«Краіна для Жыцця»


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


⚡️Вясна: У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Праваабаронцы атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця.

Па папярэдняй інфармацыі, трагедыя адбылася 11 кастрычніка. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.

Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.


❗️Учора на Нямізе масава затрымлівалі людзей

Сведка падзей расказаў «Краіне для Жыцця», што каля ГЦ «Галерэя» стаялі прыкладна 10 «бусікаў», і ў пэўны момант амапаўцы і людзі без апазнавальных знакаў пачалі затрымліваць людзей рознага ўзросту.

Сярод іх былі падлеткі 13-16 гадоў. Сведкі бачылі, як з рэстарана KFC вывелі невялікую групу юнакоў і дзяўчат, яны былі ў кайданках.

Калі вам штосьці вядома пра затрыманні, пішыце:

👉 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
👉 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby


Імаверна, у магілёўскай калоніі памёр палітычны зняволены

Дакладную інфармацыю і акалічнасці здарэння правяраюць праваабаронцы.

Калі вам штосьці вядома пра гэты выпадак, просім напісаць сюды👇

♦️ @viasnainfo - ПЦ «Вясна»
♦️ @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby

Каб зрабіць гэта бяспечна, дашліце інфармацыю праз знаёмых за мяжой.


Ідуць масавыя затрыманні па ўсёй Беларусі

❗Калі ласка, будзьце пільнымі, чысціце гаджэты, паведамляйце бяспечным спосабам пра затрыманні праваабаронцам
(напрыклад, праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой).

🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»

🔺 @dahary_nahami - ініцыятыва Dissidentby


‼️147 дзён няма сувязі з Аляксандрам Арановічам

Палітвязень — чалец каманды Сяргея Ціханоўскага, асуджаны на 6 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым.

❗А цяпер ён знаходзіцца ва ўмовах інкамунікада — у поўнай ізаляцыі ад свету.

У праваабарончай сферы такі рэжым прыпадобнены да гвалтоўнага знікнення чалавека. А псіхалагічныя пакуты, што перажываюць чальцы сям'і вязня, кваліфікуюцца як катаванні.

❗️Ён - восьмы палітвязень сярод тых, пра каго нічога не вядома працяглы час (ад 147 да 633 дзён!). А гэта — Віктар Бабарыка, Мікола Статкевіч, Максім Знак, Марыя Калеснікава, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Кніга.

Памятайма: лісты салідарнасці  ў адсутнасць жывых зносін з блізкімі дапамагаюць вязням калоній пераадолець катавальныя ўмовы. Пішыце лісты! Як гэта рабіць бясьпечна - тут!


❗️Ігара Ільяша - журналіста, мужа палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, перавялі ў СІЗА ў Калядзічы.

Гэта азначае, што ў адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу. Што менавіта яму інкрымінуюць - пакуль не вядома.

Адрас для лістоў:

✉️СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.


🤔З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні?
Частка 2

Якая ёсць дапамога для тых, хто знаходзіцца за кратамі? А для тых, хто выйшаў на свабоду?

Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі?

Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых палітвязняў, мы даведаліся ад Аляксея Лявончыка - удзельніка кааліцыі Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і кіраўніка Грамадскай ініцыятывы BY_help.

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/vialiki-gayd-dlya-palitvyaznyau-padrtrymka-za-kratami-reabilitaciya-i-magchymasci-dlya-tyh-hto-vyehau-z-belarusi-chastka-2-gaydu

Першая частка Гайду тут.


Forward from: Razam - Новостной Канал
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
29 кастрычніка - крывавая ноч для Беларусі
Ноч,калі былі расстраляныя больш 120 чалавек беларускай інтэлегенцыі. Мы ніколі гэта не забудзем.

Але мы павінны ведаць і памятаць, што разам з імі пацярпелі і іх самыя блізкія - дзеці, бацькі, жонкі. Яны пакутавалі у канцлагерах, у турмах, многія дзеці і жанчыны гінулі..
Таму наш праект прысвечаны усім , хто пацярпеў і у тыя часы вялікіх рэпрэсій і забойстваў, і у наш сучасны час!
Няхай гэта ніколі не паўтарыцца!

Прэм'ера тэлеверсіі "Мая мама ў турме".

📍сёньня, 29 кастрычніка, ў 20:00 па Вільні
📍па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=uR23-X516_4&ab_channel=Razam

Гэта гісторыя нашай краіны вачыма нашых дзяцей

Instagram | Facebook | @razamlt?feature=shared' rel='nofollow'>YouTube | @razamlt?_t=8j5kw2lZl5N&_r=1' rel='nofollow'>TikTok
#razamlt


Forward from: Тюрьма Для Жизни
‼️600 дзён без сувязі з Сяргеем Ціханоўскім

600 дзён мы не ведаем нічога пра стан яго здароўя.

Родныя не атрымліваюць лістоў, званкі і перадачы - пад забаронай.

Увесь гэты час Сяргей таксама нічога не ведае пра сваіх блізкіх і родных. Ён нічога не ведае і пра нас усіх. Ён знаходзіцца за кратамі, у прыцемках жоўтых лямпачак, ён не можа падтрымліваць сувязь з воляй, да яго не дапускаюць адваката.

Гэта - рэжым інкамунікада - адно з найцяжэйшых парушэнняў правоў чалавека.

