ЛЫСЫ ЧЭРАП


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


ЛЫСЫ ЧЭРАП. Акультнае выдавецтва. Адказныя за цуд.
Сувязь: lysycerap@gmail.com
Крама: https://lysycerap.pages.dev
Інстаграма: https://www.instagram.com/lysycerap?igsh=MWExd2YyZndveXJ4OQ==
РАЙ: https://freedomletters.org/books/kvirt

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


Увага жахарам Уроцлава!

У суботу на час прэзентацыі Прэміі Г. Пляцоўка Б фестывалю Прадмова будзе пераіменаваная ў Пляцоўку Г.

такім чынам:

3 кастрычніка (субота)
11:00
ossolineum, ul. szewska 37
пляцоўка Г.




першы наклад шасьціпрадмоўнага перавыданьня «Краткой истории премии Г.» Паўла Анціпава ўжо знаходзіцца ў нашых рукох! гэта значыць, што мы як найхутчэй пачынаем рассылаць кніжкі тым малайцам, што рабілі перадзаказы; жыхары слаўнага гораду Варшава могуць памацаць і нават набыць «Г.» у кнігарні Bukinistka, у калябарацыі зь якой і было зроблена гэтае выданьне.

а найбольш ахвочыя і цікаўныя чытачы могуць УЖО ЗАЎТРА!! наведаць дыскусію вакол «Г.» у межах фэсту Pradmova ва Уроцлаве — аўтар кніжкі Павел Анціпаў і эсэіст Тамаш Мінчонак (каторы напісаў адну з прадмоваў да яе) паразмаўляюць пра тое, чаму «Г.» выклікала скандал у памятным 2019-м годзе, што скандальныя кніжкі прыўносяць новага ў нашае разуменьне літаратуры, ды падумаюць, як успрымаць тэкст, калі гэтаму замінае кантэкст. падаецца, лепшага месца для прэзентацыі кніжкі з шасьцю прадмовамі ўявіць сабе немагчыма.....

такім чынам:

3 кастрычніка (субота)
11:00
ossolineum, ul. szewska 37
пляцоўка Б


(ну і з пустымі рукамі мы тых хто прыйдзем вядома не пакінем — «Г.» можна будзе набыць і нават падпісаць у аўтара)


Сябры! Касцюковіч, Дубаўцэвіч і Залозны назбіралі грошы на наклад. Яны ўтрох выпраўляюцца ў друкарню проста зараз. У вас яшчэ ёсць шанец зрабіць замову, бо вы ж ведаеце, пазней можа быць позна, а раней ніколі зарана не бывае.

НАШ САЙТ




ЦЕСЛЯ ЖЫЦЦЯ
Сяргей Дубаўцэвіч
Раман
(пачатак)

1

Добра сварыцца ў лістападзе. Калі дробны дождж, нават не дождж, а нейкая празрыстая імжа вісіць у паветры, і чамусьці хочацца яе параўнаць з маннай кашай, такія дробныя крупінкі вадкасці, і ты едзеш праз іх на ровары, і гэтыя пастаянныя прыцемкі, і настрой ніякі. У гэты час сварыцца лепш, чым вясной ці ўлетку. Тады розніца настрояў будзе вельмі заўважнай. А ў лістападзе настрой і так гаўно, дык нават асаблівай розніцы не заўважыш.

Мы з жонкай жывём у Вільні, яна працуе з беларускімі навінамі, я нейкі час не працаваў, а потым стаў дастаўшчыкам ежы. Ёй не падабаецца мая нерэгулярная праца і такія ж заробкі. Яна атрымлівае больш. Але ў Беларусі асноўныя грошы зарабляў я і не патрабаваў ад яе знайсці «нармальную» працу. Гэта яна мне так сказала раніцай: «Знайдзі сабе ўжо нармальную працу». Ну і пайшло-паехала. Я пастараўся ў адказ сфармуляваць нешта культурнае, але, відаць, у інтанацыі красамоўна чыталася «ідзі на хуй».

У Беларусі я быў пісьменнікам. Ды не абы-якім. Я зарабляў сваімі кніжкамі, у нас гэта рэдкасць. Таму астатнія пісьменнікі мне зайздросцілі. А зараз я эмігрант у Вільні, у мяне крызіс жанру і, відаць, сярэдняга веку таксама. У мяне за плячамі брудна-зялёны заплечнік дастаўшчыка, у якім я вязу ежу па дажджлівай лістападаўскай Вільні.

