БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.
Сайт https://baj.media
Patreon patreon.com/baj_media
Insta instagram.com/baj.media.by
Сувязь office@baj.media
We support 🇺🇦

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Выйшаў штогадовы агляд «Рэпарцёраў без межаў» (RSF): у 2024 годзе журналістыка плаціць непамерна высокую чалавечую цану ў канфліктах і рэпрэсіўных рэжымах.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» медыяпраект «Позірк»

19 снежня ў пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дадалі медыяпраект «Позірк» — уласна інтэрнэт-партал і афіляваныя з ім акаўнты ў сацыяльных сетках і месенджарах.

У гэтым рашэнні згаданыя інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйснялася «экстрэмісцкая дзейнасць»


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Як ХАМАС фальсіфікуе дадзеныя аб колькасці загінулых у Газе і чаму на іх спасылаюцца сусветныя медыі? Даследванне

Брытанскі аналітычны цэнтр Henry Jackson Society (HJS) зрабіў глыбокі аналіз дадзеных падкантрольнага ХАМАС «Міністэрства аховы здароўя Газы» і выявіў сур’ёзныя памылкі. Напрыклад, некаторыя загінулыя дарослыя мужчыны былі зарэгістраваныя як немаўляты, улічваліся натуральныя смерці і нават смерці да пачатку канфлікту.

Пры гэтым 98% разгледжаных артыкулаў сусветных медыяў спасылаліся менавіта на гэтыя лічбы, піша «Новы час».

Былі вывучаны 1378 артыкулаў з вядучых англамоўных газет і медыя, уключаючы The New York Times, The Washington Post, The Guardian, CNN, BBC, Reuters, Associated Press і аўстралійскі ABC.

За гэты чатырохмесячны перыяд 84% публікацый не рабілі крытычнага адрознення паміж лічбамі загінуўшых сярод мірных жыхароў і баевікоў.


Падрабязнасці

без впн


Што паслухаць па гісторыі Беларусі: найлепшыя падкасты

Ад дасціпных размоваў пра шляхецкі побыт да вострых дыскусій пра Вялікае Княства Літоўскае — у падкастах на ютубе знойдзецца ўсё, што трэба аматарам мінулага.

«Наша Ніва» сабрала цікавыя гістарычныя падкасты, а таксама паразважала пра цяжкасці станаўлення жанру ў беларускай медыяпрасторы.

«Многія прытрымліваюцца логікі, што беларускі падкаст мусіць быць толькі пра Беларусь ці пра тэмы, якія хоць неяк з ёю звязаны. Так тэмы сусветнай гісторыі і гісторыі мастацтва амаль цалкам аддаюцца на водкуп расійскім падкастарам».


Цалкам чытайце тут

без внп


#магчымасці

Вэбінар «Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?» ( дэдлайн — 8 студзеня)

У сучасным свеце тэхналогіі штучнага інтэлекту (ШІ) імкліва мяняюць ландшафт медыяіндустрыі. І беларускі медыяландшафт — не выключэнне.

Мы разгледзім практычныя прыклады выкарыстання ШІ для:
🔹аптымізацыі ўнутрырэдакцыйных працэсаў;
🔹стварэння кантэнту;
🔹збору інфармацыі.

Наша экспертка — Яніна Мельнікава, медыяменеджэрка, рэдактарка і журналістка. Апошнія 8 гадоў узначальвае нішавае медыя, якое стварылі экалагічныя НДА Беларусі — «Зялёны партал». Яна падзеліцца досведам сваёй рэдакцыі па выкарыстанні ў рабоце інструментаў штучнага інтэлекту.

Вэбінар арганізаваны інстытутам Fojo (Швецыя) і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры фінансавай падтрымцы Савета Паўночных краін.

Рэгістрацыя і падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


«Мы шакаваныя». Амбасады Вялікабрытаніі і Германіі занепакоеныя новай хваляй затрыманняў журналістаў у Беларусі

Колькасць вядомых фактаў затрыманняў медыйшчыкаў у Беларусі рэзка вырасла да 45 чалавек. Літаральна на мінулым тыдні за кратамі аказаліся медыяспецыялісты яшчэ двух рэгіянальных выданняў.

