Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджавае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура (якая, відаць, хоча больш жорсткага пакарання)
15.10.2024 рэчыцкі суддзя Станіслаў Іванюценка дадаў палітзняволенай з Берасця яшчэ 1 год калоніі. Гэта быў ужо трэці прысуд Паліне па арт.411 за нібы "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".
Ды, па інфармацыі берасцейскай "Вясны", на 13.12.2024 12:00 у Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на гэты апошні прысуд Паліне.
Але адначасова, па інфармацыі нашых крыніц, вынесены Паліне прысуд абскарджвае і Гомельская абласная пракуратура. Магчыма, пракуратура жадае надаць Паліне статус "небяспечнай рэцыдывісткі". Таксама магчыма, што Паліну перавядуць на строгі рэжым утрымання.
📍Нагадаем, што берасцейская палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана трэцяга студзеня 2021 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі. За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакае двое сыноў, Славамір і Стах.