⚡️Аляксандр Лукашэнка павіншаваў муфтыя Абу-Бекіра Шабановіча з 85-годдзем
Прэзідэнт падкрэсліў, што Абу-Бекір Шабановіч сваёй нястомнай працай уносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне этнаканфесійнай згоды ў краіне, кансалідацыю грамадства на аснове высокіх маральных каштоўнасцей і агульначалавечых ідэалаў дабра.
zviazda.by
«Ваша шматгадовае служэнне — пераканаўчы прыклад вернасці свайму пакліканню, любові да Усявышняга і Айчыны. Дзякуючы мудрасці і справядлівасці вы сталі духоўным лідарам мусульманскага аб'яднання Беларусі і настаўнікам для тысяч вернікаў», — гаворыцца ў віншаванні.