«Мы шакаваныя арыштам 7 журналістаў цягам гэтага месяца, які стаў чарговым трагічным прыкладам падаўлення свабоды слова ў беларусі.

З’яўляючыся сябрам @MediaFreedomCoalition, мы ўважліва сочым за гэтым і патрабуем вызвалення несправядліва арыштаваных журналістаў».


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Стаў вядомы вырак відэакарэспандэнту Яўгену Нікалаевічу

Сёлета на пачатку кастрычніка суд Пінска і Пінскага раёна прызнаў відэакарэспандэнта «Медиа-Полесье» Яўгена Нікалаевіча вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Рэдакцыя выдання высветліла, што суддзя Яўгенія Мельнік прызначыла журналісту 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Штучны інтэлект: памочнік ці патэнцыйны вораг? Адказваюць эксперты

Імклівае распаўсюджванне штучнага інтэлекту ў сусветных медыя ставіць пытанне рубам: як яго ўтрымаць пад кантролем? На Форуме журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і пераследуемых журналістаў «Надзейная і прафесійная журналістыка: мэта – падтрымліваць самыя высокія стандарты» ў Сейме Літвы прайшла дыскусія пра выкарыстанне штучнага інтэлекту ў медыях.

— Мы з’ўляемся таксама камерцыйнай структурай, таму абавязкова абмяркоўваем, колькі можам інвеставаць у развіццё ШІ. Каб займацца штучным інтэлектам прафесійна, патрэбныя больш спецыялізаваныя праграмы, чым чат GPT, — тлумачыць Галоўны рэдактар партала 15min.lt Вайдас Бенюшыс.


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Пракуратура: Вольгу Радзівонаву асудзілі за публікацыі ў нямецкай Die Tageszeitung

Генеральная пракуратура Беларусі 18 снежня абнародавала сутнасць абвінавачання асуджанай да 4 гадоў зняволення журналістцы Вользе Радзівонавай.

Стала вядома, што акрамя пазбаўлення волі суд прызначыў Вользе Радзівонавай штраф памерам 100 базавых велічынь (4 тысячы рублёў).


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


#магчымасці

Грамадзянскі саміт Unlock у Празе (дэдлайн — 29 снежня)

Пражскі грамадзянскі цэнтр прымае заяўкі на штогадовую платформу Unlock — саміт пра актывізм і інавацыі, дзе можна знайсці аднадумцаў, папоўніць веды і паглыбіць свае кампетэнцыі.

📌 У гэтым годзе саміт прысвечаны пераасэнсаванню таго, як грамадзянская супольнасць можа заставацца актуальнай у надзвычай складаных умовах.

Арганізатары запрашаюць актывістаў, журналістаў і іншых стваральнікаў кантэнту, а таксама наватараў у галіне тэхналогій, якія імкнуцца да пазітыўных змен.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Вечаровае апытанне ад БАЖ. Давайце абярэм "слова года" для беларускіх медыя сёлета? 🙂
Опрос
  •   ТікТок
  •   Экстрэмізм
  •   Пошук сродкаў
  •   Штучны інтэлект
  •   Ананімізацыя
  •   Спецвытворчасць
  •   Непублічная інфармацыя
  •   Расследаванні
63 голосов


БАЖ пагутарыў з намеснікам дырэктара Беларускага раследавальніцкага цэнтра (БРЦ) Аляксандрам Вастровым.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


#магчымасці

Стыпендыя Мілены Ясенскай для журналістаў (дэдлайн — 15 студзеня)

У конкурсе могуць удзельнічаць дасведчаныя журналісты, якія пішуць пра культуру.

Што прапануюць:

◽️ тры месяцы ў Вене;

◽️ стыпендыя ў памеры 3300 эўра;

◽️ магчымасць працаваць у офісе;

◽️ доступ да даследчых аб’ектаў.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Справедливое отношение к фрилансерам: руководство для редакций

Журналистка из Великобритании Донна Фергюсон, член комитета организации Women in Journalism, за 12 лет фриланса многократно сталкивалась с несправедливостью в оплате труда и других вопросах.

