🌺
Жанчына без якой не было б незалежнай Беларусі?📍 Сёння ў Беларусі і за яе межамі адзначаецца Дзень Волі. 106 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў Мінску прыняла Трэцюю Устаўную. З усіх подпісаў пад ім ёсць адзін жаночы,
нашай зямлячкі Палуты Бадуновай.🙍♀️ Лёс Палуты — гэта люстэрка гісторыі і лёсу нашай краіны на пачатку 20-га стагоддзя. Яна прайшла гэты шлях у самоце, але мужна.
👥 Яна сустракалася са Сталіным і Леніным, ездзіла на міжнародныя канферэнцыі ў Еўропе, ладзіла ўзброенную барацьбу супраць акупантаў, як лідарка беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) і згарэла ў віры Вялікага тэрору 37-га.
📖 Яна была настаўніцай рускай мовы, але змагалася, каб беларусы і беларускі ведалі і шанавалі сваё, выкладала ў школах Гомельшчыны, але пайшла ў палітыку. Наведвала, дарэчы, з партыйнай працай і суседні са Жлобіным Буда-Кашалёва.
❗️
Яна адзіная жанчына з краін-суседак Беларусі, чый подпіс стаіць пад Актам аб незалежнасці, але ў яе гонар не названая ніводная вуліца ў беларускіх гарадах (ні ў Гомелі, ні ў Буда-Кашалёве).
Яе жыццё — прыклад таго, як аўтарытарныя улады "не ваююць" з жанчынамі.⬇️ Гартайце карусель і даведвайцеся новае і цікавае пра жыццё першай міністаркі беларускай незалежнай дзяржавы з-пад Гомеля ⬇️
#Gomel #Zhlobin #Гомель #Жлобин #Жлобін