Верашчака


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.
Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.
Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Дзікая прырода побач
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
У Беларусі нават светлафоры шчоўкаюць дзюбамі, як белыя буслы! 😅

(глядзець з гукам)

👉🏻Рэчы з белым буслом у падтрымку дзікай прыроды набывай тут👈🏻


Репост из: De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска

У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402-х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе.

Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500-х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ.

Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу.


Репост из: Культура і Мастацтва
🤵🏼👰🏻‍♀️ Вяселле са смакам мёду і сапраўдных народных традыцый шумна і весела прайшло ў аграгарадку Граўжышкі на Ашмяншчыне.
 
💍 Галоўным упрыгожаннем свята стаў тэатралізаваны паказ абраду, дзе жаніх доўга выбіраў сабе пару, а пасля яны ўжо разам... згулялі сапраўднае вяселле па беларускіх канонах!

— Аграгарадок Граўжышкі даўно славіцца сваімі пчалярамі і багатымі традыцыямі. Таму і брэндавае свята «Граўжышкоўскі мядовы кірмаш» выдалася асабліва духмяным і багатым на прысмакі: гледачы дэгуставалі і куплялі свежы мядовы ўраджай, — распавяла рэдакцыі «К» Алеся Маліноўская, загадчык аддзела метадычнай работы Ашмянскага РЦК. — Майстры выстаўлялі свае вырабы. Музыкі гралі на гармоніках і «частавалі» гасцей песнямі.


🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».


Репост из: Радыё "Культура" 102.9 FM
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🧭 Паэтычны компас КАЦЯРЫНЫ МІЗЕРЫІ — гераіні новага выпуску праграмы “Прачулым радком”

🖋️ Кацярына Мізерыя піша пра Радзіму і каханне, разважае над філасофскімі пытаннямі, а апошнім часам шмат увагі надае духоўнай лірыцы. Спрабуе сябе і ў дзіцячай паэзіі — жанры, дзе асабліва важна знаходзіць простыя словы для вялікіх і складаных пачуццяў.



Адказы на пытанні шукаем у размове:
🔹 Да якіх літаратурных узораў звяртаецца Кацярына ў пошуках натхнення?
🔹Якія аўтары аказалі найбольшы ўплыў на яе творчы свет?
🔹Чаму сярод класікаў беларускай літаратуры асабліва сакральнае месца займае Яўгенія Янішчыц, а сярод сучасных аўтараў — Таццяна Дземідовіч?


✔️ Радыёсустрэчу з Кацярынай Мізерыяй глядзіце ТУТ

🎧 «ПРАЧУЛЫМ РАДКОМ» у эфіры радыё «Культура» кожную суботу і нядзелю ў 8:05 і 23:00.

️Радыё Культура 102.9 FM▫️


📣 Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з трыццаць пятай гадавінай Дня Незалежнасці.

✍🏻 " Гістарычныя лёсы беларускага і ўкраінскага народаў цесна переплецены. Нашы нацыі звязваюць векавыя традыцыі, памяць пра агульныя перамогі і цяжкія выпрабаванні".

📑 Кіраўнік дзяржавы выразіў упэўненасць, што, нягледзячы на геапалітычныя ўзрушэнні, будучыя пакаленні  беларусаў і ўкраінцаў захаваюць адвечныя сяброўскія  і роднасныя сувязі, а Мінск і Кіеў адновяць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на прынцыпах даверу, павагі і раўнапраўя. 

Гасцінная Беларусь заўсёды адчынена для кожнана ўкраінца, які прыходзіць з добрымі намерамі.

🤝 Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім грамадзянам Украіны здароўя і дабрабыту, а іх краіне - міру і шчасця.

Крыніца https://t.me/pul_1/22442


Репост из: Культура і Мастацтва
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🏡 У Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе незвычацная прастора — у гаражы класіка.

— Нашы наведвальнікі могуць убачыць макеты і фотаздымкі машын, на якіх ездзіў пясняр, а таксама мультымедыйныя прэзентацыі-фільмы (на экране — гарады, якія наведаў Якуб Колас: Парыж, Масква, Ленінград ды іншыя).

🎬 Акрамя таго ў прасторы часам праходзяць кінапаказы, — распавялі ва ўстанове.


📍 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

📞 Даведкі і запіс: 8 (017) 270-17-02; +375 29 284 17 02

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».


Репост из: Urban Hrodna — городская среда Гродно
🧱 Як можа выглядаць аднаўленне страчанага палаца Масальскіх на Замкавай у Гродне

Даследчык і архітэктар Раман Забела паказаў, як у сучасную забудову Замкавай можна інтэграваць частку страчанага палаца Масальскіх.

