TGStat
TGStat
Введите текст для поиска
Расширенный поиск каналов
  • flag Russian
    Язык сайта
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Вход на сайт
  • Каталог
    Каталог каналов и чатов Поиск каналов
    Добавить канал/чат
  • Рейтинги
    Рейтинг каналов Рейтинг чатов Рейтинг публикаций
    Рейтинги брендов и персон
  • Аналитика
  • Поиск по публикациям
  • Мониторинг Telegram
ЛЫСЫ ЧЭРАП

30 Sep, 18:51

Открыть в Telegram Поделиться Пожаловаться

Дзякуй за вашы замовы - 20 кніжак за першыя суткі. Але не трэба спыняцца! Каб вам было лягчэй клікаць на кнопкі нашага новага сайта прапануем вашай ўвазе ўрывак з першай главы рамана ЛІРНІК, які напісаў АЛЯКСАНДР КАСЦЮКОВІЧ. Можаце купіць толькі ЛІРНІК, але раім замовіць усе тры навінкі, бо і вам танней і нам прыемней.

АЛЯКСАНДР КАСЦЮКОВІЧ
ЛІРНІК
РАМАН

ПАЧАТАК

настальгія ці параноя
я цябе з сабой параўноўваю.

NRM.BY

1.

Апошнімі днямі пачуваўся хуёва. У сераду стала закладаць вуха, пад вечар ужо забалела. У чацьвер яшчэ схадзіў на працу, цярпеў да абеду. І па абедзе таксама цярпеў, дадому мяне, відавочна, не адпусьцілі.

На вялікае шчасьце, я ўжо знаходжуся на тым этапе адбываньня сваіх вартых жалю гадоў, што ўцямна патлумачыць нават самому сабе, чым я дакладна займаюся, не магу. Ведаю, што працую адміністратарам плятформы паскоранай сацыяльнай мабільнасьці, як мы гэта завем у калектыве. Іншыя ж завуць нашую фірму анляйн-казіно «Кола фартуны».

Цяпер мой побыт выглядае такім чынам, што нідзе не пачынаецца і нідзе ня сканчваецца. Суцэльны цыкл. Тым ня менш, у пятніцу я застаўся ўдома, сам-насам з асьветарам, якому ўжо пад сраку гадоў, і чатырма піцамі неадэкватнага памеру. Начальніцы Сьвеце напісаў уначы:

Сьвета, заўтра пойду ў паліклініку. Вуха зусім разбалелася і паднялася тэмпература. У панядзелак, спадзяюся, выйду.

Трохі прыпізднуў, але ўжо зусім заябаўся, баліць жа ж напраўду. І, мне здаецца, яшчэ горш чую ўказаньні, хоць я і вывучыў ужо ўсе. Працаваць мне там яшчэ бясконца доўга, адзін дзень зь дзесяці тысяч — гэта фігня.

Значыць, мяне чакаюць незабыўныя тры дні ў словасьвеце. Прыняў два асьпірыны, запіў выпетранай колай. Я яе купіў яшчэ на мінулых выходных, але дапіць не наважваўся, а выліваць было шкада. Кока-колу я люблю. Але гэтаму двухлітровіку аб’ектыўна даўно трэба было спачыць. Хіба што піца дапаможа гэтаму адбыцца.

Большасьць маіх знаёмых, ды і я сам, люблю піцу і ўвогуле італьянскую кухню. Я думаю, што ўсе мы любім піцу і італьянскую кухню збольшага таму, што яна адна з самых распаўсюджаных і даступных. Хаця раней у мяне і было жаданьне пакаштаваць нешта яшчэ, цяпер мяне гэта абсалютна не абыходзіць. Бяру далькажык і ўпэўнена націскаю чырвоную кнопку ЗАКАЗ.

Дзевяноста два рублі — гэта досыць сьціплы кошт за два кілаграмы добра знаёмага кайфу. Засталося толькі дачакацца Дзімку, руплівага кур’ера-касманаўта, пра каторага мала чаго яшчэ магу сказаць. Маленькі чалавечак зь вечна цяжкім заплечнікам, дастаўшчык эйфарыі ў кожную кватэру.

Метамарфозы маёй стужкі навінаў, што адбыліся за час майго кароткага і беспакойнага сну, патрабавалі пільнага вывучэньня. Карцела як мага хутчэй даведацца, у каго колькі грошай і хто з кім пераспаў. Рукі дрыжэлі, напэўна, з галадухі. Увушшу пазвоньвала і патрэсквала так, што я некалькі разоў заўчасна падбягаў да дзьвярэй у спадзеве на пікантнае забыцьцё. Дзімкі ўсё не было, і я пачаў нэрвавацца: а што, калі ня толькі я, а ўвесь сьвет сёньня ня выйшаў на працу? Хуле тут рабіць, пятніца. Але Дзімка аказаўся адказьнейшым за мяне, таму сваю піцу я трымаў у рукох ужо праз паўгадзіны.

Піца Студэнцкая дайшла да мяне ўсьмятку, як звычайна. Нагадвала пшанічнае поле ўвесну. Хуй ведае, што яны туды кладуць, але нешта ёсьць. Кругляшкі, імаверна, сасісак, нейкая каламеса, паўсырое цеста з пышным бортам у нязьменнай форме дыску. Цікава, чаму круглую піцу рэжуць на трохкутнікі й кладуць у квадратныя скрыні. Хаця мне похуй.

У навінах пішуць, што гарадзкі плянэтарый будуць зносіць. І правільна, думаю, хуле там глядзець. Новы пабудуюць — і похуй, усё адно туды не пайду. Зацемкі пра хуткую ядзерную вайну прапускаю, заябала. Пішуць яшчэ, што 5G у краіну не завязуць, ну і правільна. Відавочна, тхне наябалавам.

працяг будзе
(у кніжцы)
Лысы чэрап — выдавецтва
Выдавецтва, таннае для чытача, хуткае для аўтара. Угнаенне літпрацэсу без пантоў.

133 0 1 1 5
Каталог
Каталог каналов и чатов Подборки каналов Поиск каналов Добавить канал/чат
Рейтинги
Рейтинг каналов Telegram Рейтинг чатов Telegram Рейтинг публикаций Рейтинги брендов и персон
API
API статистики API поиска публикаций API Callback
Наши каналы
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
Почитать
Академия TGStat Исследование Telegram 2019 Исследование Telegram 2021 Исследование Telegram 2023
Контакты
Справочный центр Поддержка Почта Вакансии
Всякая всячина
Пользовательское соглашение Политика конфиденциальности Публичная оферта
Наши боты
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot