Вясна / Правы чалавека ў Беларусі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Instagram-старонка былой палітзняволенай Вольгі Гарбуновай прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Брэста 23 снежня.

Таксама спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі Telegram-канал «Пульс Ленина-19», Instagram-старонкі «reform.nеws», «zhyveteka», старонкі ў «Х» «Mandalorac» і «amaralny pryhazun».

🔗Хроніка палітычнага пераследу


За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які 11 гадоў таму запусціў кампанію па віншаванні ветэранаў

Нікадзім Бельскі родам з Валожына, але жыве ў польскім Чэнстахове, калі верыць яго сацсеткам.

У 2013 годзе яго акцыя асвятлялася на рэспубліканскім узроўні — ён тады натхніў моладзь адпраўляць паштоўкі ветэранам да 9 траўня.

Выглядае, што ён днямі ехаў у госці ў Беларусь і на літоўска-беларускай мяжы трапіў пад пільную ўвагу сілавікоў — яго імя з'явілася сёння ў судзе Верхнядзвінскага раёна з абвінавачаннем у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Апошняя актыўнасць маладога чалавека ў сацсетках заўважана 22 снежня, піша @vitebsk_info.

Бацькі Нікадзіма — зааваланцёры, займаюцца дапамогай бяздомным жывёлам, трымаюць у Валожыне заагатэль і таксама былі героямі рэспубліканскай прэсы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу


🎄Беларусы сабралі амаль 20.000 еўра для каляднай дапамогі дзецям палітвязняў

Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі.

Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы).

Падтрымаць акцыю па спасылцы


У Віцебску за «экстрэмізм», верагодна, судзілі «Выдатніка» МНС

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядалася справа Антона Віктаравіча Русаковіча. Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядала суддзя Ганна Кот.

Як адзначае @vitebsk_info, у мужчыны поўнае супадзенне ініцыялаў з данымі капітана ўнутранай службы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, інспектара сектара маркетынгу і дагаворнай работы цэнтра маркетынгу, дагаворнай работы і рэчавага забеспячэння

У 2020-м Русаковіч узнагароджваўся Граматай упраўлення, у 2023-м — нагрудным знакам МНС «Выдатнiк» (на фота ён справа).

🔗Хроніка палітычнага пераследу


Мужчына «абразіў» Лукашэнку на зборы подпісаў: яго ўжо асудзілі

Суд Ленінскага раёна Мінска 20 снежня вынес прысуд 39-гадоваму Андрэю Куніцкаму, якога судзілі за абразу Лукашэнкі. Мужчыну асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Паводле версіі абвінавачвання, 15 лістапада мінчанін падышоў да сябраў ініцыятыўнай групы на вуліцы Маякоўскага, што займаліся зборам подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі, і нібыта публічна выказаў негатыўны каментар пра яго.

Суд адзначыў, што дзеянні абвінавачанага насілі наўмысны характар, накіраваны на публічнае прыніжэнне гонару і годнасці Лукашэнкі.

Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117031


💔«Сумнае свята»: у гэтым годзе Новы год і Каляды за кратамі правядуць мінімум 30 сямей

23 снежня ў Беларусі налічваецца больш за 1300 палітвязняў. Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей — так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, суджанцы. Іх затрымліваюць і судзяць разам, пакуль бацькі за кратамі, на волі часта застаюцца непаўнагадовыя дзеці. Часам чальцоў сям'і затрымліваюць паводле адной справы, часам — за салідарнасць адно з адным.

Сярод сённяшніх палітзняволеных налічваецца мінімум 30 сямей, за апошнія некалькі гадоў гэта максімальная колькасць сямей за кратамі. Асабліва востра расстанне з роднымі адчуваецца напярэдадні святаў. Тыя, хто іх любіць, вымушаныя глядзець ім услед праз краты муроў і растапляць сваёй любоўю кайданкі няволі.

«Вясна» працягвае распавядаць пра тых, хто апынуўся ў зняволенні праз палітычны пераслед.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117002


❗️У Беларусі +13 новых палітвязняў

Гэта Арцём Янкін, Аляксандр Кірэеў, Дзмітрый Белановіч, Яўген Аношын, Максім Мыслівец, Міхаіл Герасімчык, Юрый Бялькевіч, Дзмітрый Сончык, Мікалай Дземчанка, Алена Кіянічэнка, Андрэй Куніцкі, Сяргей Мядзведзеў, Тамара Патоцкая.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117026

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org


📸«Можа паказваць на запалохванне выбаршчыкаў». Забарону на фота- і відэаздымку прапісалі проста ў бюлетэні

Цэнтрвыбаркам 23 снежня вызначыў форму і зацвердзіў тэкст бюлетэня для галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі. У бюлетэні, апроч іншага, прапісалі забарону на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня.

