Годна


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Усё будзе Годна!
Падрабязней на https://hodna.org/
Зваротная сувязь: @hodna_by

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Усё прыдумалі беларусы і беларускі. Сумняваецеся? Ну вось глядзіце!

Радыёпрыёмнік⚡️
Прататып радыёпрыёмніка, а таксама спосаб перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў вынайшаў ураджэнец Беларусі Якуб Наркевіч-Ёдка.

Станік☝️
Сучасную мадэль станіка распрацавала Іда Разэнталь. А нарадзілася яна пад Ракавам.

Самы папулярны ў свеце дадатак для жанчын Flo быў створаны беларускай IT-кампаніяй.

Ракеты🚀
Яшчэ ў XVII стагоддзі Казімір Семяновіч упершыню разгледзеў ідэю выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі.

Беларусы і беларускі заўсёды былі кемлівымі і вынаходлівымі😎


Беларусы і беларускі заўсёды натхняюць🔥
Адкрыем таямніцу: стваральнікі і стваральніцы вядомых фільмаў і серыялаў таксама натхняліся беларусамі і беларускамі🤭
Глядзіце карткі!


Як не хвалявацца, што да пэўнага ўзросту не паспелі нешта зрабіць?
Расказваем пра 5 беларусаў і беларусак, якія прыйшлі да поспеху не ў 20⬇️

📌 Беларуская паэтка і грамадская дзяячка Ларыса Геніюш. Пачала друкаваць вершы ў 29 гадоў. Першы зборнік у савецкай Беларусі выйшаў, калі спадарыні Геніюш было 57.

📌 Ян Булгак – знакаміты беларускі фатограф. Першыя фота зрабіў толькі ў 29 гадоў, а стаў знакамітым яшчэ пазней. Упершыню ў сусветнай выставе паўдзельнічаў у 34 гады.

📌 Беларускі навуковец Барыс Кіт атрымаў запрашэнне ў амерыканскі аддзел касманаўтыкі ў 48 гадоў, дзе паўдзельнічаў у распрацоўцы ракет.

📌 Іван Насовіч – мовазнаўца, які стварыў унікальны зборнік беларускай лексікі (яго перавыдалі нават больш чым праз 100 гадоў!). А пачаў займацца навукай спадар Насовіч толькі ў 55 гадоў.

📌 Наталля Арсеннева – беларуская паэтка. Пачала пісаць раней, але творчы росквіт прыйшоўся на 30. А адзін з плённых перыядаў на 40 гадоў.

Бачыце, як бывае! Так што не сумуйце, займайцеся тым, што цікава, і ўсё будзе добра.


5 акаўнтаў у TikTok па-беларуску. На самыя розныя тэмы☝️

📌 Hanna (@h_kaspiarovich). Лайфстайл і беларускасць. Тут можна натхніцца беларускай эстэтыкай і адкрыць для сябе беларускае зноўку.

📌 Праз космас (@praz_kosmas). Калі вас цікавяць планеты, зоркі і касмічныя палёты – вам сюды. Актуальныя навіны з касмічнай сферы.

📌 ГЕЙМ КУТ (@game_kut). Усё пра свет кампутарных гульняў. Тут можна і ўрыўкі са стрымаў паглядзець, і даведацца, якое беларускае свята з’явілася ў папулярнай гульні.

📌 Умоўныя (@um_podkast). Акаўнт падкаста пра жыццё беларускіх літаратараў і літаратарак. Жарты, лайфстайл і беларуская літаратура ў лёгкім і цікавым фармаце.

📌 Алена Браніславаўна (@toptusi). Пра смачную беларускую ежу і жыццё ў вёсцы. Шмат страваў акрамя дранікаў, пра якія і так усе ведаюць. Галоўнае, не глядзіце гэтыя відэа, калі не паелі!

Нехта не вылазіць з TikTok, нехта наадварот нават не збіраецца там рэгістравацца. Але ў любым выпадку цяпер вы будзеце ведаць, на каго падпісацца ў беларускамоўным сегменце гэтай сацсеткі.


Узбагачаем беларускую мову✨ Знайшлі для вас 5 выразаў, каб дакладна гучаць на ўзровень С1.

📌 Ідзе слізка. Калі вы думаеце, што тут нешта пра слімакоў, то гэта не так. “Ідзе слізка” азначае, што нейкую страву ядуць хутка і са смакам. “Пасмажыла бульбу, дык слізка пайшло, за паўгадзіны цэлую патэльню з’елі!”

📌 Дзякаваны хлеб. Хаця тут і пра падзяку, і пра хлеб, але гэта нешта зусім нядобрае. “Вось табе і дзякаваны хлеб!” – можна сказаць чалавеку, які зрабіў нешта дрэннае, а яму пасля адпомсцілі тым жа.

📌 Кепікі строіць. З кепкамі тут нічога агульнага няма. Вось расказваеш ты нешта, а з цябе кепікі строяць, насміхаюцца, здзекуюцца, кпяць.

📌 На абаранкі зарабіць. “Асцярожна, вось заробіш на абаранкі!”. Гэта не пра хлебабулачны выраб і не пра стырно. Гэта папярэджваюць, што можаш атрымаць пакаранне.

📌 Плячысты на жывот. Амаль што бос KFC беларуская версія (толькі ў нас гэта не абраза і не пра знешнасць). Так кажуць пра тых, хто шмат есць.


Падрыхтавалі крыху восеньскай лексікі, пакуль восень яшчэ не скончылася🍁
Гартайце карткі і стаўце рэакцыі, калі гэтай восенню выкарысталі ўжо ўсе словы, якія тут згадалі☺️


Тры восеньскія песні на любы густ🍁

📌 "Штосьці добрае" Petlya Pristrastiya. Шчырая песня пра пошук святла ў штодзённым жыцці. Яна пра надзею, калі ў цемры раптам прабіваецца нешта цёплае і чалавечае.

📌 "Лістапад" Naviband. Светлая і лірычная гісторыя, якая прыгожа перадае восеньскі настрой. Пра цеплыню, якая не знікае нават у халодную пару года.

📌 "Uzory Vysyvat" Swada і Niczos. Атмасферны трэк, прасякнуты фолкам і сучасным гучаннем. Нешта адначасова аўтэнтычнае і дынамічнае.


Запыталіся ў Chat GPT, як выглядалі б беларускія карты таро. Яшчэ і пераклалі на беларускую некалькі назваў😌

Марым, каб па-беларуску размаўлялі часцей, а кантэнт на беларускай мове быў звязаны з самымі рознымі тэмамі😉
Стаўце рэакцыі, калі згодныя!


На што прыемна глядзець? На беларускае традыцыйнае адзенне🔥

Сёння хочам паказаць вам некалькі фота беларускага этнографа Міхася Раманюка.

Такая прыгажосць проста не можа не натхняць!
А яшчэ Міхась Раманюк выдаў цэлы альбом “Беларускі нацыянальны касцюм”☝️

9 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.