Звязда


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Толькі самае цікавае — па-беларуску!
https://zviazda.taplink.ws/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


У Кітаі пачалося будаўніцтва грузавога касмічнага чоўна «Хаалун»

На Кітайскай міжнароднай авіяцыйна-касмічнай выставе ў Чжухаі была прадстаўлена мадэль чоўна «Хаалун».

🔖 Яго рэальныя памеры складаюць 10 метраў у даўжыню і 8 метраў у шырыню, а агульная вага не перавышае паловы вагі грузавога касмічнага карабля «Цяньчжоў».

zviazda.by


⚡️Аляксандр Лукашэнка павіншаваў муфтыя Абу-Бекіра Шабановіча з 85-годдзем

«Ваша шматгадовае служэнне — пераканаўчы прыклад вернасці свайму пакліканню, любові да Усявышняга і Айчыны. Дзякуючы мудрасці і справядлівасці вы сталі духоўным лідарам мусульманскага аб'яднання Беларусі і настаўнікам для тысяч вернікаў», — гаворыцца ў віншаванні. 


Прэзідэнт падкрэсліў, што Абу-Бекір Шабановіч сваёй нястомнай працай уносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне этнаканфесійнай згоды ў краіне, кансалідацыю грамадства на аснове высокіх маральных каштоўнасцей і агульначалавечых ідэалаў дабра.

zviazda.by


🥕🍏Прычыну паўторнага набору лішняй вагі пасля дыет раскрылі вучоныя

Чаму ўсё больш маладых людзей пакутуюць ад лішняй вагі

🔎Новае даследаванне паказала, што ў клетках тлушчавай тканіны назіраюцца змены актыўнасці генаў, якія застаюцца нават пасля значнай страты вагі. Навукоўцы прааналізавалі базавыя паслядоўнасці РНК клетак тлушчавай тканіны ў 18 чалавек, якія не пакутуюць атлусценнем. Затым яны параўналі дадзеныя з паказчыкамі 20 чалавек з атлусценнем да і пасля барыатрычнай аперацыі, якая спрыяе зніжэнню вагі.

⚖️ Вынікі паказалі, што пры атлусценні клеткі мяняюць рэакцыю на ежу, і гэты эфект захоўваецца на доўгія гады. У ходзе тэстаў яны хутчэй засвойвалі пажыўныя элементы і хутчэй раслі. Верагодна, гэта і спрыяла паўторнаму набору лішняй вагі пасля дыет.


zviazda.by


📉Reuters: Ford скароціць 14% супрацоўнікаў у Еўропе

▫️ Ford стаў апошнім — пасля Nissan, Stellantis і GM — хто вырашыў скараціць выдаткі, паколькі сектар сутыкаецца з праблемамі, у тым ліку на фоне таго, што электрамабілі занадта дарагія для спажыўцоў. Віцэ-прэзідэнт Ford Europe Пітэр Годсэл паведаміў журналістам, што ў Ford узнікаюць праблемы з эксплуатацыйнымі выдаткамі.

🔗 У верасні гэтага года продажы Ford у Еўропе ўпалі на 17,9%, што нашмат перавышае агульнагаліновы спад у 6,1%.


zviazda.by


Сёння месцамі моцны снег ❄️

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5, максімальная ўдзень — мінус 2 — плюс 3 градусы.

zviazda.by


🍂 Пачынаем дзень са «Звяздой» — з цікавостак!

Што адбылося ў гэты дзень❓


💼 1893 год — нарадзіўся (в. Бяседавічы, цяпер у Хоцімскім раёне) Іван Захаравіч Сурта, педагог, дзяржаўны дзеяч БССР, акадэмік НАН Беларусі. У 1933–1936 гадах — наркам аховы здароўя БССР, у 1936–1937-м — прэзідэнт АН БССР. Аўтар навуковых прац па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства.

🪖 1906 год — нарадзіўся Аляксандр Спірыдонавіч Маслаў, удзельнік баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Расійскай Федэрацыі. Удзельнік савецка-фінскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну 26 чэрвеня 1941 года падчас бамбардзіроўкі варожай танкавай калоны на дарозе Маладзечна — Радашковічы камандзір эскадрыллі капітан Маслаў разам з членамі экіпажа накіраваў палаючы самалёт на зенітную батарэю ворага.