2

Мы здымаем кватэру ў раёне Паўпіс. Плацім 700 еўра за аднушку. За гэтыя грошы можна зняць трохпакаёўку ў Фабіёнішках, Шэшках ці Віршулах, але Кася заўпарцілася, тыпу мы і так ў Беларусі жылі ў вёсцы, хочацца пажыць у нармальным месцы з пасудамыйкай ды кавярнямі побач.

Хаця пасудамыйка ў нас была і ў Азярышчы, вёсцы майго дзеда, куды я пераехаў пасля яго смерці. Тады ў мяне таксама быў крызіс жанру і, як падавалася тады, сярэдняга ўзросту — гэта я ўжо потым зразумеў, што тое яшчэ была маладосць. Пераехаў я яшчэ без Касі, бо тады не быў з ёй знаёмы. Пачаў пісаць у фэйсбук даўншыфтарскія заметкі, тыпу хрэнь ваш горад, трэба быць бліжэй да зямлі, і тут людзі жывуць. Гэта я зараз неяк са злосцю пра гэта кажу, бо прайшоў час і мне сорамна за тое сваё жыццё. А тады я быў даволі шчыры, і, відаць, гэтая шчырасць падкупала. Бо мае допісы пачалі перадрукоўваць у беларускіх СМІ — Наша Ніва, Белсат, Будзьма, Куку ды іншыя сіцідогі. У адным з іх дарэчы Кася і працавала, тады яна ў мяне і закахалася, кажа, што па маіх тэкстах.

Потым нехта параіў мне сабраць мае пасты ў кніжку, бо колькасць лайкаў і перапостаў зашкальвала. Я спачатку не рашаўся, бо, калі шчыра, не лічыў, што гэта правільна — рабіць кніжку з пастоў. Але ж... Але ж я заўсёды марыў быць пісьменнікам. Якая розніца, падумаў я, гэта ўсяго толькі першая кніжка, я нікому не абавязаны. І пайшоў спачатку да Логвінава. Той прапанаваў мне надрукаваць 300 экзэмпляраў за мой кошт. Гэта, кажа, стандартна, ты і 300 не прадасі. Неяк мяне гэта зачапіла. Карацей, справіўся ў выніку і без Логвінава і першую тысячу прадаў за месяц. Потым другая тысяча, трэцяя — за год разышлося дзевяць тысяч маіх кніжак. А паколькі выдаўцом быў я сам, то і прыбытак увесь пайшоў мне.

Я адрамантаваў дзедаву хату. Помпа качала мне ваду з калодзежа, у хаце я зрабіў ванну з гарачай вадой і пасудамыйку таксама купіў. Тады да мяне ў Азярышча пераехала Кася, з якой мы ўжо некаторы час нешта муцілі. Так што пасудамыйка ў нас была. Але ў Фабіёнішках, канешне, хаты прасцейшыя, чым у мяне ў Азярышчы, без пасудамыек.




Дзякуй за вашы замовы - 20 кніжак за першыя суткі. Але не трэба спыняцца! Каб вам было лягчэй клікаць на кнопкі нашага новага сайта прапануем вашай ўвазе ўрывак з першай главы рамана ЛІРНІК, які напісаў АЛЯКСАНДР КАСЦЮКОВІЧ. Можаце купіць толькі ЛІРНІК, але раім замовіць усе тры навінкі, бо і вам танней і нам прыемней.

АЛЯКСАНДР КАСЦЮКОВІЧ
ЛІРНІК
РАМАН

ПАЧАТАК

настальгія ці параноя
я цябе з сабой параўноўваю.

NRM.BY

1.

Апошнімі днямі пачуваўся хуёва. У сераду стала закладаць вуха, пад вечар ужо забалела. У чацьвер яшчэ схадзіў на працу, цярпеў да абеду. І па абедзе таксама цярпеў, дадому мяне, відавочна, не адпусьцілі.

На вялікае шчасьце, я ўжо знаходжуся на тым этапе адбываньня сваіх вартых жалю гадоў, што ўцямна патлумачыць нават самому сабе, чым я дакладна займаюся, не магу. Ведаю, што працую адміністратарам плятформы паскоранай сацыяльнай мабільнасьці, як мы гэта завем у калектыве. Іншыя ж завуць нашую фірму анляйн-казіно «Кола фартуны».

