Гамельчука асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за каментары
10 жніўня ў Гомельскім абласным судзе разгледжаная справа 63-гадовага
Уладзіміра Рабчанка. Суддзя
Алег Харошка прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса (ч. 1 арт. 130 і арт. 369) і асудзіў да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.
Падчас суду стала вядома, што Рабчанка пакінуў каментар «Понимает тварь, что за все ответить придется» пад пастом пра намесніка міністра МУС РБ
Генадзя Казакевіча, а яшчэ пісаў каментары з «негатыўнай ацэнкай» супрацоўнікаў МУС, суддзяў, дзяржаўных службоўцаў, супрацоўнікаў УС.
Каб затрымаць мужчыну, сілавікі зладзілі цэлую спецаперацыю: яны выклікалі на допыт ягонага старога сябра –
Станіслава Анзэля, атрымалі доступ да яго мабільнага тэлефона і такім чынам вышуквалі каментары Уладзіміра.
«Я разумеў, што мяне могуць выкарыстаць як інструмент і мне вельмі сорамна перад Валодзям», – сказаў Станіслаў.
Чытаць па спасылцы