🎭 1946 год — нарадзіўся Валерый Мікалаевіч Філатаў, акцёр, народны артыст Беларусі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі, з 1973 года — у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі імя М. Горкага, з 1980-га — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Сярод роляў: Несцерка («Несцерка» В. Вольскага), Мальер («Мальер» М. Булгакава), Лебедзеў («Ідыёт» Ф. Дастаеўскага), Осіп («Рэвізор» М. Гогаля) і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.

👔 1801 год 
— нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Даль, рускі пісьменнік, этнограф і лексікограф, ваенны ўрач. Член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук па фізіка-матэматычным аддзяленні, ганаровы член Акадэміі па Аддзяленні прыродазнаўчых навук. Адзін з дванаццаці членаў-заснавальнікаў Рускага геаграфічнага таварыства. Найбольшую славу яму прынёс непераўзыдзены па аб’ёме «Толковый словарь живого великорусского языка», на складанне якога спатрэбілася 53 гады.

📕 1869 год 
— нарадзіўся Андрэ Жыд, французскі раманіст, эсэіст, прадстаўнік мадэрнізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Аўтар раманаў «Тэзей», «Фальшываманетчыкі», «Сутарэнні Ватыкана» і інш.

📎 1890 год — нарадзіўся Шарль дэ Голь, французскі ваенны і грамадска-палітычны дзеяч. Удзельнік французскага супраціўлення ў гады Другой сусветнай вайны. Першы прэзідэнт Пятай рэспублікі (1959–1969 гг.).

📜 1942 год — Вялікая Айчынная вайна: Сталінградская бітва — генерал Паўлюс паведамляе Гітлеру ў тэлеграме пра акружэнне савецкімі войскамі 6-й нямецкай арміі.

🥀 1963 год — у Даласе (Тэхас, ЗША) забіты прэзідэнт Джон Фіцджэралд Кенэдзі. Адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве амерыканскага прэзідэнта — стралок-адзіночка Лі Харві Освальд.


🚘 Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы?

Многія аўтаўладальнікі лічаць, што напярэдадні зімы дастаткова змяніць летнюю гуму на зімовую, купіць «незамярзайку» і шчотку для змятання снегу. Аднак гэтага недастаткова. Падрыхтоўка машыны — сур’ёзны працэс.

Што яшчэ трэба абавязкова праверыць? Чым адрозніваецца зімні стыль кіравання? На якіх участках дарогі варта быць асабліва ўважлівым кіроўцам і што павінны памятаць пешаходы? Ці складаней зімой прайсці тэхагляд?

🤫 На гэтыя і іншыя пытанні адказалі эксперты.

zviazda.by


Што новага прэзентавалі вытворцы прадуктаў харчавання на «Прадэкспа-2024»❓

Спажыўцоў, вядома, цікавіць пытанне: што новага, карыснага і смачнага з’явіцца на прылаўках і ў нашых халадзільніках у найбліжэйшы час?

Традыцыйна «Прадэкспа» славіцца багаццем дэгустацый і шырокім харчовым асартыментам: прадукты штодзённага рацыёну, далікатэсы, святочныя закускі, функцыянальнае харчаванне.

Тут можна пакаштаваць інавацыйныя прадукты і навінкі вытворчасці, якіх часам яшчэ няма на прылаўках крам.

Мы і пакаштавалі: ацэньвалі ўсе чатыры выставачныя дні, якія ў сталіцы праходзіла «самая смачная падзея года». І зараз гатовы падзяліцца ўражаннямі.

zviazda.by






Творчая імпрэза Віктара Кунцэвіча прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы

«І пакідаць ад думак след».

zviazda.by


У суботу на праект Навума Гальпяровіча завітае 250-ы госць

Юбілейнай госцяй праграмы стане пісьменніца, сябра Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Жанна Міус. У яе творчай скарбонцы проза і зборнікі вершаў для дзяцей і дарослых. Акрамя таго, пісьменніца ладзіць сустрэчы і праекты з удзелам юнай аўдыторыі.

📺 Праграму з ёй можна ўбачыць на тэлеканале «Беларусь 3» у 16.25.

zviazda.by


Што абмяркоўвалі парламентарыі краін СНД

▫️Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай 21–22 лістапада ўдзельнічае ў чарговым пасяджэнні Савета і 57-м пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Санкт-Пецярбургу.

