Paville | Pavilenščyna


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: San’at


Pavilenščyna – гэта канал, у якім распавядаецца пра Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Смаргоньскі раёны. Іх гісторыя, незвычайныя мясціны і іншыя цікавінкі

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Смаргонь, Рынак. На фоне — царква-мураўёўка. 1916 год.

#смаргоншчына


"5 юня ў в. Шляшыншчына, Івенецкай воласьці скончылі селяне перэхадзіць на хутары; цяпер на хутары думаюць перэйсьці і іншые вёскі."

"Наша Ніва", № 27, 1910 год.

#івянеччына


Naračanščyna | Нарачанскі край dan repost
4 верасня 1928 года у Мядзеле нарадзіўся Яраслаў Звяруга — беларускі гісторык і археолаг, які праводзіў маштабнае археалагічнае вывучэнне тэрыторыі беларускага Павілля і Мядзельшчыны.

Яраслаў Звяруга скончыў гістфак БДУ, працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў Сватках, навуковым супрацоўнікам АН Беларусі.

Вялікую ўвагу ўдзяляў даследаванням археалогіі Мядзельшчыны, дзе вывучаў дзясяткі гарадзішчаў, селішчаў, курганных могільнікаў. Вынікі даследаванняў апублікаваны ў адмысловай манаграфіі, шэрагу артыкулаў, а таксама ў кнізе «Памяць» Мядзельскага раёна.

Ужо знаходзячыся на пенсіі, не пераставаў цікавіцца мядзельскай мінуўшчынай. У 2007 годзе ён апублікаваў змястоўны артыкул пра сацыяльна-маёмасны стан мядзельцаў канца 18-га стагоддзя і тапа­графію мястэчка дарэвалюцыйнага часу. Былі і іншыя незавершаныя задумкі, але ў 2011 годзе гісторык памёр.

Дзякуем Яраславу Генрыхавічу за плённую працу!

💰 Падтрымаць канал


Малюнкі Фердынанда Рушчыца.

1. Легенда парусаходзтва 1904
2. Елка 1893
3. Зямля 1898
4. Бераг Вільні 1900

#валожыншчына


Івянец, пасляваенныя гады, хутчэй за ўсё 70-ыя гг.

Гэты будынак, водле некаторых звестак, знаходзіўся па сённяшняй вуліцы 1-га мая, на месцы 5-павярховай шматпавярхоўкі.

Здымак адшукаў Pan Puszczanski.

#івянеччына


Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага, адзін з першых рукапісных спісаў, выкананы ў Гадуцішках па-старабеларуску лацінскім шрыфтам. 1595 год.

#ашмяншчына


Paville | Pavilenščyna dan repost
1 верасня 1928 года ў вёсцы Касута на Вілейшчыне ў сям’і праваслаўнага святара нарадзіўся Расціслаў Лапіцкі — кіраўнік антыкамуністычнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне.

Арганізацыяй выдаваліся антысталінскія ўлёткі з прызывамі не ўступаць у калгасы і супраціўляцца рэжыму. Удзельнікаў высачылі і арыштавалі. Расціславу быў прысуджаны расстрэл.

У памяці школьнікаў і знаёмых Расціслаў Лапіцкі застаўся як надзвычайная асоба, надзеленая многімі талентамі, са шчырай і добрай душой, адкрытай на чужы боль. Ён выдатна маляваў, добра спяваў і граў на музычных інструмэнтах. Меў здольнасці да майстравання і вынаходніцтваў - рабіў радыёпрыймачы, ездзіў на самаробных роварах.

#вілейшчына
#мядзельшчына
#смаргоншчына


1 верасня 1938 года ў Беламорска-Балтыйскім лагеры расстраляны Адам Пучкар-Хмялеўскі — беларускі рыма-каталіцкі святар, грамадскі й культурны дзяяч з Івянца. Прыхільнік беларусізацыі касцёла, пробашч Менскае катэдры.

#івянеччына


Праект Касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы, пабудаванага ў 1910—1911 гадох на сродкі парафіянаў у заходняй частцы места, каля каталіцкіх могілак на гістарычным Гасцінцы ў нэараманскім стылі. Узняты на высокі цокаль, выкладзены магутнымі вапняковымі квадрамі.

Па Другой сусветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касцёл, будынак якога перарабілі пад гандлёвы склад. У 1994 годзе касцёл вярнулі каталікам.

#астравеччына


"30 жніўня ў мястэчку Камень Івянецкае гміны ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём адбыўся пажар, што знішчыў 70 гаспадарств (каля 300 будынкаў) з сёлетнім ураджаем, хатнім абсталяваннем, сельскагаспадарчымі прыладамі і часткай інвентара. Некалькі чалавек, што ратавалі сваю маёмасць атрымалі апёкі.

Страты складаюць больш за паўмільёна злотых."

"Наш сябр", № 37, 15 верасня 1929 года.

#івянеччына


26 жніўня 1897 года ў Пакуцёх нарадзіўся Антон Абрамовіч — беларускі грамадска-палітычны дзяяч у Заходняй Беларусі. Першы старшыня Беларускага студэнцкага саюзу.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1916 годзе быў прызваны ў Рускую імператарскую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Скончыў службу ў 1918 годзе.

Увосень 1919 пасланы Беларускай школьнай рады Меншчыны (БШРМ) у якасці рэзідэнта па арганізацыі беларускага школьніцтва ў Слуцкі павет. З-за непрыязнага стаўлення да яго кіраўніцтва Белнацкаму Случчыны, які складаўся галоўным чынам з беларускіх эсэраў, у лютым 1920 пераведзены ў Бабруйск, пасля ў Барысаўскі павет.

