Paville | Pavilenščyna dan repost
13 снежня 1907 году ў вёсцы Грэлікі на Вялейшчыне нарадзіўся Мікалай Лапіцкі, беларускі царкоўны дзяяч, настаяцель першае беларускае царквы на эміграцыі.
Лапіцкі скончыў духоўную праваслаўную сэмінарыю ў Вільні i факультэт праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэту. У часе вучобы ў сэмінарыі захапіўся творчасьцю Змітрака Бядулі, асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданне «Малітва малога Габрусіка», ведаў на памяць.
У ліпені 1934-га атрымаў дыплём, бліскуча абараніўшы магістарскую працу на тэму «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панавання Ўладыслава Ягайлы». У тым жа месяцы быў рукапакладзены ў сан святара.
Меў прыход ў Ашмянах, але за беларускую мову й патрыятычныя казанні быў пераведзены ў глухую вёску Сцяфанполле на Дзісеншчыне.
У гады Другое Ўсясветнае вайны займаецца пошукам і вызваленнем з канцлягераў ваеннапалонных беларусаў, сам трапляе ў рукі нямецкае Службы Бяспекі, а вярнуўшыся на волю, пераяжджае ў Менск.
Удзельнік Усебеларускага Царкоўнага Сабору ў 1942 годзе на якім было абвешчанае стварэнне Беларускае Аўтакефальнае Царквы. Прызначаны настаяцелем менскае Чыгуначнае царквы.
Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу ў Менску ў чэрвені 1944 году.
З 1944 году ў эміграцыі. У 1946-м разам з Беларускім царкоўным камітэтам склікаў у Рэгенсбургу зьезд духавенства й вернікаў з заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Зьезд катэгарычна выступіў супроць уваходу беларускіх япіскапаў у склад Расейскае зарубежнае царквы.
У Рэгенсбургу арганізаваў беларускі праваслаўны прыход ды кіраваў будаўніцтвам царквы, якая ў 1946 годзе была асвечаная ў гонар Эўфрасінні Полацкае.
Некаторы час быў дырэктарам Беларускае гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе.
Пасля пераезду ў ЗША ў 1950 годзе — настаяцель прыходу св. Эўфрасінні Полацкае ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Стварыў пры царкве школу беларусазнаўства, выдаваў часопіс «Царкоўны Светач».
Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэння незалежнасці БНР чытаў у Кангрэсе ЗША прысвечаную гэтай падзеі малітву.
У 1960—1970 гадох узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамогавы камітэт, браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, уваходзіў у кіраўнічыя структуры Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі.
Раптоўна памёр 8 жніўня 1976 году ў Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мясцовасці Глен Спэй у штаце Нью-Ёрк. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
— а. Мікалай Лапіцкі.
#вілейшчына
#нашвядомызямляк

Царква — народнае цела. Яна заўсёды мае нацыянальнае аблічча, бо царква гэта народ (вернікі) і гіерархія. Царква непераможная, калі гэтыя два пачаткі (народ ды гіерархія) моцна спаяны паміж сабою. Царква ня служыць антынародным мэтам, бо ў гэтым выпадку яна дзее супраць самое сябе й немінучым насьледкам вядзе да яе-ж заняпаду, як гэта здарылася з Царквой Расейскае імпэрыі, калі царкоўная гіерархія, адышоўшы ад паняволеных расейскім урадам народаў, пайшла на службу імпэрыялістычным мэтам Масквы й заміж праваслаўнае зрабілася „рускай".
Кожны народ павінен мець сваю Царкву, інакш ён ніколі ня будзе суб'ектам міжнародных дачыненьняў ды астанецца аб'ектам міжнароднага гандлю. Народ, які дасьпеў да таго, каб мець сваю самастойную Царкву, лічыцца дзяржаўна сьпелым народам. Вось чаму ідэя арганізацыі беларускага рэлігійна-нацыянальнага жыцьця спатыкае моцную рэакцыю з боку ворагаў беларушчыны розных масьцей. Яны — ворагі беларускае незалежніцкае думкі – вельмі добра разумеюць, што, арганізуючы наша рэлігійна-нацыянальнае жыцьцё, мы кладзем моцны грунт пад наш незалежніцкі й палітычны рух.
— а. Мікалай Лапіцкі.
#вілейшчына
#нашвядомызямляк