Палац быў адным з найстарэйшых мураваных будынкаў вуліцы і займаў прастору паміж сённяшнімі дамамі № 7 і № 9. Пасля пажару 1899 года яго разабралі, а на старых падмурках на пачатку ХХ стагоддзя з’явіліся цяперашнія будынкі.

На Замкавай, 7 плануюць узвесці новы двухпавярховы аб’ект з гандлёвымі памяшканнямі і гасцініцай на 10 нумароў. Праект ужо разглядалі на горадабудаўнічай радзе.

Раман Забела прапануе іншы падыход: не проста пабудаваць новы камерцыйны аб’ект, а часткова «выявіць» страчаны палац Масальскіх у навукова абгрунтаваных гістарычных формах. Пры гэтым захаваны аднапавярховы дом-помнік № 7 мог бы стаць часткай адзінай архітэктурнай кампазіцыі.

Такі варыянт мог бы вярнуць Замкавай страчаны маштаб і цэласнасць забудовы, не ператвараючы новы аб’ект у выпадковую сучасную дамінанту.

📷 Візуалізацыі: Раман Забела / Facebook


Репост из: Культурная спадчына.Беларусь
На поўначы Беларусі раскінулася Ельня-унікальны прыродны комплекс, маштаб якога дзівіць: па плошчы балота супастаўна з Мінскам. Гэта велізарны тарфяной масіў, пакрыты» жывым " дываном з моху, журавін і верасу.
Галоўная асаблівасць Ельні-яе фантастычны ландшафт. Над люстраной роўняддзю балотных азёр і імшыстых раўнін узвышаюцца лясныя выспы з цвёрдай глебай, дзе захаваліся рэліктавыя дрэвы. Гэты кантраст паміж далікатнай балотнай экасістэмай і суровай моцай лясных выспаў робіць Ельню адным з самых незвычайных і фотагенічных месцаў у краіне.Увосень балота ператвараецца ў палаючае палатно: мох афарбоўваецца ў глыбокія вінныя і бурштынавыя адценні, а паветра становіцца настолькі празрыстым і звонкім, што здаецца, быццам чуеш дыханне самой Зямлі.Гэта месца-напамін пра тое, якой была наша зямля тысячы гадоў таму.


Репост из: Мода На Мову
🤔 А як беларусы кажуць пра зайздросных людзей?

👉 ласы на чужыя каўбасы.
👉 чужая доля ў баку коле.
👉 на чужое дабро лапкі ліжа
.

#беларускіФразеалагізм


#Літаратурная_хвілінка

БЕЛАРУСІ


Мне дазволіў Бог нарадзіцца,
Дзе спявае сама зямля,
Дзе святыя бруяць крыніцы,
Дзе буслоўкі вітаюць здаля.

Дзе грыбоў – хоць касою прайдзіся,
Сыпле золатам збажына.
Дзе расою жывой акрапіся –
Спаць не схочацца давідна.

Нарадзіцца мне Бог дазволіў,
Дзе змагла "захварэць на вершы".
Не зракуся, радзіма, ніколі
Мовы, хаты, кахання першага…

Мой прысуд– на зямлі нарадзіцца
Гора й шчасця якой не змерыць.
Разам з ёй не стамлюся маліцца,
Спадзявацца, любіць і верыць.

Таццяна Цвірка


Репост из: Bel-Geek.com - Тэхналогіі і Навука
Японія рыхтуе місію да спадарожнікаў Марса

Японскія навукоўцы рыхтуюць міжпланетную місію да спадарожнікаў Марса, каб даставіць на Зямлю геалагічныя ўзоры. Мяркуецца, што матэрыял з спадарожнікаў Марса можа захаваць сляды ранняй гісторыі сонечнай сістэмы і падказкі пра паходжанне жыцця на Зямлі. Даследчыкі спадзяюцца, што аналіз гэтых узораў дапаможа лепш зразумець, як фармаваліся планеты і якія працэсы маглі прывесці да ўзнікнення арганічных злучэнняў і, у выніку, жыцця. Разам з тым Японія сутыкаецца з канкурэнцыяй: Кітай таксама абвясціў пра ўласную місію да марсіянскіх спадарожнікаў і плануе вярнуцца з узорамі раней. Гэта стварае навуковую і тэхналагічную гонку паміж дзвюма краінамі ў галіне міжпланетных даследаванняў. Абедзве місіі накіраваныя на тое, каб атрымаць унікальныя дадзеныя, якія нельга сабраць толькі з арбітальных або паверхневых зондараў. Калі місія будзе паспяховай, Японія зможа істотна ўмацаваць свае пазіцыі ў касмічных даследаваннях, а таксама зрабіць унёсак у разуменне вытокаў сонечнай сістэмы і магчымых умоў для ўзнікнення жыцця на планетах тыпу Зямлі.