Вместе с коллегами она решила создать руководство, основанное на успешном опыте работы редакций с фрилансерами. Оно посвящено трем областям: оплате и гонорарам, питчингу и созданию материалов, а также правам фрилансеров. О документе рассказывает IJNet.

«Это всего лишь небольшой шаг, поскольку мы не можем заставить организации нас слушать. Но мы надеемся, что это поможет искоренять порочную и поощрять положительную практику».


Читайте тут

без впн


Усё проста. Вашы данаты дапамагаюць нам рабіць болей магчымасцяў, праграм і тэкстаў для журналістаў і журналістак.

Гэта не пустыя словы. Сёлета БАЖ па розных праграмах аказаў дапамогу больш чым 100 калегам у экстраных сітуацыях.

🤝 Падтрымаць БАЖ праз Patreon

💌 Падпісацца на чацвяровую навінавую рассылку БАЖ

📷 pexels.com


Кошт падпіскі на прапагандысцкія выданні за апошні год вырас на 13–19 працэнтаў

Пры гэтым агульны рост спажывецкіх цэн склаў 5,5 працэнта, заўважыў «Позірк».

Падрабязнасці тут

без впн


Журналісцкі форум у Сейме Літвы: пра абарону ад пераследу і давер аўдыторыі

Днямі ў Сейме Літоўскай Рэспублікі прайшоў Форум журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і пераследуемых журналістаў «Надзейная і прафесійная журналістыка: мэта — падтрымліваць самыя высокія стандарты».

Журналісты, медыямэнэджэры і эксперты з краінаў Балтыі і рэлакаваных медыяў сабраліся разам, каб абмеркаваць надзённыя праблемы.

Журналіст Імантс Ліепіньш: Заканадаўства Латвіі забараняе каментаваць пытанні дзяржсакрэтаў. Латвійскія ўлады не могуць сачыць за медыйшчыкамі, таму выбіраюць фармат прыватных сустрэч, каб заявіць, што гэта не мы. Самае смешнае, што мы павінны ім верыць…


Цалкам чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


Як будзе паводзіцца прапаганда, калі падзе рэжым: майстар-клас ад Сірыі

Прапагандысты, чыноўнікі і рэлігійныя прапаведнікі, якія дзесяцігоддзямі абслугоўвалі рэжым Башара Асада, пачалі публічна тлумачыць, што яны толькі рабілі сваю працу і ні ў чым не вінаватыя.

Еўрарадыё расказвае, як былы рэпрэсіўны і прапагандысцкі апарат публічна тлумачыць, чаму да яго не варта выстаўляць прэтэнзіі.

«Мы верым і спадзяёмся, што Сірыя будзе для ўсіх сірыйцаў».


Чытайце тут

без впн


Тры #магчымасці для бізнэс-журналістаў

Стыпендыя Джэймса Б. Стыла па расследавальніцкай дзелавой журналістыцы
⏰ Дэдлайн — 1 студзеня
Стыпендыяты будуць працаваць з рэдактарамі над расследавальнымі праектамі і пройдуць стажыроўку ў адной з буйных амерыканскіх ці міжнародных медыяарганізацый. Паспяховыя ўдзельнікі атрымаюць ступень магістра.

Cтыпендыі Калумбійскага ўніверсітэта для бізнес-журналістаў

⏰ Дэдлайн — 31 студзеня
Стыпендыяльная праграма Knight-Bagehot у галіне эканамічнай і дзелавой журналістыкі. Удзельнікі цягам года будуць навучацца ў Нью-Ёрку. Мэта праграмы — дапамагчы журналістам лепш разбірацца ў тэмах бізнесу, эканомікі і фінансаў.

Уводны курс у бізнэс-журналістыку ад Google News Initiative
⏰ Без дэдлайну
Тры ўрокі, прысвечаныя інструментам, якія дазваляюць адсочваць дзейнасць кампаній на пяці кантынентах, працаваць з вялікімі масівамі даных і візуалізаваць іх.

📷 pexels.com



Показано 20 последних публикаций.