Новыя беларускія кнігі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги



Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


Новыя водгукі

На нашым падлеткавым кніжным клубе ў суботу я даведалася, што не ўсе любяць дэтэктывы. Але большасць дзяцей усё ж дэтэктывы любяць. Па-беларуску іх мала, але цяпер – на адзін болей 🙂

🕵🏼‍♂️ Тры сябры і адна сяброўка, што вучацца ў 7 класе ў Мінску аказваюцца ў цэнтры археалагічнага дэтэктыву. Адзін з аднакласнікаў проста ў школе на калідоры знаходзіць стары срэбны пярсцёнак, у якім ягоны дзядзька-археолаг пазнае рэч з калекцыі Археалагічнага цэнтра. Тут усё і закручваецца: дарослыя вядуць сваё раследванне, дзеці – сваё...

чытаць далей


Бярэш у рукі новую кнігу Міколы Чарняўскага і разумееш, што, пасутнасці, перагортваеш чарговыя старонкі сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. У 1963-м юны 20-годовы паэт дэбютаваў са зборнікам «Дзе канчаецца лета», а далей год за годам ён упісваў у літаратуру свае новыя старонкі: як заўсёды адметныя, па-свойму арыгінальныя, тэматычна разнастайныя.

Новая — «Хто — Жартайка, хто — Жартай» — жыццё якой даў Выдавецкі дом «Звязда», з шэрагу такіх. Назву ёй даў верш, у якім абыгрываюцца рака — прыток Бярэзіны і возера, што знаходзіцца ў Хойніцкім раёне...

чытаць далей


Што незвычайна, вершы ў сваёй большасці не запамінаюцца, але гэтае не робіць іх дрэннымі. Яны даюць цікавае адчуванне ў моманце, але калі ты хочаш іх злавіць, даць ім успамінальна-вобразную ці ідэйную абгортку – вершы выслізгваюць...

чытаць далей


Крыўдна. Сорамна. Нават трохі гідка. Нечакана, вядома. Не зразумела: навошта? Каб пасля заявы аб тым, што ён тут – апошні пісьменнік, які чуе і бачыць, выдаць вось такое бачанне?

Бачанне, ад якога тхне нечым наўпрост непрыстойным.

Ці можа, гэта кніга – выклік?

Але – па парадку.

Мала гонару пісаць хоць чаго адмоўнага на кнігу калегі, ды

статус абавязвае – як-ніяк за маёй спінай сайт водгукаў;
мае думкі ніякім чынам не паўплываюць на шырокую аўдыторыю Віктара Марціновіча, якая склалася яшчэ ў чэргах на ягоных аўтограф-сесіях;
мае думкі не могуць існаваць асобна ад мяне, такім чынам, усё тут ніжэй напісанае – вельмі асабістае стаўленне і не можа, у сваю чаргу, прэтэндаваць на бясспрэчную ісціну...

чытаць далей


Новыя водгукі

Мне раман спадабаўся, таму калі яго трохі падзяўблі недзе тут у Фэйсбуку, ужо і нейкі адказ накрэмзаў, але перадумаў. Усё роўна хваліць не ўмею)

Калі толькі “ад адваротнага” – калі было напісана, што аўтар толькі сваю жонку кахае (утрырую, але ж гэта таксама прагучала). Мне ж здалося, што апроч неацэннай самой па сабе сюжэтаўтваральнай ідэі, гэта яшчэ і раман менавіта пра любоў...

чытаць далей


Выйшаў новы гістарычны раман Анатоля Брытуна
 Майстра слова называюць «белавежскім летапісцам», бо яго ўвага звернута на гісторыю Белавежскай пушчы, якая непасрэдна звязана з лёсам яго роду. А. Брытун прыгадваў, што яго продкі жылі ў цэнтры пушчы. Дзед са сваім бацькам падчас Першай сусветнай вайны стралялі кайзераўцаў, якія пілавалі дубы і забівалі зуброў. У 1915 годзе сям’ю выселілі з іх сталага месца жыхарства. Анатоль Арцёмавіч адзначаў, што ў беларускай літаратуры раней не было мастацкіх твораў пра пушу, што дало магчымасць яму заняць гэту нішу. Ён прыняў на сябе ролю летапісца Белавежы – аднаго з найбуйнейшых масіваў першабытнага лесу.
Гісторыя сям’і пісьменніка і мастацкая фантазія дапамаглі напісаць першы значны раман «Пах мускусу», які ў свой час вельмі ўразіў пакручастасцю падзей, мастацкімі апісаннямі чароўнага пушчанскага лесу і зваротам да гістарычнага мінулага пушчы... 

чытаць далей


Калі Юрыя Гуменюка можна назваць дэкадэнцкім фронтмэнам Таварыства Вольных Літаратараў, то Ігара Сідарука — тэвээлаўскім глашатаем абсурду. У сваіх вершах, п’есах і прыдуманых ім «абсурдэльках» пісьменнік нібыта зашыфроўвае пасланні нашчадкам, якія, магчыма, здолеюць лепш за нас зразумець логіку эпохі, што страціла ўсялякую логіку.

