❗️У Пінскім раёне скончыла жыццё самагубствам жанчына. «Не вытрымала ціску з боку міліцыі»
Як паведамляе праваабарончая ініцыятыва DissidentBy, 10 снежня скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчына жыла ў Пінскім раёне і некалькі разоў была асуджана па "экстрэмісцкіх" (то бок палітычных) артыкулах да арышту. Так, апошні суд адбыўся 6 лістапада ў Пінску за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Па меркаванні знаёмых жанчыны, яна не вытрымала вобшукаў, пазбаўлення волі, праверак і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыі. 10 снежня Святлана кінулася пад цягнік. Знаёмыя Круцікавай кажуць, што іншых абставінаў для такога ўчынку ў жанчыны быць не магло — яна была вельмі актыўнай і жыццярадаснай.