ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Нашая мэта—кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі
ЗБС-экстрэмісцкая арганізацыя
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Квіз з печывам 🥠

У гэтую нядзелю (26.01) у рамах кампаніі “Тэма#1” ЗБС разам з Маладой Грамадой падрыхтавалі для вас утульны вечар. 🦦🧃

🎲 А 16:00 мы збярэмся, каб чіллова правесці час, згуляць у квіз, а таксама атрымаць сапраўднае печыўка з прадказаннем.

📋 Для бяспекі, калі ласка, запоўніце гугл форму ўдзельніка, пасля чаго мы дашлем вам адрас правядзення мерапрыемства. Запрашайце таксама сваіх сяброў!

📎 Кампанія ТЭМА#1 прысвечана падтрымцы беларускіх палітвязняў і палітвязанак. Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемства. 🏵️


Кінапаказ фільма „Marzec'68”

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў і Маладая Грамада запрашаюць вас на кінапаказ драмы „Marzec'68”, якая раскрывае падзеі Варшавы 1968 года. Польскія студэнты_кі паўсталі супраць несправядлівасці: выключэння калег з універсітэта, забароны спектакляў і прыгнёту свабоды. Гэта гісторыя пра барацьбу, салідарнасць і каханне, якое змагалася супраць рэжыму.

📽 Чаму гэта важна для нас?
Гэта не проста гісторыя польскіх студэнтаў_ак – гэта прыклад таго, як у мінулым людзі змагаліся за свае каштоўнасці і свабоду, нягледзячы на рэпрэсіі. Як і беларускія студэнты_кі сёння, польская моладзь плаціла высокую цану за сваю смеласць. Але тая барацьба не была марнай: Польшча сёння — дэмакратычная і вольная краіна. І гэта натхняе нас верыць, што і Беларусь будзе такой!

📅 24 студзеня
⏰ 17:00
📍 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)


💬 Чаму варта прыйсці?
Гэты фільм — напамін пра тое, што барацьба за свабоду мае сэнс. Салідарнасць і вера ў каштоўнасці могуць змяніць гісторыю!

📄 Рэгістрацыя абавязкова


У ІНТЭРНЭЦЕ ЗНОЎ ХТОСЬЦІ НЯПРАВЫ?

Хопіць марнаваць час на бясконцыя спрэчкі ў каментарах. Калі ты гатовы_ая так адтачыць свае аргументы, каб тваё меркаванне станавілася апошняй кропкай у любой дыскусіі — гэта магчымасць для цябе!

"РАДА" запрашае на анлайн-курс па развіцці крытычнага мыслення, майстэрстве абараняць сваю пазіцыю і выкрываць дэзынфармацыю.

За 10 сустрэч на прыкладах з беларускіх медыя мы навучым цябе правяраць інфармацыю, фармуляваць аргументаваныя доказы і публічна выкрываць прапаганду.

А для тых, хто гатовыя стаць бачнымі ў інтэрнэце, ёсць дадатковая опцыя: стварыць прафесійны відэапрадукт пра прапаганду пры падтрымцы зоркавых ментараў_ак.

Дэдлайн падачы заяўкі — 2 лютага ўключна.

Падрабязнасці і праграма: www.antipropaganda.online

Рэгістрацыя


⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі

26 студзеня ў Беларусі адбудуцца 7ыя прэзідэнцкія выбары, і напярэдадні гэтай падзеі мы, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў, хацелі б лепш зразумець, як праходзіць працэс галасавання ў студэнцкіх асяродках.

Калі вас або вашых знаёмых прасілі, настойліва рэкамендавалі або прымушалі ўдзельнічаць у галасаванні (асабліва ў датэрміновым), - падзяліцеся гэтым з намі, раскажыце, як гэта адбывалася: дзе, хто і як прасіў або рэкамендаваў галасаваць.

Ваша гісторыя дапаможа зразумець агульную карціну і падтрымаць студэнтаў_ак у Беларусі.

❗️Важна ведаць: ЗБС афіцыйна прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй у Беларусі.
Аднак для нас галоўнае - гэта ваша бяспека і магчымасць выказвацца.
➡️ Таму падзяліцеся сваім досведам, запаўняючы бяспечную гугл форму!

Дзякуем вам 🤍


Прывітанне 🤍

Мы да вас з напамінам, што ўжо на гэтых выходных мы сустракаемся ў Варшаве, Кракаве і Любліне на нашых штомесячных мерапрыемствах для беларускіх студэнтаў_ак у Польшчы!

У Лодзі мы таксама сустракаемся, аднак па пэўных прычынах вымушаны перанесці спатканне на 1ае лютага!

Усіх чакаем 🤍
Каб трапіць на мерапрыемства - запаўняйце формачку па спасылцы!