Як і ў выпадку з Гуменюком, літаратурнае станаўленне Сідарука адбывалася найперш у асяроддзі выдавецкіх ініцыятыў ТВЛ. Спачатку ягоныя творы з’яўляліся ў альманаху «Ксэракс Беларускі», затым — у часопісе «Калосьсе», а значная частка кніг выдала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда». Таму Сідарука можна аднесці да тых беларускіх аўтараў, якія ад самага пачатку развіваліся пераважна ў прасторы айчыннага андэграўнда...

чытаць далей


Мабыць, ужо ўсе беларусы ведаюць, што для перадачы беларускай мовы на пісьме былі распрацаваныя кірыліца, беларуская лацінка і арабіца. Але ці ведаеце вы, што мы маем ужо і беларускія іерогліфы? Ці ўсё ж не зусім іерогліфы?..

Вы можаце самастойна скласці ўражанне і вырашыць, як называць графічныя знакі, з якіх складаецца кніга «Тутэйшы дзэн»...

чытаць далей


Новыя водгукі

Наўрад ці напішу штосьці новае пра творчасць Андрэя Горвата.

Дзённік «Радзіва «Прудок» стаў шмат для каго настольнай кнігай, таму ад аўтара чакалі (не пабаюся гэтага слова) наступную кнігу не менш чароўную. Потым была «Прэм’ера», летась з’явіўся «Дом». Творы розныя паводле зместу і не маюць эфекту першай ягонай кнігі, але ў іх ва ўсіх ёсць адзіны агульны складнік – сам аўтар...

чытаць далей


Новыя водгукі

Кніга падалася мне нейкай недапрацаванай, недакручанай. І вось чаму.

Па-першае, такое апавяданне, як мне здаецца, патрабуе высокага ўзроўню саспенсу, напружання і эмацыйнай уцягнутасці чытача. У нейкі момант табе павінна стаць страшна, жудасна, трывожна. Ты мусіш заблытацца і перастаць разумець, што тут адбываецца: дзе рэальнасць, а дзе ўжо не? І якую ролю ва ўсім гэтым адыгрывае містыка (калі яна ўвогуле тут ёсць)? Ці можа ў гэтай загадкі ў выніку знойдзецца цалкам рацыянальнае тлумачэнне?

чытаць далей


Час не спыняецца. Вось ужо мінула дзесяць гадоў з дня выхаду кнігі беларускай філосафкі, педагагіні, літаратуразнаўцы і даследчыцы гісторыі культуры, палачанкі Алены Ніякоўскай «Там, дзе буяла жыта».

Усё сваё сталае жыццё Алена Паўлаўна была звязаная з гуманітарнай сферай. Яна выкладала гуманітарныя дысцыпліны, пісала самыя розныя тэксты — ад навуковых дакладаў і літаратуразнаўчых артыкулаў да вершаў і белетрыстыкі. Нейкі час была сяброўкай полацкага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне», ліставалася з Уладзімірам Караткевічам і Янкам Брылём. Абодва славутыя пісьменнікі раілі ёй цалкам прысвяціць сябе літаратуры, бо бачылі яе несумненны талент...

чытаць далей


Апошняя часта вялікай віленскай сагі – done. І з гэтае нагоды мне крыху сумна. Акрамя таго, што апошні том сам па сабе меланхалічна-тужлівы, мне проста сумна, што я дачытала і гэтая прыгода – скончаная.

📚 Я рабіла паўзы паміж кнігамі, чытала павольна, бо разумела, што такое чытанне са мной можа яшчэ не хутка здарыцца. Стыль, сюжэт, безліч цікавых дэталяў, яркія і супярэчлівыя героі, бліскучы пераклад, Вільня, у якой я цяпер жыву, – дзе яшчэ гэта ўсё ўзяць, каб у адной кнізе?..

чытаць далей


Новыя водгукі

Алхімічна-філалагічны раман Людмілы Рублеўскай «Запавет Фаўста» з’яўляецца сіквэлам да цыкла кніг пра Авантуры Пранціша Вырвіча, але чытаць можна як самастойны твор. Што я і зрабіла.

Падзеі рамана разгортваюцца вакол алхімічнага трактату васямнаццатага стагоддзя, напісанага знакамітым Чорным Доктарам, якога называлі яшчэ Полацкім Фаўстам. Напэўна, героя вы ўжо ведаеце, калі чыталі цыкл. Акурат у гэтым творы адбываецца знаёмства з некалькімі пакаленнямі ягоных нашчадкаў, якім выпала нарадзіцца і жыць у пераломным і трагічным дваццатым стагоддзі і ў наш час...

чытаць далей


Новыя водгукі

Мне пашчасціла не глядзець гэты фільм, таму кніга была маім першым уражаннем.

Калі каротка – спадабалася! Галоўны герой адназначна буся і адназначны не падобны да мяне.

Баялася пачынаць чытаць, бо думала, што будзе занадта складана для мяне. Але ж не. Нармальна. І захапляльна...

