💡 Напачатку гэтага тыдня ў межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве — найбуйнейшай у Еўропе канферэнцыі па правах чалавека і дэмакратыі — абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі.
На пленарным пасяджэнні "Вязні Пуціна і Лукашэнкі: палітычныя зняволеныя ў Расіі, Беларусі і АБСЕ" выступіла, сярод іншых, дачка палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча і прадстаўніца Цэнтра беларускай салідарнасці Надзея Лучанок:
💬 "Нельга разглядаць тэму палітычных зняволеных па-за палітычным дыскурсам. Палітвязні ў Беларусі — гэта адзіны супраціў, які застаўся. Можна лічыць іх ваеннапалоннымі.
Вядома, наша галоўная мэта — вызваленне ўсіх палітвязняў. Але цяпер важна знайсці рашэнні для шэрагу кароткатэрміновых і прамежкавых задач. Неабходны скаардынаваны вонкавы ціск на кіруючы рэжым, выразная пазіцыя і патрабаванні да ўладаў".
💬 "Асоба Уладзіміра Мацкевіча — сімвал сучаснай інтэлектуальнай і незалежнай Беларусі. Яшчэ ў 1990-я гады ён пачаў "думаць Беларусь" як самадастатковую квітнеючую дзяржаву, зрабіўшыся ў апошнія гады адным з самых непахісных абаронцаў суверэнітэту краіны. Ён адным з першых звярнуў увагу грамадскасці на рызыку страты незалежнасці. У 2019 годзе ім была ініцыявана грамадская кампанія "Свежы вецер" супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі з Расійскай Федэрацыяй.
Мацкевіч лічыў паглынанне Беларусі Расіяй і занясенне зменаў у Канстытуцыю дзвюма галоўнымі небяспекамі для Беларусі ў наступныя дзесяць гадоў.
Філосаф неаднаразова накіроўваў адкрытыя лісты прэзідэнту Лукашэнку, міністрам Шуневічу і Макею. У 2020 і 2021 гадах штодня выступаў з крытыкай і прапановамі на адрас актыўных грамадзян і палітычных лідараў, прапануючы ўласны аналіз грамадска-палітычных тэм".
Уладзімір Мацкевіч: #философ_в_тюрьме
@methodology_by