З 1920 года — у польскім войску. Пасля Рыскае дамовы зьехаў у Вільню. Увосень 1920 года паступіў ва ўніверсітэт Стэфана Баторыя на факультэт польскай філалогіі, дзе зацікавіўся беларускім нацыянальным рухам. У канцы 1922 г. адышоў ад актыўнай працы У БСС. Скончыў універсітэт са ступенню магістра. У 1925 годзе атрымаў званне старшага лейтэнанта і прызначэнне на службу ў гарнізон Войска Польскага ў Берасці, быў інтэндантам склада Берасцейскае крэпасці. Да Другой сусветнай вайны працаваў намеснікам дырэктара Зямельнага банка ў Вільні. 1 верасня 1939 года як афіцэр рэзерву быў мабілізаваны ў польскую армію. Быў узяты ў палон чырвонаармейцамі, трапіў у лагер для ваеннапалонных у Казельску, дзе, хутчэй за ўсё, звар'яцеў. Яго адправілі ў Смаленскі псіхіятрычны шпіталь, затым у Асташкаўскі лагер, дзе расстралялі. Дакладная дата растрэлу і месца пахавання невядомыя.

На зьездзе прадстаўнікоў Заходняй Беларусі, які адбываўся 11 і 12 снежня 1921 года ў Вільні выступіў з такімі словамі:

«Сяляне! Я хачу сказаць пару слоў ад імя беларускіх студэнтаў — Вашых сыноў, каторые з вялікім трудам папалі ў высшае вучэбнае завядзеньне. Мы тутака сабраліся сягоньня і маем магчымасьць свабодна гаварыць аб сваіх справах і адносінах да польскага народу. Вялікшая частка нашай Беларусі знаходзіцца яшчэ пад маскоўскай нагайкай і мы павінны памятаць аб сваім становішчы. Між вамі няма многіх лепшых сыноў, каторыя мелі бы права тут судзіць і падаць свой голас аб тэй справе, аб якой тутака гаворыцца. Я хачу сказаць, што мы ня йдзём тым шляхам, па якім павінны ісьці, я хачу напомніць, што вы пачынаеце ісьці крывой дарогай…». У той момант старшыня зьезду перарваў яму голас.

16 сакавіка 1922 году Францішак Пяткевіч і Антон Абрамовіч, як прадстаўнікі БСС былі на аўдыенцыі ў начальніка Польскае дзяржавы Юзэфа Пілсудскага.

На здымку — сябры Беларускага Студэнцкага саюзу, 1930-ыя гг.

#івянеччына




Гродская пячатка Ашмянскага павета. 1796 год.

#ашмяншчына


"С. Богданово. Віленск. губ. Ошмянск. п. Тут завелася карчма, і нашы богданоўцы так, уляглі ў яе, што амаль не што-дня там седзяць. Калі жонкі прыйходзяць іх адтуль выпрашываць, дык іх б'юць бяз конца.

J.S."

"Наша Ніва", № 11, 1910 год.

#валожыншчына


"М. Молодэчна. Віленск. губ. Вілейск. пав. Тут у нас завелася варажбітка і абірае народ. Людзі лятуць, як моль на агонь!...

Янка К-і."

"Наша Ніва", № 11, 1910 год.

#маладзечаншчына


23 жніўня 1901 года ў Ракаве нарадзіўся Аляксандр Анісімавіч Дзяруга — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва.

У гады вайны жыў у Смаргоні, удзельнічаў у партызанскім руху. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку беларускай народнай песні «Лянок» і польскай «Трамблянка». Напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»).

Пахаваны на старых могілках у Смаргоні. Ганаровы грамадзянін Смаргоні з 1993 г.

#івянеччына
#смаргоншчына
#нашвядомызямляк


Paville | Pavilenščyna dan repost
22 жніўня 1801 года ў Валожыне нарадзіўся Бенедыкт Эмануіл Тышкевіч — беларускі арыстакрат, граф, уладальнік Чырвонага Двара, калекцыянер ды мецэнат.

#валожыншчына
#нашвядомызямляк


Вязынка, памежная брама. Міжваенныя гады.

#маладзечаншчына


Касцёл у Міхалішках.

З’яўляецца найстарэйшай пабудовай аўгусцінцаў на Беларусі. Кляштар заснаваны тут у 1622 годзе, уладаром мястэчка, Янам Бжастоўскім.
Спачатна, гэта быў драўляны храм, які ў 1635 г. перабудавалі ў каменны касцёл у стылі сармацкага барока. У крыпце храма размяшчаўся нэкропаль Бжастоўскіх.
Дарэчы, ордэн аўгусцінцаў у эпоху найбольшага росквіту, у пачатку XVI ст., налічваў 30000 сяброў і каля 2000 манастыроў. Марцін Лютэр быў
сябрам ордэна. З часоў французскай рэвалюцыі гэты ордэн паступова страчвае сваё значэнне.
У 1782 інфлянцкі біскуп Ю.Касакоўскі дамогся ад рымскага папы закрыцця кляштара. Аўгусцінцы папрасілі дапамогі ў гаспадара Міхалішак графа Міхала Бжастоўскага, які адпісаў на касцёл і плябанію 20 тыс. злотых, валоку зямлі, аднак у далейшым сам захапіў уладанні кляштара. У 1839 са скасаваннем ордэна аўгусцінцаў у Рас. імперыі кляштар зачынены. Касцёл стаў парафіяльным, у 1 сусв. вайну ў 1915 пацярпеў ад пажару ў выніку ваен. дзеянняў, у 1920-я г. адрэстаўрыраваны.

#астравеччына

19 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.