https://phys.org/news/2026-08-japan-aims-moons-mars.html


Репост из: ZVIAZDA.BY
😉Актыўныя людзі прывабліваюць камароў больш, чым тыя, хто мала рухаецца

На целе ў гэтых насякомых ёсць спецыяльныя адчувальныя рэцэптары - валасінкі-сенсілы, якія ўлаўліваюць драбнюткія вібрацыі паветра, а таксама асаблівая пара рэдукаваных крылаў, якія ствараюць піск, характэрны для кожнага віду.


Репост из: ZVIAZDA.BY
Маштабнае даследаванне выявіла сувязь паміж часам сняданку і працягласцю жыцця 😳

«У параўнанні з прыёмам ежы паміж 7 і 8 раніцы першы прыём ежы паміж 8 і 10 раніцы быў звязаны з 10-працэнтным павышэннем рызыкі смерці. Розніца павялічылася да 19% у перыяд з 10 раніцы да паўдня і да 29% - пасля паўдня », - гаворыцца ў матэрыяле Science Alert.


Першы прыём ежы пасля паўдня звязалі з 46-працэнтным павышэннем рызыкі смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, калі параўноўваць са сняданкам у перыяд з 7 да 8 раніцы. У групе людзей старэйшых за 50 гадоў сярэдняя чаканая працягласць жыцця пры такім раскладзе аказалася на 2,46 года карацейшая.

Апошні прыём ежы на працягу дня даў, па дадзеных артыкула, "больш нечаканы вынік". Замест таго каб узрастаць з кожнай гадзінай, залежнасць набыла U-падобную форму.

«У параўнанні з тымі, хто вячэраў паміж 19 і 20 гадзінамі, тыя, хто еў да 19 гадзін, падвяргаліся на 13% больш высокай рызыцы смерці па любых прычынах. А тыя, хто вячэраў ужо пасля паўночы, - на 27% больш высокай рызыцы. Найменшая змадэляваная рызыка назіралася ў 20 гадзін», - пішуць у артыкуле.


Репост из: De facto. Беларуская навука
Францыск Скарына і яго погляд на канец свету

Уладзімір Канановіч піша ў леташнім нумары чэшскага часопіса Slovanský přehled: эсхаталогія не была галоўнай тэмай у творчасці Францыска Скарыны, але ягоныя тэксты паказваюць, што пытанні канца свету, замагільнага жыцця і Страшнага суда былі для яго важнымі. Погляды Скарыны сфармаваліся пад уплывам заходнееўрапейскай традыцыі.

Герб Скарыны, верагодна, мае эсхаталагічны сэнс. Выявы сонца і месяца могуць намякаць на біблейскія ўяўленні пра канец свету. Акрамя таго, гэтыя сімвалы маглі мець сувязь з алхіміяй і пошукамі сродку, які захоўваў бы жыццё і здароўе.

Верагодна, Скарына ўспрымаў свой час як эпоху, якая ўжо знаходзіцца ў прадчуванні канца свету. Сваёй галоўнай задачай ён лічыў духоўнае навучанне чытачоў. Ён заклікаў людзей памятаць пра другое прышэсце Хрыста і быць духоўна пільнымі. Уласнае жыццё Скарына мог успрымаць як паломніцтва. Пастаянныя падарожжы можна разумець як своеасаблівы духоўны шлях, зямное жыццё не было для яго канчатковай мэтай.


Репост из: Радыё "Культура" 102.9 FM
🔭💫У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэм’ера праграмы «Адно паданне ў свеце ёсць...», якую падрыхтавала літаратурнае аб’яданне «Актава» з Барысава.

🎙️Падрабязнасці слухайце ТУТ

️Радыё Культура 102.9 FM▫️


Репост из: Спадчына
Рабаванне польскіх музеяў і прыватных калекцый нацыстамі было не выпадковым марадзёрствам, а старанна спланаванай аперацыяй, якую гадамі рыхтавалі нямецкія гісторыкі мастацтва пад выглядам турыстаў.

