Рабіць тое, што мае быць. Тое, што ты сам павінен рабіць. Рабіць тое, што сыходзіць з твайго маральнага абавязку, каштоўнасьцяў, роляў, навыкаў. Рабіць тое, у чым ты добры, дзе ты прыносіш максымум карысьці сьвету. Рабіць тыя ўнікальныя рэчы, якія толькі ты можаш зрабіць — ад увагі да свайго дзіцяці да прафэсійнага посьпеху. Раскрыць і максымальна выкарыстаць свой фізычны і разумовы патэнцыял — гэта твой сьвяты абавязак перад самім сабой.