ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ
(праз украінскае медыя ТСН)
"Я бачу толькі адзін шлях да вызвалення Беларусі - гэта ЗБРОЯ! Са зброяй у руках.
Хто гатовы - бярыце зброю для вызвалення Беларусі.
Хто не гатовы ўзяць зброю - дапамагайце тым, хто яе возьме. Любым метадам, якім вы зможаце. Маральна нават.
Нават ... разуменне таго, што беларусы, якія могуць вызваліць Беларусь са зброяй у руках - гэта не ворагі, гэта сапраўдныя беларусы, сапраўдныя грамадзяне сваей краіны, якія дбаюць аб яе будучыні. Гэта таксама вельмі важна, калі гэта разуменне ў Вас будзе.
Але, ведаеце, я часам чую: "ГАЛОЎНАЕ - АБЫ НЕ БЫЛО ВАЙНЫ!" "МІРНАЕ НЕБА НАД ГАЛАВОЮ". Гэта не галоўнае!
У турме таксама вайны няма і мірнае неба над галавою.
У канцлагеры таксама мірнае неба над галавою, вайны няма і кулі не свішчуць.
Воля - гэта галоўная каштоўнасьць! А за волю трэба змагацца.
Задайце сабе пытанне кожны: ..."ЧЫМ Я, АСАБІСТА, ГАТОВЫ АХВЯРАВАЦЬ ДЗЕЛЯ ПЕРАМОГІ?"
Рабіце што-небудзь, набліжайце! Рабіце тое, што Вы можаце, што ў Вашых сілах. Неабавязкова трымаць у руках аўтамат.
Пачніце з простага, на мой погляд, - пераходзьце на мову, часцей яе ўжывайце, бо мова - гэта таксама зброя. Мірная зброя, якая дапаможа захаваць Беларусь і аслабаніцца ад акупацыйнай Расеі."
31 сакавіка 2023-га, "Кусь"
З інтэрв'ю байцоў батальена "Волат" палка Каліноўскага украінскаму медыя ТСН (
https://youtu.be/r3p9KmUqP-4).