Спадчына


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский


Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций




Пасля смерці Крысціны дом быў набыты ў 1968 годзе кінарэжысёрам Джозэфам Левінам, які быў прыхільнікам творчасці Уаета. Спачатку ён працаваў як музей, але праз незадаволенасць мясцовых жыхароў наплывам турыстаў, Левін вымужаны быў яго зачыніць. Рэжысёр думаў прадаць дом штату Мэн, але зразумеўшы, што штат не мае грошай на яго падтрыманне, адмовіўся ад гэтай ідэі. Толькі ў 1989 годзе дом набыў тагачасны гендырэктар Apple Inc. Джон Скалі, сёння ім валодае мастацкі музей і ён адкрыты для наведвальнікаў.

У 1995 годзе дом быў уключаны ў Нацыянальны рэестр гістарычных мясцін ЗША, а ў 2011 годзе прызнаны Нацыянальным гістарычным помнікам ЗША.

Эндру Уает памёр у 2009 годзе ва ўзросце 91 года. Напрацягу жыцця ягоны стыль амаль не змяніўся, але карціны станавіліся ўсё больш сімвалічнымі, блізкімі да магічнага рэалізму. Уаета пахавалі на тых самых могілках у Кушынгу, з якіх калісьці паўзла дадому Крысціна.




















На карціне «Свет Крысціны» амерыканскага мастака Эндру Уаета намалявана жанчына, якая ляжыць на полі, спінай да гледача, пазіраючы ў бок свайго дома на гарызонце.

Спачатку здаецца, што ў ёй ёсць нешта рамантычнае. Маладае жанчына ў ружовай сукенцы, пастаральнае поле, быццам лялечны дамок. Але адчуваецца невытлумачальная трывога. Калі прыгледзіцца лепш, то становіцца зразумела, што гэта не маладая дзяўчына, у яе ў валасах ужо хмат сівізны, яна не вытанчана зграбная, а хваравіта худая, а яе рукі перапэцканы зямлёю. І кампазіцыя, гэтая дзіўная кампазіцыя, гарызонт задраны так высока, што мы амаль не бачым неба, а коміны дома ледзь не дасягаюць краю палатна. І столькі поля, безжыццёвага, бяскрайняга поля, якое аддзяляе жанчыну ад яе дома.

Чорт пабяры, што тут адбываецца?

На карціне, як можна здагадацца з назвы, намалявана Крысціна, суседка мастака. На лета 1947 года Эндру Уает пасяліўся ў маленькім Кушынгу ў штаце Мэн. Там ён пазнаёміўся з Крысцінай Олсан, якой было трохі больш за 50 гадоў. У 1947 годзе ён намаляваў яе першы, але не апошні партрэт.

У высокім праёме адчыненых дзвярэй, выхапленая промнямі яркага святла, сядзіць кволая немаладая жанчына. Яе хударлявыя натруджаныя рукі спакойна ляжаць на каленях, а нядбайна ўкладзеныя валасы развівае вецер. Погляд яе задуменны, быццам думкамі гераіня недзе далёка ад свайго дома.

У першым партрэце Уает робіць толькі невялікія намёкі на ўнутраны свет сваёй гераіні, але карціна таксама прасякнута драматызмам і напружанасцю.

Крысціна, якая жыла па суседстве, пакутавала на неўралагічную хваробу. Ужо ў падлеткавым узросце гэтыя праблемы пагоршыліся, ногі паступова перасталі слухацца, а да 30 гадоў дзяўчына магла зрабіць толькі пару крокаў. Сёння б ёй паставілі дыягназ спадчынная маторна-сэнсарная нейропатыя.

Драўляны дом, у якім жыла Крысціна, быў пабудаваны яшчэ яе прабабкай на мысе каля Кушынга, і некалі служыў заезным дваром для маракоў. Адзін з іх, швед з Гётэбарга, які плаваў на шхуне вакол Рокленда, стаў бацькам Крысціны і яе брата Альвара.

Аднойчы з гарышча свайго дома мастак убачыў жудасную карціну, як Крысціна, хапаючыся рукамі за траву і цягнучы за сабой паралізаваныя ногі, паўзла да свайго дома з фамільных могілак, размешчаных на самым беразе мора.

«Мяне патрэсла тое, што я ўбачыў. Выпаленае сонцам поле і ружовая сукенка Крысціны. Яна ўспрымалася як высмаглая ракавіна амара, выкінутая на бераг і раздушаная. Я рызыкнуў папрасіць Крысціну пазіраваць мне на зямлі. Зрабіўшы малюнак, потым працаваў па памяці. Важна было перадаць пачуццё, якое ахапіла мяне. Карціну я пісаў усё лета».

Свет Крысціны — гэта свет, дзе любая адлегласць падаецца бясконцай. Але жанчына кожны дзень кідала выклік свайму лёсу, хвароба не зламала яе, не зрабіла яе ахвярай, якая штодзень шкадуе сябе. Крысціна была цалкам самадастатковай, і на ферме, дзе жыла з братам і не мела элементарных выгодаў, абслугоўвала сябе сама і нават вяла гаспадарку. Мастак пісаў пра яе: «Крысціна была абмежавана фізічна, але ніяк не духоўна».

Натуршчыцай стала ягоная жонка Бэтсі, якой было трохі за 20. Нават скончыўшы карціну, ён яшчэ доўга не адважваўся паказаць працу самой гераіні, асцерагаючыся яе рэакцыі.