Цяпер мой побыт выглядае такім чынам, што нідзе не пачынаецца і нідзе ня сканчваецца. Суцэльны цыкл. Тым ня менш, у пятніцу я застаўся ўдома, сам-насам з асьветарам, якому ўжо пад сраку гадоў, і чатырма піцамі неадэкватнага памеру. Начальніцы Сьвеце напісаў уначы:

Сьвета, заўтра пойду ў паліклініку. Вуха зусім разбалелася і паднялася тэмпература. У панядзелак, спадзяюся, выйду.

Трохі прыпізднуў, але ўжо зусім заябаўся, баліць жа ж напраўду. І, мне здаецца, яшчэ горш чую ўказаньні, хоць я і вывучыў ужо ўсе. Працаваць мне там яшчэ бясконца доўга, адзін дзень зь дзесяці тысяч — гэта фігня.

Значыць, мяне чакаюць незабыўныя тры дні ў словасьвеце. Прыняў два асьпірыны, запіў выпетранай колай. Я яе купіў яшчэ на мінулых выходных, але дапіць не наважваўся, а выліваць было шкада. Кока-колу я люблю. Але гэтаму двухлітровіку аб’ектыўна даўно трэба было спачыць. Хіба што піца дапаможа гэтаму адбыцца.

Большасьць маіх знаёмых, ды і я сам, люблю піцу і ўвогуле італьянскую кухню. Я думаю, што ўсе мы любім піцу і італьянскую кухню збольшага таму, што яна адна з самых распаўсюджаных і даступных. Хаця раней у мяне і было жаданьне пакаштаваць нешта яшчэ, цяпер мяне гэта абсалютна не абыходзіць. Бяру далькажык і ўпэўнена націскаю чырвоную кнопку ЗАКАЗ.

Дзевяноста два рублі — гэта досыць сьціплы кошт за два кілаграмы добра знаёмага кайфу. Засталося толькі дачакацца Дзімку, руплівага кур’ера-касманаўта, пра каторага мала чаго яшчэ магу сказаць. Маленькі чалавечак зь вечна цяжкім заплечнікам, дастаўшчык эйфарыі ў кожную кватэру.

Метамарфозы маёй стужкі навінаў, што адбыліся за час майго кароткага і беспакойнага сну, патрабавалі пільнага вывучэньня. Карцела як мага хутчэй даведацца, у каго колькі грошай і хто з кім пераспаў. Рукі дрыжэлі, напэўна, з галадухі. Увушшу пазвоньвала і патрэсквала так, што я некалькі разоў заўчасна падбягаў да дзьвярэй у спадзеве на пікантнае забыцьцё. Дзімкі ўсё не было, і я пачаў нэрвавацца: а што, калі ня толькі я, а ўвесь сьвет сёньня ня выйшаў на працу? Хуле тут рабіць, пятніца. Але Дзімка аказаўся адказьнейшым за мяне, таму сваю піцу я трымаў у рукох ужо праз паўгадзіны.

Піца Студэнцкая дайшла да мяне ўсьмятку, як звычайна. Нагадвала пшанічнае поле ўвесну. Хуй ведае, што яны туды кладуць, але нешта ёсьць. Кругляшкі, імаверна, сасісак, нейкая каламеса, паўсырое цеста з пышным бортам у нязьменнай форме дыску. Цікава, чаму круглую піцу рэжуць на трохкутнікі й кладуць у квадратныя скрыні. Хаця мне похуй.

У навінах пішуць, што гарадзкі плянэтарый будуць зносіць. І правільна, думаю, хуле там глядзець. Новы пабудуюць — і похуй, усё адно туды не пайду. Зацемкі пра хуткую ядзерную вайну прапускаю, заябала. Пішуць яшчэ, што 5G у краіну не завязуць, ну і правільна. Відавочна, тхне наябалавам.

працяг будзе
(у кніжцы)


Сітуацыя ў белліце стварылася досыць цікавая. Ці заўважалі вы, што ў літаратурных прэміях удзельнічае ўсё больш ананімаў, зашыфраваных пісьменнікаў і нават кніг? Лысы Чэрап усімі сваімі зубамі падтрымлівае гэтую тэндэнцыю, ананімнасць мы паважаем і распаўсюджваем. Але нас хвалюе, што не ўсе ананімныя кнігі даступныя чытачам. Гэта абядняе беларускі белліт, гэта нам не падабаецца, белліт павінны ўгнойвацца. Гэтай мэце служаць нашыя апошнія тры кнігі (а так, калі шчыра, то і ўсе астатнія таксама). То бок, мы хочам каб у ананімных кніжак, якія прымаюць удзел у прэміях былі не толькі назва і аўтар, мы хочам, каб у гэтых кніжак быў ТЭКСТ. Бо аўтар памёр, удзел зашыфраваны, і ўсё, што мае значэнне — гэта ТЭКСТЭКСТЭКСТ!