Праваабаронцы прызнаюць, што інкамунікада стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі.

❗️Вязні, якіх сёння трымаюць у рэжыме інкамунікада:

Віктар Бабарыка — 631 дзень
Мікола Статкевіч — 629 дзён
Максім Знак — 629 дзён
Марыя Калеснікава — 625 дзён
Ігар Лосік — 618 дзён
Сяргей Ціханоўскі — 600 дзён
Уладзімір Кніга — 420 дзён

Працягвайма сваю справу і памятайма пра кожнага!


🕯Ноч расстраляных паэтаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года тагачасныя ўлады расстралялі больш за 100 выбітных беларускіх дзеячоў культуры, мастацтва і навукі.

Сярод іх былі 22 пісьменнікі, у тым ліку Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Майсей Кульбак, Міхась Чарот і многія іншыя.

Узгадваем тыя падзеі і расказваем пра мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў. Яны пройдуць цягам бліжэйшых дзён у розных гарадах і краінах:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/chornaya-noch-belarusi


«У нас у Беларусі бяда — усе добрыя людзі ў турме, а астатнія вельмі баяцца, і галоўнымі сталі там чорныя злыдні»

- гучыць дзіцячы голас у 2024 годзе.

У межах міжкантынентальнай эстафеты ў падтрымку Беларусі "Галасы праз межы" / Voices Across Borders пройдзе прэм’ера спектакля «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка.

Размаўляем з рэжысёркай спектакля пра вялікую прэм'еру, пра кнігу і тэатральную групу:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/niahai-geta-nikoli-nie-pautoricca

Спектакль распачнецца 28.10.2024 у 18.30 па адрасе: 
Vilniaus g. 16 Razam.

Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.


❗️Справаздача аб дзейнасці фонду «Краіна для Жыцця» за ліпень-верасень 2024 года
Гартайце ў бок⏩️

Што мы зрабілі у трэцім квартале гэтага года – чытайце проста зараз на нашым сайце:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/spravazdacha-ab-dzeinasci-fondu-kraina-dlia-zyccia-za-lipen-verasen-2024-goda


"НОЧ [НЕ]РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ" у Вільні

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў Вільні запрашаюць на імпрэзу памяці і жыцця "НОЧ [НЕ]РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ".

Мы збяромся разам утульным восеньскім вечарам за спевамі, вершамі, цёплымі словамі.

- кажуць арганізатары.

📆 29 кастрычніка, 18:30
📍 сквер каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду
[Aukų g. 2A, Vilnius]

Арганізатары прапаноўваюць магчымасць выступу ў фармаце "вольнага мікрафона", але патрэбна рэгістрацыя.

Для дзяцей ладзяць мастацкую лабараторыю.

Партнёры мерапрыемства:
Офіс Святланы Ціханоўскай, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, ЕўраБеларусь, Budzma!


❗️«Гэта працяг барацьбы сістэмы з агульначалавечымі каштоўнасцямі»

Пасля народнага абурэння на дзеянні ўладаў у 2020 годзе, паводле інфармацыі міжканфенсійнага аб’яднання беларускіх вернікаў «Хрысціянская візія», у Беларусі палітычнаму пераследу падвергнуўся 81 святар.

Многія з іх зазналі адміністрацыйныя і крымінальныя пакаранні, некаторыя атрымалі турэмныя тэрміны, частка была выціснутая ў эміграцыю.

Пераследуюць вернікаў і за кратамі. Там асабліва цяжка адстойваць сваё права на веравызнанне.

Пра крымінальныя справы, тэрарыстычны спіс, звальненні святароў і вайну з іконамі ў жаночых калоніях - чытайце ў нашым матэрыяле:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/geta-praciag-baracby-z-agulnachalavechimi-kashtounasciami


Forward from: Тюрьма Для Жизни
🥳Агніі 9 гадоў

Сёння Народзіны дачкі Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. Агніі спаўняецца 9 гадоў.

З 2020 года яна не бачыла тату, які сядзіць у турме за сваю палітычную дзейнасць.

Больш за паўтара года Сяргей знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Гэта азначае, што ён не атрымлівае лістоў ад родных і не можа адпраўляць лісты ў адказ.

Святлана Ціханоўская гаворыць, што дачка часта плача і вельмі сумуе па тату.

У апошні час Агнія часта запытваецца, чаму тата ёй не піша. Гэта адлюстроўваюць ейныя малюнкі.

Дзяўчынка старанна вучыцца ў школе, любіць кнігі, маляваць, і пачала гаварыць па-беларуску.

Наша каманда шчыра віншуе Агнію. Мы з вялікай надзеяй і верай зычым ёй як мага хутчэй абняць тату!


"МАЯ МАМА Ў ТУРМЕ"
- вялiкая прэм’ера спектакля ў Вільні

У межах міжкантынентальнай эстафеты ў падтрымку Беларусі "Галасы праз межы" / Voices Across Borders пройдзе прэм’ера спектакля «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» па кнізе Вольгі Вялічка.

❗️
Пасля спектакля вы можаце набыць кнігу і пагутарыць з аўтаркай.

Сродкі ад пакупкі пойдуць на дапамогу палітвязням і iх сем'ям.

📅 28 кастрычніка, 18:30
📍 Vilniaus g. 16 Razam


Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.

16 last posts shown.