расказаць пра сваю залежнасць, але ніяк не мог вырашыцца.

Адна з прычын – страх і шкада страціць аўдыторыю, якую я так старанна тут збіраў. Другая – у сацсетках мы самі будуем свой вобраз, і з часам трапляем ужо ў залежнасць ад яго, стараемся больш адпавядаць вобразу, чым быць тымі, хто мы ёсць на самой справе.

Але трансляваць «успешный успех», калі ты глыбока няшчасны і перажываеш праз гэта – не выйсце.

Шмат год я пакутую на алкагольную залежнасць. Чалавеку, які не ведае такога сам, прасцей за ўсё сказаць - «проста не пі» (не ўжывай наркотыкі, не еш салодкага, падстаў другую шчаку свайму дамашняму тырану, забудзься на свае разлады харчавых паводзінаў, проста еш мяса etc.). Я вельмі рады, што ў вашым жыцці няма такой праблемы. Але ў дадзеным выпадку – рэцэпт не працуе. Нельга сказаць хвораму на рак – проста не хварэй. Ці бяздомнаму – проста ідзі і пасяліся вунь у той пентхаўс. Гэта так не працуе.

Гэтым допісам я хацеў бы сказаць, што хаваць свае хібы і слабасці – гэта не моц. Гэта хлусня. Адкрыць свае хібы і слабасці і галоўнае – не збаяцца сказаць пра гэта – вось што ёсць моц.

Я залежны. Я слабы. Але разам з тым для кагосьці – я моцны.

P.S.: Дзякую тым, хто ўсё ведаў і не адвярнуўся. Я не буду называць імёны, але менавіта вашая падтрымка і надае мне моцы змагацца

680 0 3 24 108

📹 Апошнім часам я стаў больш здымаць відэа, і, адпаведна, сутыкнуўся з пытаннямі мантажу. Раней гэтыя патрэбы цалкам задавальняў CapCut. Але паступова ў ім стала невыносна шмат рэкламы, да таго ж нават базавыя функцыі зрабіліся платнымі.

Убудаваны ў Instagram рэдактар быццам бы просты і зразумелы, і сёе-тое ў ім можна змантаваць. Я б з задавальненнем ім карыстаўся, бо не люблю ўскладняць там, дзе можна спрасціць. Але ў Instagram ёсць пэўныя абмежаванні ў працы з гукам і музыкай.

Таму ў мяне саспела пытаннечка, сябры. Чым вы карыстаецеся для мантажу відэа?

841 0 2 14 12


17 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.