12 стаічных запаведзяў
1. З кім канкурыраваць?
З сабой учорашнім — пераўзыходзіць сябе, кладзіся спаць вечарам хаця б крыху разумнейшым і мацнейшым, чым быў учора. Найвялікшая перамога — гэта перамога над самім сабой. Той, хто перамог сябе, перамагае ўвесь сьвет.
2. Кім кіраваць?
Кіруй сам сабой. Раб — той, хто ня можа кіраваць самім сабой. "Хто ня можа падпарадкоўвацца сабе, будзе падпарадкаваны іншымі." Той, хто ня можа кіраваць сабой, павінен падпарадкоўвацца. Некаторыя могуць кіраваць сабой, але ім усё яшчэ бракуе шмат чаго, каб умець падпарадкоўвацца сабе! Кантраляваць сябе і прытрымлівацца стаічнай дэхатоміі кантролю — "Ты маеш уладу над сваім розумам, а не над зьнешнімі падзеямі. Усвядомі гэта, і ты набудзеш сілу."
3. Каго слухаць?
Слухаць свой розум і натхняцца эмоцыямі, якія нараджаюцца ад разумнага бачаньня сьвету. Чалавек павінен перамагаць свае жарсьці, інакш яны будуць перамагаць яго. Ты можаш кіраваць шмат чым, калі розум кіруе табой. Розум знутры, а ня эмоцыі, што выклікаюцца зьнешнім сьветам. Калі кіруешся розумам, ты — кароль; калі целам — раб. Спытайся ў сябе: твой розум — раб, які прыдумляе бясконцыя апраўданьні, ці дасьледчык, што шукае магчымасьці дзейнічаць?
4. Ад каго чакаць?
Мець чаканьні ад самога сябе, а не ад іншых ці ад сьвету — бо ілюзорныя чаканьні нараджаюць расчараваньне. Чаканьні ад сябе задаюць плянку і стандарт дзеяньняў. Што я буду рабіць у гэтай сытуацыі? Як буду сябе паводзіць?
5. Каго ўразіць?
Ты павінен думаць толькі пра тое, каб уразіць трох асобаў — сябе ў дзяцінстве, сябе ў старасьці і лепшую вэрсію сябе. Дурное жаданьне ўразіць выпадковых людзей, на якіх ты ня хочаш быць падобным. Звяртайся да гэтых трох асобаў і за парадамі.
6. У каго спытаць парады?
Зьвяртайся да гэтай самай траіцы. Спытайся ў сябе ў будучыні: ці буду я шкадаваць, што зрабіў (ці не зрабіў) гэта? Спытайся, ці буду я ганарыцца сабой, што зрабіў (ці не зрабіў) гэта? Можна яшчэ паклікаць сваю сьмерць і спытаць: ці важна гэта? Можна зьвярнуцца да свайго мета-назіральніка і запытацца: ці падабаюся я самому сабе, калі раблю гэта?
7. З кім сябраваць?
З самім сабой. Вельмі часта мы — ворагі самім сабе: хамім сабе, груба дагаджаем сабе, ігнаруем свае патрэбы. Калі ты застаешся ворагам сабе, то дарэмна імкнесься пасябраваць з іншымі. Пачні з сябе і ніколі не размаўляй і не адносься да сябе горш, чым да сябра.
8. Пра каго клапаціцца?
Пра самога сябе. Ты ня зможаш дапамагчы іншым, калі ня здолееш спачатку дапамагчы сабе. Памятай пра інструкцыю з кіслароднай маскай: спачатку надзень на сябе, потым на дзіця. Ты можаш дапамагаць толькі застаючыся моцным, уплывовым, заможным. Быць моцным — гэта клопат пра сябе. Памятай, што калі ўратуецца адзін, вакол яго ўратуюцца тысячы.
9. Каму давяраць?
Давяраць самому сабе, верыць у сябе. Спыніць хлусіць сабе, падводзіць сябе, здраджваць сабе нават у дробязях. Трымаць слова, дадзенае сабе. Не падманваць сябе. Гэта дапаможа пабудаваць веру ў сябе, заснаваную на рэальных учынках.
10. Каго мяняць?
Мяняць сябе. Быць прыкладам для сяброў, для дзяцей і іншых людзей. Гэта вікарнае навучаньне — проста прытрымліваючыся сваіх прынцыпаў, учыняючы правільныя ўчынкі, ты зьяўляесься значна мацнейшым прыкладам, чым словы. Што б вы ні казалі дзецям, яны будуць рабіць тое, што вы робіце, а ня тое, што кажаце.
11. Каго асуджаць?
Сябе. "Калі цябе абурае чыёсьці памылковае меркаваньне, не марудзь, азірніся на сябе. Уяві, у якім падобным граху ты сам вінаваты, лічаць, напрыклад, за дабро грошы, асалоду, марную славу або нешта іншае. Угледзеўшы гэта ў сабе, ты хутка забудзешся пра гнеў, асабліва калі ўсвядоміш, што гэты чалавек вымушаны быць такім" (с) "Разважаньні" Марка Аўрэлія. Бачачы заганы іншых, думай, як пазьбегнуць падобнага ў сабе.
12. Што рабіць?