Ці купілі б вы прадукт, на этыкетцы якога няма ні складу, ні тэрміну прыдатнасьці?
Ці пайшлі б вы ў краму, вядомую масавымі атручэньнямі пакупнікоў?
Ці купілі б вы мяса са слядамі раскладаньня і смуродам?
Ці елі б вы моўчкі тое, што прадавец сам па сваёй волі паклаў вам у кошык?
Ці елі б вы ежу, на ўпакоўцы якой ёсьць грубыя арфаграфічныя памылкі?
Ці накармілі б вы сваіх сяброў або дзяцей ежай са сметніцы?
Ці купілі б у незнаёмага бамжа з брудных рук развесны тварог?
Ці падабралі б сабе на вячэру рыбу, якая ляжыць на ходніку?
Калі вы не робіце гэтага з ежай, то чаму робіце гэта з інфармацыяй? Гэта яшчэ больш небясьпечна — шкоднай ежай можна званітаваць, а хлусьню вы ўжо не «разбачыце», і прызнаць сябе падманутым значна складаней.