Нагадаем, у 2020 годзе многія беларусы фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі іх на альтэрнатыўную платформу падліку галасоў. У сакавіку 2023 года набыў моц абноўлены Выбарчы кодэкс, у ліку навацый – забарона на здымку запоўненых бюлетэняў для галасавання.

Юрысты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пракаментавалі ўнясенне забароны ў выбарчы бюлетэнь.

«Адлюстраванне забаронаў можа паказваць на запалохванне выбаршчыкаў, бо дзяржава, у дадатак да плакатаў з правамі і абавязкамі на выбарчым участку, дадаткова размяшчае забароны на бюлетэнях, каб выбаршчык дакладна не забыўся пра тое, што яму рабіць нельга».


Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117027


Репост из: Вясна: Палітвязні Беларусі
🔗Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў ШІЗА

Пра гэта напісала ягоная жонка Вольга:

"Я адцягвала сёняшнюю публікацыю, каб праверыць інфармацыю пра тое, што Дзяніс Івашын зноўку зьмешчаны ў ШІЗА. І вось гэтая сумная навіна, на жаль, пацьвердзілася. Прычына, як звычайна, выдуманая, галоўная задача была — чарговы раз кінуць Дзяніса ў адзіночку дзеля большых катаваньняў. З якое даты і па якую мы пакуль дакладна ня ведаем".

Перад гэтым Дзяніса пераводзілі ў ШІЗА ў жніўні і кастрычніку.

Нагдаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Летась Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

💌Адрас утрымання палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А


📺«Падачка Лукашэнкі ў выглядзе адмовы ад дзясятка хвілін на тэлебачанні нічога не мяняе»

23 снежня пасля рэгістрацыі кандыдатаў Цэнтрвыбаркам вызначыў шляхам лёсавання даты і часу перадвыбарных выступленняў па ТБ і радыё. Што характэрна, Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па тэлебачанні і радыё.

Аднак, як адзначае праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка, гэта не новая практыка для Лукашэнкі: ён не адмовіўся ад выступу толькі ў 1994 годзе.

«Падачка ў выглядзе адмовы ад дзясятка хвілін у запісе на тэлебачанні нічога не мяняе ў сітуацыі з правам выбіраць і быць абраным, асабліва калі твае апаненты ў турмах без сувязі са знешнім светам, а актыўная частка апазіцыі дэ-факта дэпартаваная за межы Беларусі і пазбаўленая магчымасці ўдзельнічаць у выбарах».


Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117024


Сёння пачалі завочна судзіць стэндап-коміка Славу Камісаранку

Ягоную справу ў Мінскім гарадскім судзе разглядае суддзя Анастасія Папко.

Вячаслава абвінавачваюць у «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Беларускі аўтаполк», «Киберпартизаны BY»;
📍Instagram старонка «franclesha», «egor55m», «venger1991», «bellarusnews», «autapolk», «belantalya», «bmasupolka», «bialorusini.wpolsce»;
📍Facebook-старонкі «Lichtar_by», «Alina Koushyk», «Георгий Рой»;
📍Старонкі ў «Х» «Будзьма беларусамi!», «Свабода ART»;
📍Youtube-канал «Пра Вiцебск / Витебск Новости»;
📍Сайт, сацсеткі і лагатып праекту «Grodno.іn | Новости и афиша Гродно»;
📍Відэаролікі «Слово не воробей... зиганёшь и споймаешь», «viktorija_tarasevich_psy»;
📍Старонкі ў TikTok «BFG», «denroy86», «ЦАРЬ», «viteblyanka», «БНР», «tsybulka_life», «Patriot Belarus», «pozirk_online», «Беларусь выборы 2020», «Народный Депутат», «Вольны змагар».


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» ўсе іконы ў стылі анімэ

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Брэста.

Пад забарону трапілі плакаты, стыкеры і налепкі ікон у стылі анімэ.

🔗Хроніка палітычнага пераследу


🎪«Нерэалістычная лічба для Лукашэнкі — адзін з галоўных інструментаў фармавання карцінкі бягучых выбараў»

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі зарэгістравала пяць кандыдатаў, якія возьмуць удзел у выбарах* прэзідэнта 26 студзеня 2025 году — Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Сяргея Сыранкова, Ганну Канапацкую і Аляксандра Хіжняка. Пры гэтым, ЦВК сцвярджае, што за вылучэнне Лукашэнкі сабралі больш за 2,5 мільёны подпісаў.

Юрысты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пракаментавалі гэты паказчык.

«Нібыта 100 тысяч чалавек падпісваліся кожны дзень за яго кандыдатуру, але адпаведнай актыўнасці ні ў інтэрнэце, ні на вуліцах краіны заўважана не было. Параўнайце з тым, якая актыўнасць была пры зборы подпісаў камандай Віктара Бабарыкі, які сабраў каля 450 тысяч подпісаў. А тут Лукашэнка нібыта сабраў у пяць разоў болей у атмасферы страху і рэпрэсій, калі ўвогуле складана сказаць, што ў краіне праходзяць выбары».


Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117017


📝«Проса змяняе аўсянку». Былыя палітвязні распавялі, як праходзіць дзень у беларускай калоніі

У Беларусі калядныя святы ў няволі сустрэнуць не меней за 1280 палітзняволеных. Для некаторых з іх гэта ўжо пяты Новы год запар за кратамі. У месцах няволі кожны дзень падобны на адзін на аднаго.

Як выглядае дзень у беларускай калоніі — распавялі ў відэа з розных куткоў свету былыя палітзняволеныя.

«У мяне кожны дзень адбываецца нешта новае: розная ежа, розныя людзі, часам — розныя гарады і краіны. У палітвязняў пшонка змяняе аўсянку, дзяжурствы па прыбіральні змяняе калідор, цяжкая зіма змяняе цяжкую восень. У некаторых доўжыцца гэта год, а ў некаторых — ужо чатыры года».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117015

🎥Глядзець на Youtube 👉 https://youtu.be/RyiayjRqLLU


У Лепелі мужчыну судзяць за «здзек з дзяржаўных сімвалаў»

У судзе Лепельскага раёна 23 снежня распачаўся суд паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Аляксея Маладыка. Верагодна, гаворка ідзе пра 41-гадовага жыхара Віцебшчыны, які знік з сацсетак 23 кастрычніка гэтага года. Справу супраць яго разглядае Міхаіл Юрчанка.

Агулам у Беларусі паводле артыкула 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) асудзілі мінімум 211 чалавек.

🔹«Усход сонца над балотам»: у Беларусі за чырвона-зялёны сцяг асудзілі мінімум 211 чалавек


❗️«З 17 чалавек семярых пасадзілі». Гісторыя экс-палітвязня, які знаходзіўся ў працоўным чаце

Ілля (імя зменена ў мэтах бяспекі) жыў у адным з раённых гарадоў, працаваў на буйным прадпрыемстве, меў высокі заробак і ўваходзіў у склад рабочай тэлеграм-групы. За што і адбыў тры з паловай гады калоніі паводле дыфамацыйных артыкулаў.

Цяпер ужо былы палітвязень распавёў «Вясне» пра тое, які шлях яму давялося прайсці.

«Начальнік атрада нас сабраў і сказаў: "Вас аб'яднаў 20-ы год, і таму за касякі кожнага будзеце адказваць калегіяльна". І вось так: раніцай, калі ён прыходзіў на працу, ён уключаў гімн на тэлевізары — і мы стаялі слухалі яго, і ўвечары (калі ў яго вячэрняя змена) перад адбоем ён сыходзіў і уключаў гімн. Але даволі хутка ён гэта спыніў: спачатку сказаў, што такое будзе два тыдні – але дні чатыры сам пратрымаўся. Таму што зразумеў, нам пофіг».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117012


У Мінску пачалі судзіць супрацоўніка дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі

41-гадовага Мікалая Хілу затрымалі ў 24 кастрычніка. Мікалай — пратэстанцкі прапаведнік у царкве евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў «Дабравесце», а таксама супрацоўнік дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах — ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый).

Судовы працэс над палітвязнем распачаўся 23 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Алена Ананіч.


❗️У Оршы за «экстрэмізм» асудзілі дэпутата

Юрый Сяргеевіч Аністраткін працуе слесарам-рамонтнікам водазабораў у Барані і Балбасава.

Ён быў дэпутатам мясцовага гарсавета 28 склікання і сёлета быў пераабраны ў 29-е скліканне, піша @vitebsk_info.

Яго імя адзначылася ў раскладзе суда Аршанскага раёна і Оршы на мінулым тыдні. Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Судзіла дэпутата Юлія Хаткевіч.

🔗Хроніка палітычнага пераследу


🌅«Усход сонца над балотам»: у Беларусі за чырвона-зялёны сцяг асудзілі мінімум 211 чалавек

Пасля падзей 2020 года беларусы рознымі спосабамі выказваюць пратэст супраць дзеянняў уладаў. Некаторыя выяўляюць нязгоду з дапамогай дзяржаўнай сімволікі: зрываюць чырвона-зялёныя сцягі з будынкаў і ламаюць дрэўкі, або пакідаюць публічныя каментары пра дзяржаўны сцяг. Падобныя дзеянні ўлады кваліфікуюць, як «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

За апошнія чатыры гады паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса асудзілі як мінімум 211 чалавек. Па гэтым артыкуле пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Распавядаем, як беларусаў судзяць за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116751

Показано 20 последних публикаций.