чытаць далей


Гісторыю літаратурнага пакалення «Першацвету» можна было б назваць своеасаблівым «цудам на Свіслачы» — толькі цудам з адмоўным знакам. У сярэдзіне 1990-х праз аднайменны часопіс у беларускую літаратуру прыйшло цэлае пакаленне маладых аўтараў, але праз тры дзесяцігоддзі многія з іх амаль выпалі з літаратурнай памяці.

Віктар Жыбуль некалі параўнаў «Першацвет» з «Маладняком» 1920-х гадоў. Параўнанне вельмі трапнае, але мае парадаксальны працяг. «Маладнякоўцы», нягледзячы на рэпрэсіі і фізічнае знішчэнне многіх з іх, засталіся ў гісторыі літаратуры. Мы ведаем Міхася Чарота, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Алеся Звонака. Іх кнігі перавыдаюцца, пра іх пішуць даследаванні.

А вось значная частка пакалення 1990-х, якое ўжо не трапляла пад сталінскія расстрэлы і фармальна мела магчымасць друкавацца, нечакана апынулася амаль нябачнай.

Адно з імёнаў, якія варта вяртаць з гэтай зоны забыцця, — Мікола Адам...

чытаць далей


Новыя водгукі

Ва ўсякіх антыдэпрэсантаў ёсць пабочныя эфекты, а вось у добрага чытва іх няма. Кніга Алесі Шацёр “Заходзь, душа, пагрэцца”, мяркую, такая. Мне здаецца, што ёсць пэўны стэрэатып: калі кніга лёгкая для ўспрыняцця, значыцца, недастаткова глыбокая. Бо што ж гэта за беларуская літаратура, калі няма трагедыі, смерці і невыносных пакут? Але, спадарства, жыццё складаецца не толькі з драмы, і стомленай ад трывог душы трэба мець магчымасць адпачыць і сагрэцца. Калі па-сапраўднаму гэтага прагнеце – кніжачка для вас. Глыбіня не абавязкова павінна быць цёмнай...

чытаць далей


– Што новага? – пытаецца ў мяне фб.

У мяне новая кніга, кніга беларускага пісьменніка, які апынуўся ў Германіі. Кнігу, якую разрэкламавалі паўсюль, а яшчэ перад тым вельмі гучна прагучалі словы “выдавецтвы загібаюцца, наклады маленькія і нават яны не раскупляюцца”. Вось я і купіла, аддала амаль 25€.

Калі хто яшчэ сабе не прыдбаў гэты фаліянт, магу караценька пераказаць змест:

423 старонкі прысвечаны двум “важным” тэмам у жыцці аўтара, першая тэма – якія ўсе нічтожныя літаратары і паэткі, беларускія канешне ж, прычым і ТАМ і ТУТ...

чытаць далей


Мне даўно не хапала ў беларускай літаратуры такой кнігі вершаў. Менавіта з такімі верлібрамі.

У маладосці я захапіўся гэтай паэтычнай формай, якой у другой палове ХХ стагоддзя пісала ўжо амаль уся Еўропа. Я шукаў у кнігарнях перакладныя паэтычныя зборнікі і праз нейкі час ужо больш-менш арыентаваўся ў тагачасных паэтах з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхаславакіі, Польшчы. Зборнік вершаў Матса Траата «Осенние фуги», які выйшаў у 1981 годзе, я вазіў з сабой і дагэтуль з ім не разлучаюся...

чытаць далей


Божа мой, да чаго ж я люблю такія кнігі! Ніводная мастацкая выдумка не параўнаецца ў маім сэрцы з таленавіта задуманай, добра складзенай, талкова выдадзенай дакументальнай кнігай, ніводны звышпапулярны раман не зможа канкураваць у маёй душы з даследваннем, калі яно зроблена і напісана з тонкім, але грунтоўным разлікам, з нечаканай думкай, з нестандартным пунктам адліку, і абавязкова – без вады, без бла-бла-бла, каб тонна інфармацыі на квадратны сантыметр старонкі...

чытаць далей


Новая кніга ў бібліятэцы электронных кніг і твораў.

Пасля развітання з капітанам Вячоркам, капітан Марылька разам з прафэсарам Шыманськім збірае каманду навукоўцаў і адпраўляецца ў экспедыцыю, каб знайсці Зямлю — планету, якую большасць лічыць легендай, міфам старых капітанаў. У архіўных запісах штучны інтэлект знаходзіць доказы таго, што чалавецтва сапраўды паходзіць з аднаго свету. І гэты свет існуе.

Марылька з камандай прызямляюцца і бачаць планету, якая памятае людзей, але не сустракае іх. Гарады разбураныя, час згладзіў сляды мінулага, але там усё яшчэ ёсць жыццё. І чым больш капітан Марылька знаёміцца з наваколлем, тым больш яна разумее: знайсці Зямлю — яшчэ не значыць зразумець яе. Тое, што касманаўты знаходзяць на месцы, не паддаецца іх звыклай логіцы і зусім не падобнае на тое, што яны чакалі.

Што хавае планета-легенда і ці сапраўды яна вартая таго, каб яе знайсці?

глядзець, чытаць, спампаваць тут

Показано 20 последних публикаций.