▫️Праграма мерапрыемства надзвычай насычаная. Беларускія парламентарыі ўзялі ўдзел у рабоце пастаянных камісій МПА СНД, Міжнароднай канферэнцыі «30 гадоў міжнароднага назірання за выбарамі ў СНД: вопыт і практычныя вынікі» і Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД.

zviazda.by


‼️Работнікі бюджэтных арганізацый змогуць атрымліваць даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў

У адпаведнасці з указам кіраўнікам бюджэтных арганізацый прадастаўлена права па ўзгадненні з прафсаюзам зацвярджаць штатную колькасць работнікаў у меншай колькасці, чым вызначана тыпавымі штатнымі раскладамі і нарматывамі колькасці.

Прадугледжана магчымасць устанаўліваць работнікам бюджэтных арганізацый індывідуальныя даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў (з іх згоды) па аптымізаваных пасадах.

zviazda.by


❄️ Надвор'е: Прычакалі моцны снег

А ўначы ўжо да мінус 10.

zviazda.by


У Гомелі з 1 снежня з’явіцца новы «бацькоўскі маршрут»

▫️«Бацькоўскі маршрут» № 32 выйдзе на лінію для падвозу ў школы Савецкага раёна дзяцей з мікрараёна актыўнай жыллёвай забудовы – Шведская Горка.

▪️Увесь маршрут абсталяваны новымі аўтобуснымі прыпынкамі, забяспечана дадатковае асвятленне праезнай часткі і нанесена адпаведная разметка. Усё арганізавана так, каб дзеці не пераходзілі дарогу па некалькі разоў і каб было зручней дабірацца да прыпынку.

▫️Уладкаваныя пешаходныя дарожкі ад прыпынкаў транспарту да ўстаноў адукацыі. Плануецца, акрамя таго, нязначна змяніць маршрут аўтобуса № 51, каб ён падвозіў навучэнцаў 32-й школы.

▪️Дарэчы, і расклад транспарту будзе арганізаваны з улікам пачатку і заканчэння ўрокаў у школах і працоўнага дня ў дзіцячых садках раёна.

▫️Такім чынам, будзе зручна дабірацца да навучальных устаноў і вяртацца назад як тым, хто вучыцца ў першую змену, так і навучэнцам другой.

zviazda.by


🇧🇾 Магілёў сустракае «Марафон адзінства»

Пра гэту з’яву ў горадзе нагадваюць білборды ўздоўж дарог і красамоўная чырвона-зялёная «выцінанка» на гарадскіх афішах.

Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» нясе магутны зарад настрою, моцных эмоцый і драйву.

У такім рытме горад пачне жыць ужо заўтра – 22 лістапада.

zviazda.by


📣 Наталля Качанава на Савеце МПА СНД: Мы павінны зрабіць усё для таго, каб не дапусціць скажэння гісторыі

«Нам трэба аб’яднацца ў імкненні захаваць сваю гісторыю, памяць загінулых у імя шчаслівага і мірнага жыцця нашых народаў».


zviazda.by


Каток пачалі ўкладваць каля галоўнай навагодняй ёлкі Брэста

Каток будзе са штучным пакрыццём. У цэнтры красуецца галоўная навагодняя ёлка абласнога цэнтра. Спецыялісты Брэсцкага ДЭП прыступілі да мантажу канструкцый.

У цэлым Брэст упрыгожаць каля 30 вялікіх елак. Сваімі шарамі і агеньчыкамі яны будуць радаваць мінакоў у ажыўленых месцах і ў мікрараёнах. Анансавана, што агні на галоўнай ёлцы запаляцца 20 снежня.

Камунальныя службы займаюцца ўпрыгожваннем розных лакацый. Гараджан і гасцей абяцаюць здзівіць навінамі ў афармленні (падсветкай, інсталяцыямі), а таксама прапановамі для забавы і пачастункі.

zviazda.by


Мінпрацы расказала аб планах на пяцігодку

ℹ️ У цяперашні час дзейнасць па забеспячэнні даступнага асяроддзя ажыццяўляецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады. Паколькі гэтая праграма падыходзіць да канца, ведамства актыўна работае над планамі на наступную пяцігодку.

▫️«Наша мэта – павялічыць колькасць даступных аб’ектаў. З пачатку рэалізацыі цяперашняй дзяржпраграмы мы змянілі падыход, зрабіўшы яго больш комплексным.

▫️Кожны аб’ект павінен быць абсталяваны ўсімі неабходнымі элементамі даступнай асяроддзя і быць даступным для ўсіх катэгорый інвалідаў.

▫️Гэтыя прынцыпы будуць захаваны і ў новай праграме. Асноўная ўвага будзе нададзена павелічэнню колькасці даступных аб’ектаў і скарачэння тэрмінаў рэалізацыі будаўнічых работ».


zviazda.by

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.