Гэты ТЭКСТ Лысы Чэрап друкуе для вас. Зміцер Залозны, Сяргей Дубаўцэвіч і Аляксандр Касцюковіч будуць пачутыя, калі вы набудзеце і прачытаеце іх кнігі (тры кнігі разам - танней, чым па асобку).

https://lysycerap.pages.dev


КУПЛЯЙЦЕ КНІГІ ВЫДАВЕЦТВА ЛЫСЫ ЧЭРАП!

АСАБЛІВА ТЫЯ, ЯКІЯ Ў ШОРЦЕ ГЕДРОЙЦЯ!

КАСЦЮКОВІЧ, ДУБАЎЦЕВІЧ, ЗАЛОЗНЫ - РАЗ, ДВА, ТРЫ

https://lysycerap.pages.dev


ДВА ШОРТЛАНДЦЫ І АДЗІН ЛОНГ-АЙЛЕНД (АДНЫМ ЛОТАМ ТАННЕЙ)!

НА НАШЫМ НОВЫМ САЙЦЕ! ТОЛЬКІ ЗАЦАНІЦЕ!!

РАСКАЖЫЦЕ ЗНАЁМЫМ І АБАВЯЗКОВА ПЕРАДЗАМАЎЛЯЙЦЕ, БО ЧЫТАЦЬ У БІБЛІЯТЭКАХ НЕ ТАК ЗРУЧНА, ЯК ДОМА! ЖЫВЕЦЬМЕ БЕЛАРУСКІ ЛІТАРАТУРНЫ АНДЭГРАЎНД!

lysycerap.pages.dev


СЯБРЫ, ТАКОЕ СВЯТА МАГЧЫМАЕ ТОЛЬКІ НА ЛЫСЫМ ЧЭРАПЕ! СЁННЯ МЫ АДКРЫВАЕМ ПЕРАДЗАМОВУ АДРАЗУ НА ТРЫ НОВЫЯ КНІГІ!

ВАМ ДОБРА ВЯДОМЫЯ НАЗВЫ ГЭТЫХ ТВОРАЎ І ПРОЗВІШЧЫ АЎТАРАЎ. ЭКСЛЮЗІЎНА ДЛЯ НАШЫХ ЧЫТАЧОЎ ПЕРАД УРУЧЭННЕМ ПРЭМІІ Г. ТВОРЫ ФІНАЛІСТАЎ НА ЛЫСЫМ ЧЭРАПЕ:

АЛЯКСАНДР КАСЦЮКОВІЧ - Лірнік. Шорт-ліст прэміі Гедройця'26 (хвацкая прыгодніцкая аповесьць пра небараку-адміністратара анляйн-казыно і залежную ад псіхаактыўных рэчываў загадкавую прыгажуню. Але насампраўдзе — узорны вялікі беларускі раман са жыцьцясьцьвярджальным патасам).

СЯРГЕЙ ДУБАЎЦЭВІЧ - Цесля жыцця. Шорт-ліст прэміі Гедройця'26 (Паспяховы беларускі пісьменнік з тысячнымі накладамі працуе ў Вільні дастаўшчыкам ежы, спрабуе пераадолець творчы крызіс. Ці ўдасца гэта яму? Цесля жыцця — кожнаму з нас патрэбна перадышка).

ЗМІЦЕР ЗАЛОЗНЫ - Пляц. Лонг-ліст прэміі Гедройця'26 (Малады панк Язэп трапляе на тэрміновую службу ў войска, дзе знаёміцца з паэтам Бясецкім).


Репост из: Позвоните Мартиновичу
В СУЧбелліце объявлен лавандовый уровень угрозы — спустя много лет переиздаётся легендарная "Краткая история премии Г." Антипова. Когда-то мы с коллегой скинулись по паре шекелей чтобы купить цифровую версию романа и насладиться её прочтением.

Теперь каждый желающий за смешное количество денег может приобрести себе литературный артефакт минувшей эпохи.


Сябры, хучэй перадзамаўляйце Г., бо з гэтай пятніцы яе можна будзе ўжо проста замовіць. Бо чакаем тыраж з друкарні.