Мы зноў вітаем вас і запрашаем на наступны цыкл мерапрыемстваў для беларускай студэнцкай супольнасьці ў Польшчы! 🤍

Каб, трапіць на мерапрыемства, трэба абавязкова запоўніць формачку па спасылцы!

З нецярпеннем чакаем 🫂


Светлана Тихановская dan repost
У беларускіх ВНУ стала на 132 900 студэнтаў менш за апошнія 7 гадоў

У праекце #ЛічбаДня мы распавядаем пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. Таксама мы дзелімся ідэямі адносна таго, што варта зрабіць, каб вывесці нашую краіну з сучаснага крызісу.

📌 Сённяшняя лічба – 132 900

За апошнія 7 гадоў у беларускіх ВНУ стала на 132 900 студэнтаў менш. Прычына – і скарачэнне насельніцтва, і нежаданне маладзёнаў навучацца ў цяперашніх беларускіх універсітэтах.

Краіна з кожным годам губляе ўсе больш маладых талентаў. Каб утрымаць іх, трэба змяніць падыход да адукацыі: уводзіць сучасныя праграмы, падтрымліваць акадэмічную свабоду, ствараць магчымасці для стажыровак, працаваць над прэстыжнасцю беларускай адукацыі.

☀️ Да івэнту «Беларусы годныя лепшага» ў Варшаве засталося 1️⃣3️⃣ дзён! Далучайцеся, каб падзяліцца сваімі ідэямі, выказаць стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі і абмеркаваць яе будучыню. #ГодныяЛепшага

Як патрапіць на мерапрыемства? Калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі

Падрабязная інфармацыя ў сацыяльных сетках мерапрыемства:
📷 Instagram | 💬 Facebook | 📺 YouTube


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Самы час падвесці ВЫНІКІ 3БС 2024 ❤️‍🔥

За гэты год мы:
- Напісалі і выпусцілі рэпорт пра стан беларускай акадэміі 2023;
- Напісалі разам з ESU Брыфінг “Belarusian students in exile: challenges and solutions for advocacy”;
- Узялі ўдзел у розных міжнародных івэнтах;
- Пабывалі на Фарэрах;
- Зрабілі табліцу з палітзняволенымі студэнтамі_камі: на дадзены момант у Беларусі налічваецца 38 палітвязняў-студэнтаў_ак і 75 экс-зняволеных;
- Паўдзельнічалі у РАДАМаркеце, Гучна фэсце і Хакатоне;
- Адрадзілі і правялі Рэмару;
- Напісалі і выпусцілі даследаванне пра стан акадэмічных свабод
і іх успрыняццё ў Польшчы і Беларусі разам з ESU;
- Пачалі і працягваем праект ‘’Суполкі’’ - серыі мерапрыемтсваў для беларускіх студэнтаў_ак у Польшчы;
- Правялі Агульны Сход!


І мы, уся каманда ЗБС, жадаем вам, верыць у лепшае і, самае галоўнае, клапаціцца пра сябе! З надыходзячым 2025 годам ❤️


Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў выказвае салідарнасць з грузінскім народам!

Масавыя пратэсты ў Грузіі пачаліся 5 снежня 2024 года пасля рашэння ўладаў адкласці перамовы аб далучэнні да Еўрапейскага Саюза. Гэтае рашэнне ўспрынята грамадствам як адступленне ад еўрапейскага курсу краіны і падрыў дэмакратычных каштоўнасцяў.

11 снежня ўлады перайшлі да рэпрэсій: праведзены маштабныя рэйды на дамы і офісы апазіцыйных палітыкаў, НДА, актывістаў_к і журналістаў_к. Паводле дадзеных праваабаронцаў, затрыманыя сотні людзей, уключаючы студэнтаў_к і моладзь, якія мірна пратэставалі супраць палітыкі ўладаў.

Мы, беларускія студэнты_кі, глыбока занепакоеныя гвалтоўным падаўленнем мірных сходаў. Асаблівую трывогу выклікае рэакцыя ўладаў на марш студэнтаў_к 6 снежня, калі ўдзельнікаў_ц затрымлівалі і падвяргалі фізічнаму гвалту.

Грузінскі народ мае права самастойна вызначаць будучыню сваёй краіны. Мы падтрымліваем грузінскую моладзь і ўсё грамадства ў іх імкненні захаваць дэмакратыю і еўрапейскія каштоўнасці.

❗️Заява ❗️


🎄 Запрашаем на Калядныя сустрэчы для беларускіх студэнтаў і студэнтак у Польшчы! 🎅

Абірай свой горад і прыходзь, каб адпачыць, натхніцца і правесці час у добрай кампаніі! 🤍

Мы разам паглядзім калядныя фільмы, палепім з паветранага пластыліну і спляцем традыцыйныя, беларускія гарлячкі! ❤

Чакаем цябе! 🤍

❗Каб трапіць на мерапрыемства, трэба абавязкова запоўніць анкету па спасылцы!



11 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.