Беларускі ПЭН


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Трынаццаты сезон прэміі Ежы Гедройця завершаны! 📚

Мы шчыра дзякуем усім, хто ствараў прэмію, дапамагаў, падтрымліваў на працягу ўсяго сезона – без вас свята літаратуры не сталася б такім урачыстым:

❤️ Арганізатарам прэміі: Беларускаму ПЭНу і Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў!

❤️ Арганізатарам цырымоніі ўзнагароджання: Беларускаму ПЭНу, Беларускаму культурнаму таварыству «Хатка» за дапамогу ў арганізацыі цырымоніі ў Гданьску, Еўрапейскаму цэнтру салідарнасці за атмасфернае месца і прафесійнае суправаджэнне цырымоніі, Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў за шматгадовае партнёрства і ўзнагароды для лаўрэатаў другога і трэцяга месцаў, Польскаму ПЭН-клубу за падтрымку і супрацу з польскім культурным асяроддзем!

❤️ Партнёрам падзеі: аўдыявыдавецтву «Кніжны воз» і «Audiobooks.by» за прафесійнае агучванне буктрэйлераў да кніг-фіналістак (тэксты чыталі Алег Гарбуз, Кірыл Гарбуз, Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб), Euroradio.fm за інфармацыйную падтрымку і спецыяльную ўзнагароду!

❤️ Спонсарам: праект фінансаваны ў рамках праграмы польскай супрацы дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

❤️ І ўсім, хто спрычыніўся да арганізацыі цырымоніі: творчай кінагрупе з Гданьска за стварэнне буктрэйлераў да кніг-фіналістак, ByProsvet (Fundacja ByProsvet) і ўсім датычным да вёрсткі і выпуску ў свет газеты пра Ежы Гедройця, краме кветак «AdF» за шыкоўныя букеты для фіналістаў і фіналістак прэміі, спявачцы Дар’і Новік, кампазітару Канстанціну Яськову і струннаму квартэту «Anima Eterna» за стварэнне і выкананне песень на вершы беларускіх палітвязняў, а таксама вядоўцу цырымоніі Сяргею Падсасоннаму.

Да сустрэчы ў новым сезоне!




Ганна Янкута стала лаўрэаткай прэміі імя Алеся Адамовіча 🎉

1 снежня ў Познані прайшла заключная частка ўзнагароджання прэміяй імя Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе.

Лаўрэаткай стала Ганна Янкута з кнігай «Час пустазелля» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023). Фармулёўка журы наступная:

«За эмацыйнае і інтэлектуальнае пражыванне вопыту міграцыі, у якое ўплеценыя салідарнасць з Украінай і рэфлексія беларускай культуры ды ідэнтычнасці».


Першая частка цырымоніі прайшла ў Берліне 20 кастрычніка – там мы даведаліся імя першай пераможцы: «За перапрацоўку асабістых і сацыяльна-палітычных траўм, за шматлікасць досведу і змяшчэнне Беларусі ў розныя кантэксты прэміяй імя Алеся Адамовіча ганаруецца аўтарка кнігі “Я танцую” Віка Біран».

❤️ Віншуем лаўрэатак!


Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў. Дыскусія ✏️

Сёння ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца дыскусія «Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў».

Гэтая панэльная дыскусія сканцэнтраваная на асаблівасцях і значэнні літаратуры, створанай у экстрэмальных умовах. Удзельнікі змогуць паглыбіцца ў аналіз твораў, напісаных у перыяды палітычных рэпрэсій і зняволення, дзе творчасць становіцца сродкам выжывання і супраціву. Абмеркаванне таксама будзе датычыць ролі нонфікшн у дакументаванні гісторый змагання за правы чалавека і сведчанняў чалавечай мужнасці.

Дыскусія адбудзецца з удзелам паэткі і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай, сястры Максіма Знака і выканаўчай дырэктаркі Беларускага ПЭНа Ірыны Козікавай, былога дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода (1998-2023) і сябра Беларускага ПЭНа Аляксандра Лукашука.

1 снежня, 14:00
📍 пляцоўка В (аўдыторыя 01B), Al. Niepodległości 4, Познань, Польшча.


❤️ Запрашаем познаньскіх беларусак і беларусаў!


