РазМова


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


"РазМова" — цікавы канал пра мову. Мы ўнесеныя ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі.
Верым! Можам! Перамовім!
💌 Сувязь праз @RazMova_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Вітаем, спадарства!
Прапануем для прагляду відэа ад нашага падпісчыка, якое яна зрабіла на кампазіцыю Palina "Як ты". Кліп - рэфлексія пра пошукі свайго месца...

#лісты_падпісчыкаў


#слоўнік


#слоўнік


Як галінка за ліст залаты, я – за кожны дзень
У трымценні шчымлівым трымаюся ўсё ахайней.
Не палепшыцца свет, але ведаю: дзе-нідзе
Ёсць у ім і цяпло, і спагадлівасць, і каханне.
Мяне сшылі з пакутаў, пад скуру ўвагналі жах –
Я народу майго скатаваная лялька вуду.
Але ўчуеш прадвесне ў задорлівых капяжах –
І ўсміхаешся зноў, як дзіця, і чакаеш цуду…
І калі гэта ўсё прамінае, бы марны шквал,
Калі не застаецца ні іскры ад нас, нічога,
Дык адкуль тады столькі бязлітаснага хараства
Расцякаецца ўсцяж – па зямлі, па галлі, па шчоках?..

Наста Кудасава
#вершы


#слоўнік


#цытаты




#слоўнік


#цытаты


#прыказкі


Даўно хацелі спытацца, дзяліцеся сваімі меркаваннямі ў каментарах👍

#апытанка

652 0 2 23 16

***
Цёпла. Хмарыць. Трэба марыць,
Ды не марыцца ніяк.
Можа, гром з нябёс ударыць?
Нешта парыць. Гэта знак,
Што дажджом пральецца неба.
Трэба марыць. Ды аб чым?
Толькі б быў кавалак хлеба,
Аб астатнім - прамаўчым...
Даль заве ісці дарогай, 
Сцежкай праз лугі, палі...
Цёпла. Хмарыць. За парогам -
Соткі ў спадчыну зямлі...
І нікога. Больш - нікога.
І не марыцца зусім.
Сэрца моліцца. Дарога,
Над якою - мары дым...

08. 07. 2024 г.
Юры Баравіцкі

#вершы


Verbarium dan repost
Адпачы́нак / Adpačynak / Rest / Отдых

Цалюткі дзень без адпачынку Збірала ягады дзяўчынка. Муравейка.


Ты пакліч мяне. Пазаві...

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.

Яўгенія Янішчыц

#вершы


Verbarium dan repost
Гартавáцца / Hartavacca / To toughen up / Закаляться

У змаганні гартуюцца сэрцы. Кірэенка.


#прыказкі


Завіталі ў мой дом Мельхіёр... Балтасар... Каспар...
Завіталі наўпрост... быццам быўшы тут сто разоў...
Кажуць... Бог нарадзіўся... быць сведкам яго раства...
Гэта гонар для кожнага з каралёў...

Не... ну што вы... панове... памілуй бог...
У гэтым месцы няма ні кроплі святой крыві...
А яны жагналіся і цалавалі парог...
І гарэлі іх вочы ў чаканні слаўных навін...

І сказаў Мельхіёр... Мы крочылі дзевяць год...
Йшлі дарогамі ветру, шукаючы гэты кут...
Каб пабачыць таго, хто людскі ўратуе род...
І на плечы свае возьме цяжар пакут...

Вось дары нашы... вымавіў Балтасар...
Тут цярновы вянок і цвікі... і драўляны крыж...
Ўсё, што мае ўзяць у дарогу вялікі цар...
Каб узняцца на самае неба з любой гары...

Што вярзеце вы... людзі... ідзіце адгэтуль прэч...
Каб у хату маю не ступала вашай нагі...
І ляцелі праклёны ўслед, а дары ў печ...
І барвелі цвікі ў пякельным яе агні...

З той пары данімае... штоночы... жахлівы сон...
Бог стаіць на вадзе... гэты бог мой адзіны сын...
І я не магу з гэтым светам нічога зрабіць...
Толькі любіць яго... толькі яго любіць...

Міхал Бараноўскі
#хвілінка_паэзіі


#цытаты


#жарцікі


#гумар

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.