✅ У Палацы Горватаў у Нароўлі працягваецца рэканструкцыя.
Слынны Палац Горватаў у Нароўлі хутка атрымае новы дах. Пра гэта паведаміў бізнесмен і саўладальнік сядзібы Пётр Кузняцоў. У снежні было завершана лачанне даху, а да канца года плануецца поўнае закрыццё канструкцыі. Металічнае пакрыццё даху запланавана на студзень 2025 года.
📍 Сёлета вясной Нараўлянскі райвыканкам выдаў дазвол на будаўнічыя працы, што дазволіла камандзе працягнуць аднаўленне. Аднак будаўніцтва сутыкнулася з цяжкасцямі, уключаючы разбураныя шэрагі цаглянай кладкі і праблемы з пошукам крана для ўстаноўкі цэнтральных ферм.
Нагадаем, што ў 2020 годзе палац быў выкуплены ТАА «Над Прыпяццю» за 53 357 рублёў. Пасля палітычнай эміграцыі пісьменніка і суўладальніка Андрэя Горвата з’яўляліся чуткі пра спыненне прац, але рэканструкцыя нарэшце працягваецца.
#Наровля #Нароўля