Уает жыў затворнікам, нават перагаворы з галерыстамі і калекцыянерамі вяла ягоная жонка. Але ў Кушынгу ён пасябраваў з Олсанамі і нават трымаў у іхнім доме студыцыю. Мастак прызнаваўся, што не мог трымацца далёка ад гэтага месца. Ён маляваў іншыя мясціны, але заўсёды цягнуўся да гэтага дома. Маляваў і дом, і яго гаспадароў. У 1952 годзе з'яўляецца «Міс Олсан», а апошні яе партрэт Уает малюе ў 1967 г.

У гэтым годзе памірае брат Крысціны Альвара, а ў 1968 годзе ва ўзросце 75 гадоў памірае і сама Крысціна Олсан.

На наступны год Уает стварае пейзаж з марской затокай «Канец Олсанаў», які піша з незвычайнага ракурсу - з гарышча апусцелага дома Олсанаў. Адчуваецца смутак, з якім аўтар развітваецца з кутком зямлі, дзе жылі людзі, якіх ён больш за дваццаць гадоў ведаў, маляваў у сваіх карцінах і любіў.


Праект забудовы плошчы Леніна і вуліцы Піянерскай у Магілёве, распрацаваны ў 1954 годзе Магілёўскім філіялам Белдзяржпраекта. Не быў рэалізаваны. Плошчу з большага фарміруюць пабудаваныя да вайны будынкі.

#Магілёў #праекты #савецкаяспадчына


Вы ж ведаеце гісторыю карціны Уаета «Свет Крысціны»?
Опрос
  •   Так 🥺
  •   Не 🤔
  •   І не хачу ведаць
202 голосов


Карціны «Свет Крысціны» Эндру Уаета ці «Паўночнікі» Эдварда Хопера, як мне здаецца, эксплуатуюць гэты страх пустой прасторы для стварэння невытлумачальнага пачуцця трывожнасці. Прынамсі мяне «Свет Крысціны» пужаў яшчэ да таго, як я даведаўся пра тое, што насамрэч там намалявана.


У адным з апошніх інтэрв'ю нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, распавяла пра тое, як ёй у адной вельмі старой мячэці гід распавёў пра «паніку незапоўненай прасторы». Я думаю многія нават не заўважылі гэты тэрмін, а між іншым з'ява сапраўды незвычайная.

Упершыню ідэю выказаў, відаць, Арыстоцель, калі спрачаючыся з магчымасцю існавання вакууму, заявіў, што «прырода не церпіць пустаты». Але выявілася, што не церпіць пустаты і чалавечая натура.

Італьянскі гісторык мастацтва Марыа Прац, звярнуў увагу на празмерную перагружанасць інтэр'ераў віктарыянскай эпохі дробнымі прадметамі і дэталямі, якое нярэдка стварала адчуванне візуальнага хаосу.

Гэтую з'яву ён назваў horror vacui — страх пустой прасторы.


І калі пачаць прыкладаць гэты тэрмін да розных эпох і культур, то выяўляецца, што horror vacui пануе амаль над любым традыцыйным візуальным мастацтвам, скульптурай і архітэктурай. На сценах егіпецкіх храмаў, у рымскім інтэр'ерах, у раманскіх мазаіках, у ісламскім мастацтве, у персідскіх дыванах, у гатычных манускрыптых і разьбе па каменю, у архітэктуры храмаў Паўднёвай і Усходняй Азіі, у жывапісе рэнесансу і барока, у эклектыцы, мадэрне, ар-дэко! Паўсюль мы адчуваем імкненне мастакоў запоўніць кожны сантыметр прасторы чымсьці.

Сапраўдная рэвалюцыя адбылася ў пачатку XX стагоддзя, калі авангард адмовіўся ад упрыгажальніцтва, аддаўшы перавагу чыстым формам. Перажыўшы перыяд рэакцыі ў сярэдзіне стагоддзя, мастацтва вярнулася да мінімалізму мадэрнізму. Можа быць чалавецтва ўпершыню пераступіла праз сябе і свой страх пустаты.

Але пераступіць не значыць перамагчы. Мы пастаянна бачым спробы заляпіць усё арнаментам, купіць шпалеры ў вялікія кветкі, зрабіць на дачы карнізы, пілястры і нават вежку. А што калі не horror vacui нашыя «бабушатнікі»? У тыповай мадэрнісцкай скрыні жалезабетонных сцен хаваюцца пакоі, застаўленыя сервантамі з хрусталём і масай кніг, на падлозе, сценах, канапе і крэсла - рознакаляровыя дываны, вялікая мудрагелістая люстра, карункавыя дарожкі на століках, статуэткі з мясцовага фарфоравага завода на паліцах.

Уласна таму мы, відаць, так любім гістарычную архітэктуру, а ўсе гэтыя штукі са шкла і бетону не заўважаем. Яны служаць толькі абрамленнем, прымусовым падкрэсліваннем чагосьці каштоўнага. Вам хочацца быць бліжэй да карціны Босха, якая вісіць на велізарнай пустой сцяне музея, каб у полі вашага зроку заставаўся толькі яе перапоўнены дэталямі хаос. І тое ж самае працуе з гістарычнай архітэктурай у сучасным абрамленні.

Прычыны гэтага псіхалагічнага эфекта да канца не зразумелыя, можа быць на нас уплываюць эвалюцыйныя штукі: на адкрытым полі нашыя продкі станавіліся ўразлівымі, а ў лясной мітусні галін, лісця, імхоў і грыбоў наадварот абароненымі.

#лікбез

Показано 16 последних публикаций.