🌠
Цуд на Каляды ці калі скончыцца год сурка? Калі казаць па праўдзе, рэдакцыі падаецца, што 2020-й ніколі не скончыцца. Ён падоўжваецца зноў і зноў. Кожнага 31га снежня на 1е студзеня ўначы мы зноўку ў 2020м. Робім заход на новы віток пошука дна, да якога ўсе не атрымоўваецца дастаць.
З усіх бакоў аўтаматычна робяцца віншаванні, але, шчыра кажучы, няма з чым віншаваць: стары жудасны год ніяк не сыходзе, а новага няма.
❔❓❔
Што тады ёсць?
Тое, што мы з Вамі яшчэ разам!Чаму так адбываецца? Ці можа мы чакаем звесткі пра перасоўванне мянтоў па дварах альбо няроўна дыхаем да суботніх патрулеў ДАІ? Менавіта так :)
Аднак, перш за ўсе, намі рухае
грамадзянская адказнасць, патрэба ў агульнаграмадзянскай справе.
Робячы нашу маленькую справу ў агульнай вялікай мы кожны раз сцвярджалі - нам яшчэ не ўсе роўна, што адбываецца ў НАШЫМ горадзе.
Так, горад акупаваны, але ён НАШ!
Паўстаюць пытанні.
Хто "МЫ" такія ?
"Мы" - гэта тыя, каму не ўсё роўна, - грамадзяне гэтага горада.
Што мы робім?
Мы разам робім агульнаграмадзянскую справу, без усякіх разпараджэнняў і планёрак, негледзячы на ўсе рызыкі і страты.
🔒 Вы спытаеце: "Навошта ты, адмін, завеў гэтага рака за гэты каменьчык?"
Як і Вы, мы шукаем адказы на пытанні, што і як адбывалася з намі, ці магло быць інакш, хто мы такія, якая была наша роля, што будзе далей, як нам выстаяць і з кім? Як нам звольніць НАШ ГОРАД? Што патрэбна зрабіць каб да ўсіх надыйшоў Новы год?
💡 "Спачатку вольным становіцца мысленне, потым яно робіць вольным усё астатняе." Так сцвярджае філосаф ды метадолаг
Уладзімір Мацкевіч.
🔓Каб 2020й скончыўся, нам патрэбна зрабіць вынікі.
Мара свабоды. Ці магчыма яна без аб'яднання грамадзянскай супольнасці? Як гэта можа ўплываць на працэсы, якія адбываюцца ў краіне? Ці здольныя мы аб'ядноўвацца? Якія якасці нам патрэбны, каб супрацьстаяць сучасным пагрозам?
Тады год сурка скончыцца і пачнецца новы адлік часу.
🎉🎆🎊 Гэта будзе доўгачаканы Новы год! З якім мы
Вас і віншуем!
А вось і цуд на Каляды!
Каб перайсці да свабоды мыслення, зроблена аўдыякніга Уладзіміра Мацкевіча - Свабода і мысленне. Эссе пра грамадзянскае суспільства
https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/vladimir-matskevich-svoboda-i-myshlenie-esse-o-grazhdanskom-obshchestve-audioknigaГэтая ж кніга у пдф
https://matskevich.org/svoboda-i-myshlenie/У ей аўтар дае свой погляд на тое, хто мы з вамі, што адбылося, што адбываецца. І, верагодна, вы знойдзіце для сябе адказы на
пытанні што рабіць і што будзе далей.
Па матэрыялах
https://t.me/methodology_byP. S. Як і многія думаючыя беларусы, філосаў зараз у турме. Вы можаце падтрымаць яго лістом.
❗️як гэта зрабіць бяспечным чынам, чытаць
ТУТ Слухайце, думайце і дзяліцеся кнігай!
https://t.me/methodology_by/4637❗️заўседы выкарыстоўвайце VPN
Мы ўжо ведаем, што цуда не будзе, калі мы разам не складзём нашу гісторыю .
Владимир Мацкевич. СВОБОДА И МЫШЛЕНИЕ: Эссе о гражданском обществе. Аудиокнига
- Что такое гражданское общество?
- Как оно может влиять на процессы, происходящие в стране?
- Способны ли мы объединяться для общих дел?
- Какие качества нам нужны, чтобы противостоять современным уг