Супраць берасцейца экс-палітвязня завялі завочную справу. Адразу па 10 крымінальных артыкулахСёння берасцейскі СК заявіў пра завочную справу, заведзеную супраць
Ціхана Клюкача. Яму вырашылі прад'явіць адразу 10 артыкулаў:
▪️Распальванне варожасці (ч.1 арт.130 КК)
▪️Паклёп (арт.188 КК)
▪️Масавыя беспарадкі (ч.3 арт.293 КК)
▪️Стварэнне экстрэмісцкага фармавання (ч.3 арт.361-1 КК)
▪️Удзел у вайне на тэрыторыі іншай краіны (ч.1 арт.361-3 КК)
▪️Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (чч.1 і 2 арт.361-4 КК)
▪️Падрыхтоўка да ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці (арт.361-5 КК)
▪️Паклёп на Лукашэнку (ч.2 арт.367 КК)
▪️Абраза Лукашэнки (арт.368 КК)
▪️Абраза прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).
❕Гэтыя крымінальныя артыкулы
беларускія ўлады актыўна выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу пасля 2020 года. А паняцце "экстрэмізму" ў Беларусі (з падачы ўлады) паступова стала эфэмізмам для палітычна пераследу.
Нагадаем, што Ціхан Клюкач — былы палітвязень з Берасця. Атрымаў тэрмін у паўтары гады калоніі за менскія пратэсты 2020 года, цалкам адбыў той тэрмін. Пасля з'ехаў з Беларусі. Ваюе на баку Ўкраіны супраць Расеі.
📸
На фота: Ціхан Клюкач / Facebook