Імя другой лаўрэаткі ці лаўрэата прэміі імя Алеся Адамовіча будзе абвешчанае ў Познані 💐

1 снежня адбудзецца працяг цырымоніі ўзнагароджання прэміяй імя Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе.

Першая частка цырымоніі прайшла ў Берліне 20 кастрычніка – там мы даведаліся адно з імёнаў сёлетніх лаўрэатаў: «За перапрацоўку асабістых і сацыяльна-палітычных траўм, за шматлікасць досведу і змяшчэнне Беларусі ў розныя кантэксты прэміяй імя Алеся Адамовіча ганаруецца аўтарка кнігі “Я танцую” Віка Біран».

Цырымонія пройдзе падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Запрашаем познаньскіх беларусак і беларусаў на ўрачыстае ўзнагароджанне прэміяй Алеся Адамовіча:

1 снежня, 17:00
📍 пляцоўка А (аўдыторыя С2), Al. Niepodległości 4, Познань, Польшча.


Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭНам і масмедыя ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.


Буктрэйлеры да кніг з кароткага спіса прэміі Гедройця ☀️

Мы падрыхтавалі буктрэйлеры да кніг з кароткага спіса прэміі імя Ежы Гедройця 13-га сезона. Прэм'ера адбылася падчас цырымоніі ўручэння прэміі, а цяпер усе буктрэйлеры даступныя на нашым ютуб-канале.

Буктрэйлеры створаныя творчай кінагрупай з Гданьска і агучаныя камандай прафесійных выканаўцаў аўдыявыдавецтваў «Кніжны воз» і «Audiobooks.by». У відэа гучаць галасы Алега Гарбуза, Кірыла Гарбуза, Крысціны Дробыш, Андрэя Дробыша, Алены Баяравай, Сяргея Чуба.

❤️ Прыемнага прагляду!

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары імпрэзаў: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Europejskie Centrum Solidarności, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: аўдыявыдавецтва
«Кніжны воз», аўдыявыдавецтва Audiobooks.by, Euroradio.fm.


«Неверагодна радасна атрымаць такую ўзнагароду: гэта ж Гедройць!» Фотасправаздача з цырымоніі ☄️

Шмат фота з цырымоніі ўручэння прэміі Гедройця і ўражанні фіналістаў шукайце ў артыкуле на нашым сайце!

26 лістапада ў Гданьску адбылася ўрачыстая вечарына, на якой абвясцілі імёны лаўрэатаў і лаўрэаткі прэміі імя Ежы Гедройця. У цырымоніі ўзялі ўдзел беларускія і польскія дзеячы культуры і літаратуры, а таксама самі фіналісты і фіналісткі альбо іх прадстаўнікі.

👀 Запіс анлайн-трансляцыі цырымоніі можна паглядзець на нашым ютуб-канале.

Яшчэ раз віншуем усіх лаўрэатаў і фіналістаў! ❤️

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары імпрэзаў: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Europejskie Centrum Solidarności, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: аўдыявыдавецтва
«Кніжны воз», аўдыявыдавецтва Audiobooks.by, Euroradio.fm.

Фота: Аляксандр Драгавоз


⚡️ І месца прэміі Гедройця

І месцам «за змястоўную і шырокую панараму беларускага інтэлектуальнага жыцця» ўганараваны аўтар кнігі «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» Валянцін Акудовіч (выдавецтва «Логвінаў», 2023). Пераможца атрымае грашовы прыз.

Віншуем! ❤️

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары імпрэзаў: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Europejskie Centrum Solidarności, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: аўдыявыдавецтва
«Кніжны воз», аўдыявыдавецтва Audiobooks.by, Euroradio.fm.


⚡️ ІІ месца прэміі Гедройця

ІІ месца «за шчыры аповед залучанай назіральніцы і ўдзельніцы сучаснай гісторыі» атрымала Ганна Янкута з кнігай «Час пустазелля» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023).

Узнагародай – паводле добрай шматгадовай традыцыі – будзе творчая стыпендыя ў Швецыі, на востраве Готланд, з магчымасцю працаваць над наступнай кнігай. Узнагарода ўручаецца дзякуючы дапамозе Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

Віншуем! ❤️

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары імпрэзаў: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Europejskie Centrum Solidarności, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: аўдыявыдавецтва
«Кніжны воз», аўдыявыдавецтва Audiobooks.by, Euroradio.fm.

9 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.