А таксама ў хуткім часе мы чакаем ТРЫ НОВЫХ РЭЛІЗА Лысага Чэрапа. І паверце, пасля іх вам будзе дакладна не да Г.

https://bukinistka.store/kratkaja-istorija-premii-g


Пакуль сусвет апанаваны дрыжыкамі ў чаканні галоўнай беларускай інтрыгі восені, успамінаем як гэта было ў савецкая часы і перавыдаем (пры дапамозе шаноўнай bukinistka, гедройцавы рэспект) юбілейнае выданне шэдэўра пяцідзесяцігадовай даўніны, "Кароткую гісторыю прэміі Г." Паўла Анціпава, з прадмовамі Ўдовінай, Жбанкова, Фядуты, Дудко, Мінчонка, Акудовіча (хто гэтыя людзі), новай вычыткай і вайбрэдактурай. Краевугольны, жарсны, дафамінавы аповед пра тое, як Хадановіч чытаў "Нататкі таткі" усярэдзіне грантавай навальніцы, якая за кароткі тэрмін пасекла маланкамі поле беларускай літаратуры, у якім нам яшчэ доўга збіраць камяні.

Цісніце перадзамову і чакайце шпрыц кнігу па пошце, каб уляцець у страчаны рай.

https://bukinistka.store/kratkaja-istorija-premii-g


Репост из: Babel books TLV


Репост из: Babel books TLV
«Каждый охотник», роман звезды «новой беларуской драмы» Константина Стешика («Летели качели», «Грязнуля»), меньше всего похож на прозу драматурга — он, скорее, просится на экран, причём в сериальном формате: событий, происходящих на менее чем трёхстах страницах, кажется, хватит не на один сезон.

Начинается всё с того, что восемнадцатилетний парень, фанат гранжа и панка (то есть, по всему, наш человек), получает по голове от вездесущих гопников и теряет сознание — и приходит в себя в чужом теле и непонятно где. «Непонятно где» довольно быстро оказывается одним из уровней (или измерений) — мы, как выясняется, живём в многоуровневом мире, перемещение между уровнями запрещены, каждый нижний хуже предыдущего, ад — это другие. Наш герой, естественно, избран для миссии по разрушению существующего миропорядка — и в этот самый момент, вернее, после череды приключений, поединков и жертв, — Стешик резко меняет правила игры. Нет, не зря первая часть книги наполнена флэшбеками в детство героя, ни одна упомянутая подробность в результате не окажется лишней, всё реальное логически замкнётся в фантастическом мире. А потом Стешик снова сломает едва наладившуюся игру, опять поменяет правила — и совы снова будут не тем, чем кажутся.

Если вам доводилось читать короткую прозу Стешика (если нет — сделайте так, чтобы довелось, оно того стоит), вы и так знаете, что он — мастер саспенса, как мало кто умеющий держать напряжение абсурдист, который привносит этот абсурд в суровую реальность. В романе «Каждый охотник» он как бы сводит воедино собственные достижения из многочисленных рассказов и врывается в первые ряды мирового литературного weird-сообщества.

Издательство «Лысы чэрап».


Наша кніга ў шорт-лісце прэміі за найлепшую вокладку! Віншуем аўтара і мастака вокладкі! Купляйце прыгажосць, шаноўныя чытачы, замаўляйце асобнік, пакуль гэта не зрабілі іншыя!

https://ko-fi.com/s/e6e214a91c


Репост из: Новыя беларускія кнігі
„Першы бой: Жбанкоў супраць Арлова
Жбанкоў падышоў да стала ўпэўнена. У яго вачах была тая самая бязлітаснасць, якая дазваляла яму «вычышчаць» культуру, як ніхто іншы. Насупраць яго сеў Арлоў, з рукамі, якія яшчэ памяталі, як трымаць рыдлёўку, і з позіркам, поўным глебы, туману і невыказанай праўды.
— Ты не пераможаш, — сказаў Жбанкоў, ставячы локаць на стол. — Бо я бачу людзей наскрозь.
— А я гляджу толькі ў зямлю, — ціха адказаў Арлоў і паставіў сваю руку.”

У гэтай кнізе вы знойдзеце кароткія, нерэдагаваныя аповеды-анэкдоты пра беларускіх дзеячаў культуры і трошкі разважанняў пра ролю сракі ў беларускай культуры і традыцыі.
У выдуманых сцэнках і дыялогах граюць Алексіевіч, Будкін, Філіпенка, Бахарэвіч...

чытаць далей


Дзякуй за давер! Па інтэнсіўнасці збору мы далёка наперадзе Янушкевіча. У той час як ён не набраў яшчэ і чвэрць, наш збор пераваліў ужо за палову. Лысы Чэрап — заўсёды ў авангардзе!

Показано 20 последних публикаций.