😍 «Бі-2» і «Naviband» выпусцяць сумесную песню на беларускай мове!
Легендарны гурт «Бі-2» і беларускія музыканты з «Naviband» абвясцілі пра рэліз сумеснай кампазіцыі на беларускай мове. Для Шуры з «Бі-2» гэта першы досвед запісу трэка на мове яго роднай краіны.
📍 Нагадваем, што хоць «Бі-2» шырока вядомы як расійскі гурт, яго гісторыя пачалася ў Беларусі. Гурт быў створаны ў 1988 годзе ў Бабруйску, а Саша з «Бі-2» нарадзіўся ў гэтым самым горадзе. Таму можна сказаць, што музыканты вяртаюцца да сваіх каранёў.
❤️ Новы альбом «Naviband» выйдзе ў лютым 2025 года на ўсіх музыкальных пляцоўках. А прэзентацыя альбома адбудзецца 24 мая ў PROGRESJA. «Спадзяюся, што будзеце чакаць наш альбом і нашу песню», — падзялілася Ксюша з «Naviband» на нядаўнім канцэрце «Бі-2».
#Belarus #Беларусь