Postlar filtri


РазМова dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Вітаем, спадарства!
Прапануем для прагляду відэа ад нашага падпісчыка, якое яна зрабіла на кампазіцыю Palina "Як ты". Кліп - рэфлексія пра пошукі свайго месца...

#лісты_падпісчыкаў




А ўвогуле, в ахуе ад думок пра вайну, зігуюшчага Маска, Сірыя і безвыбары ў Беларусі..

І шо з гэтым рабіць, я хз
Адчуцця, незразумелыя


Веган джыхад☝️


Анатоль Сыс

Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,
кроў балюча крапала на маю душу
з голкі дыяментавай аж у тры караты —
вось якое дзіва я ў грудзях нашу.

А бывае, падаю з усяго размаху,
дык на сэрцы золатам шэсць крыжоў звіняць
аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, —
ні віном, ні лекамі боль той не суняць.

Дзе ўпаду, каб ведаў я, дык падклаў падушку б,
але ж вочы‑зоркі сочаць, на бяду,
мабыць, цяжар кратаў датуль насіць мушу,
пакуль у магілу‑матку не ўпаду.

Мне на сэрцы золатам лёс мой вышывалі,
нітак не хапіла на апошні прэнт,
а калі паўмёртвага мяне пакідалі,
уваткнулі ў сэрца голку‑дыямент.
Можа, каму трэба залатая нітка,
голка з дыяменту, я вас папрашу,
калі вам няцяжка, калі вам нябрыдка, —
выратуйце сэрца, вызвальце душу!

Гэта ж вельмі проста: нітку — у клубочак,
голку — у скарбонку, што ў крыві — дарма,
без віны ды боязі спіце сабе ўночы,
ну а вашым ворагам сніцца хай турма.
З матамі, вар’ятамі,
з сабакамі іклатымі,
ды пад аўтаматамі
з залатымі кратамі
будзе!
хай!
яна!




І зноў еду да кватэры, з думкаю што хацеў бы ехаць дамоў


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


Каліноўскі (с)

• Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся, бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць.

• У нас, дзецюкі, адно учаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, для таго, каб цябе зусім перарабіці на маскаля.

• Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас, но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя, і з панскага роду, і з местачковых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасця,— яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі, хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг.








Цяпер я раста-гот, ці эмо-раста


Джудзіт Герман - Траўма і вылячэнне


Historyja dan repost
Актуальныя словы Алеся Адамовіча. З кнігі "Беларускі гістарычны анекдот".


РазМова dan repost
Выбар

Ад спапялёных ніў
Жылі... Жыве — нам жыць!
Выбар зроблены быў —
Гэтага не зьмяніць.

Згаснуць альбо згарэць
У гэты шалёны час?
Калі ў бездань глядзець,
Бездань глядзіць у нас.

Той, што зрабілі мы,
Выбар — крыжовы шлях.
Нават у цішы турмы
Полымя сьпіць у вуглях.

Зь неба і да зямлі
Чорна з варожых зграй.
Як акрыяць, калі
Ў сэрцы тваім адчай?

Гэтага не зьмяніць,
Як у прарочым сьне,
Зноўку маем рабіць
Выбар: нам быць ці не?

Бачыш, краіну змрок
Топіць у тваёй крыві.
Хопіць біблейскіх шчок —
Бʼюць, дык у адказ бі.

#паэзія_пратэсту
#Язэп_Невядомы


Коцікі вайны dan repost
Я шмат хацеў бы напісаць сёння да 4-й гадавіны самых трагічных падзей у гісторыі сучаснай Беларусі. Але даецца мне апошнім часам гэта цяжка, мінамётныя стрэлы на мозг пазітыўна не ўплываюць 🤕

Затое мінамет зарыентаваць магу ды як браўнінг разабраць памятаю. Толькі не ведаю што я буду з такімі навыкамі рабіць пасля канца вайны. Але з гэтым я потым буду разбірацца.

Павернемся да беларускай цемы. Па ей лепш за мяне ўсё ўжо Вольскі сказаў, а дакладней спеў. Таму вось вам трэк.






Полк Каліноўскага dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Вітанні ад мінаметнага разліку і ваяра Альгерда.

27 ліпеня. Са Сьвятам Дня Незалежнасьці Беларусі!
Так, менавіта сёньня, 27 ліпеня, 34 гады з дня падпісаньня Дэкларацыі Незалежнасьці Беларусі (27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет БССР падпісаў Дэкларацыю пра Дзяржаўны суверэнітэт БССР). І менавіта гэтая дата з 1991 была афіцыйным Днём Незалежнасьці Беларусі, пакуль у 1996 годзе Лукашэнка праз незаконны "рэферэндум" не перанёс гэтае сьвята на 3 ліпеня (дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў), які да незалежнасьці Беларусі не мае ніякага дачыненьня!

Але, мы працягваем сьвяткаваць нашае законнае Сьвята 27 ліпеня!

Таму, са Сьвятам, беларусы!
Беларусь будзе Вольнаю ад рашызму!
Жыве Беларусь!

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.