У 1930-я гады, напярэдадні ўварвання ў Польшчу, мясцовыя музеі і галерэі перажылі сапраўднае нашэсце нямецкіх даследчыкаў. Напрыклад, прафесар гісторыі мастацтва з Брэслау (Уроцлава) Дагаберт Фрэй здзейсніў дзве маштабныя экспедыцыі ў Польшчу ў 1934 і 1938 гадах. Замежныя спецыялісты мэтанакіравана фатаграфавалі экспазіцыі, рабілі падрабязныя нататкі і складалі картатэкі, якія пазней ляглі ў аснову афіцыйных планаў Трэцяга рэйха па канфіскацыі (NS-Raubkunst).

Адначасова з гэтым нямецкія ведамствы масава скуплялі наклады двухтомнага даведніка Эдварда Хвалевіка «Польскія зборы» (1926–1927 гг.). Выданне дэталёва апісвала прыватныя калекцыі і бібліятэкі ў шляхецкіх сядзібах. Тыраж кнігі быў імгненна распрададзены, а сам тэкст у Германіі пераклалі на нямецкую мову для ўнутранага карыстання. Парадокс у тым, што Хвалевік ствараў сваё даследаванне для абароны спадчыны пасля страт Першай сусветнай вайны, а на практыцы зрабіў ідэальны каталог для будучых рабаўнікоў.

Дзякуючы гэтай папярэдняй разведцы акупанты дзейнічалі вокамгненна. Ужо 10 верасня 1939 года таварыства «Аненэрбэ» (пад кіраўніцтвам Гімлера) мела гатовыя спісы польскіх музеяў і палацаў для канфіскацыі, якую даручылі прафесару Петэру Паўльсену.

Пазней працэс быў пастаўлены на канвеер групай спецыяльнага камісара Каятана Мульмана. Разам з аўстрыйскімі і нямецкімі мастацтвазнаўцамі ён правёў інвентарызацыю нарабаванага і стварыў пяцітомны каталог «Sichergestellte Kunstwerke im Generalgouvernement» (Забяспечаныя творы мастацтва ў Генерал-губернатарстве). Усе скрадзеныя шэдэўры сартаваліся на тры катэгорыі (Wahl I, II і III), пасля чаго найлепшыя палотны адпраўляліся ў Рэйх альбо асядалі ў кабінетах Ганса Франка і іншых нацысцкіх чыноўнікаў.

Крыніца
Крыніца

#вайна #Польшча #музеі #рэстытуцыя


#Падарожжа #Гісторыя_фастфуду

Дом Ахмеда Офлі

Калі вы думаеце, што фастфуд з'явіўся ў Мінску ў 80-х гадах дваццатага стагоддзя са з'яўленнем Макдональдса, то вы памыляецеся. Першы фастфуд з'явіўся ў канцы 19 стагоддзя і яго з'яўленне звязана з Ахмедам Офлі.

Турэцкі прадпрымальнік Ахмед Офлі з'явіўся ў Мінску ў 1893 году. Неўзабаве ён адкрыў павільён па продажы булачак на самым вялікім гарадскім кірмашы - Ніжнім рынку. Пазней адкрыўся філіял булачнай на сённяшняй Камсамольскай вуліцы, якой кіраваў брат Ахмеда - Халіф.

На працягу некалькіх гадоў адкрылася яшчэ некалькі кандытарскіх у Мінску, пасля ў Бабруйску і яшчэ некаторых гарадах. Акрамя булачных і кандытарскіх Офлі адкрылі некалькі бакалейных і кававых крам. Ахмед стаў сапраўдным кандытарскім каралём.

У сетцы Офлі быў шырокі асартымент: свежыя тарты, кексы, розныя ўсходнія прысмакі і печыва, вырабам якіх яны займаліся самастойна. Акрамя выпечкі пакупнікам прапаноўвалі каву і гарбату самых розных відаў і гатункаў, шакалад і іншыя "імпартныя" прадукты.

Да пачатку ХХ стагоддзя па Мінску раскінулася ўжо цэлая сетка ўсходніх кандытарскіх пад назвай "Канстанцінопальская". У іх, акрамя разнастайных прысмакаў, можна было купіць гарбату і каву. Фактычна Ахмед Офлі стаў заснавальнікам першай у горадзе сеткі кавярань-кандытарскіх!

Апроч кандытарскіх, Офлі таксама пабудаваў у Мінску некалькі прыбытковых дамоў, у адным з якіх, размешчаным у Падгорным завулку ён і жыў сам разам са сваёй сям'ёй. Цяпер гэта жылы дом, ён размешчаны па адрасе вуліца Янкі Купалы, 5.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Ахмед Офлі быў вымушаны згарнуць свой квітнеючы бізнес і пакінуць Мінск.

📍Размяшчэнне: горад Мінск, вул. Купалы, 5.

Показано 17 последних публикаций.