🍂 Пачынаем дзень са «Звяздой» — з цікавостак!
Што адбылося ў гэты дзень❓
💼 1893 год — нарадзіўся (в. Бяседавічы, цяпер у Хоцімскім раёне) Іван Захаравіч Сурта, педагог, дзяржаўны дзеяч БССР, акадэмік НАН Беларусі. У 1933–1936 гадах — наркам аховы здароўя БССР, у 1936–1937-м — прэзідэнт АН БССР. Аўтар навуковых прац па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства.
🪖 1906 год — нарадзіўся Аляксандр Спірыдонавіч Маслаў, удзельнік баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Расійскай Федэрацыі. Удзельнік савецка-фінскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну 26 чэрвеня 1941 года падчас бамбардзіроўкі варожай танкавай калоны на дарозе Маладзечна — Радашковічы камандзір эскадрыллі капітан Маслаў разам з членамі экіпажа накіраваў палаючы самалёт на зенітную батарэю ворага.
🎭 1946 год — нарадзіўся Валерый Мікалаевіч Філатаў, акцёр, народны артыст Беларусі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі, з 1973 года — у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі імя М. Горкага, з 1980-га — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Сярод роляў: Несцерка («Несцерка» В. Вольскага), Мальер («Мальер» М. Булгакава), Лебедзеў («Ідыёт» Ф. Дастаеўскага), Осіп («Рэвізор» М. Гогаля) і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
👔 1801 год — нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Даль, рускі пісьменнік, этнограф і лексікограф, ваенны ўрач. Член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук па фізіка-матэматычным аддзяленні, ганаровы член Акадэміі па Аддзяленні прыродазнаўчых навук. Адзін з дванаццаці членаў-заснавальнікаў Рускага геаграфічнага таварыства. Найбольшую славу яму прынёс непераўзыдзены па аб’ёме «Толковый словарь живого великорусского языка», на складанне якога спатрэбілася 53 гады.
📕 1869 год — нарадзіўся Андрэ Жыд, французскі раманіст, эсэіст, прадстаўнік мадэрнізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Аўтар раманаў «Тэзей», «Фальшываманетчыкі», «Сутарэнні Ватыкана» і інш.
📎 1890 год — нарадзіўся Шарль дэ Голь, французскі ваенны і грамадска-палітычны дзеяч. Удзельнік французскага супраціўлення ў гады Другой сусветнай вайны. Першы прэзідэнт Пятай рэспублікі (1959–1969 гг.).
📜 1942 год — Вялікая Айчынная вайна: Сталінградская бітва — генерал Паўлюс паведамляе Гітлеру ў тэлеграме пра акружэнне савецкімі войскамі 6-й нямецкай арміі.
🥀 1963 год — у Даласе (Тэхас, ЗША) забіты прэзідэнт Джон Фіцджэралд Кенэдзі. Адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве амерыканскага прэзідэнта — стралок-адзіночка Лі Харві Освальд.