Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў выказвае салідарнасць з грузінскім народам!
Масавыя пратэсты ў Грузіі пачаліся 5 снежня 2024 года пасля рашэння ўладаў адкласці перамовы аб далучэнні да Еўрапейскага Саюза. Гэтае рашэнне ўспрынята грамадствам як адступленне ад еўрапейскага курсу краіны і падрыў дэмакратычных каштоўнасцяў.
11 снежня ўлады перайшлі да рэпрэсій: праведзены маштабныя рэйды на дамы і офісы апазіцыйных палітыкаў, НДА, актывістаў_к і журналістаў_к. Паводле дадзеных праваабаронцаў, затрыманыя сотні людзей, уключаючы студэнтаў_к і моладзь, якія мірна пратэставалі супраць палітыкі ўладаў.
Мы, беларускія студэнты_кі, глыбока занепакоеныя гвалтоўным падаўленнем мірных сходаў. Асаблівую трывогу выклікае рэакцыя ўладаў на марш студэнтаў_к 6 снежня, калі ўдзельнікаў_ц затрымлівалі і падвяргалі фізічнаму гвалту.
Грузінскі народ мае права самастойна вызначаць будучыню сваёй краіны. Мы падтрымліваем грузінскую моладзь і ўсё грамадства ў іх імкненні захаваць дэмакратыю і еўрапейскія каштоўнасці.
❗️Заява ❗️