Падзеі 4 сакавіка:
1386 — у Кракаве адбылася каранацыя вялікага князя Ягайлы.
1484 — у Горадні памёр княжыч Казімер, сын вялікага князя Казімера Ягайлавіча.
1503 — падпісаньне міру паміж Вялікім Княства Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай.
1609 — 2-тысячнае войска пад камандай Яна Караля Хадкевіча ўзяло штурмам места Парнаў (Пярну), якое бараніла швэдзкая залога.
1918 — Міхаіл Фрунзэ быў прызначаны часовым начальнікам міліцыі Ўсерасейскага Земскага Саюза па ахове парадку ў горадзе Менску.
1942 — каля вёскі Беразьвечча (цяпер у межах Глыбокага) гестапаўцы расстралялі 20 парафіянаў, а таксама трох каталіцкіх рэлігійных дзеячоў.
1956 — у Беластоку выйшаў першы нумар газэты «Ніва», тыднёвіка беларусаў у Польшчы.
1990 — прайшлі першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР 12 скліканьня.
Нараджэньні:
1634 — Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст Рэчы Паспалітай, пэдагог і грамадзкі дзяяч.
1743 — Геранім Януш Сангушка, князь, прадстаўнік роду Сангушкаў, генэрал, апошні ваявода валынскі.
1782 — Казімер Ельскі, беларускі скульптар, першы прафэсар скульптуры ў Беларусі.
1890 — Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, паэт, публіцыст.
1897 — Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзяяч.
1911 — Васіль Стома, беларускі пісьменьнік.
1924 — Аляксандар Коршунаў, беларускі літаратуразнавец.
1932 — Рышард Капусьцінскі, польскі пісьменьнік і журналіст беларускага паходжаньня.
1934 — Леанід Яновіч, беларускі матэматык, які стаў аўтарам 1-й у сьвеце кнігі пра набліжаныя спосабы кантынуальнага інтэграваньня.
1937 — Юры Сянкевіч, расейскі падарожнік і журналіст беларускага паходжаньня.
1938 — Леанід Трушко, беларускі актор.
1949 — Валянтын Собаль, беларускі археоляг.
1954 — Мікола Сільчанка, беларускі навуковец, доктар юрыдычных навук, прафэсар.
1958 — Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладнік, грамадзкі дзяяч.
Сьмерці:
1687 — Якуб Суша, вялікалітоўскі рэлігійны пісьменьнік, уніяцкі япіскап.
1812 — Яўхім Храптовіч гербу «Адрованж», дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы й культурны дзяяч ВКЛ, апошні канцлер ВКЛ.
1863 — Андрэй Потэбня, украінец, вайсковец расейскае арміі, удзельнік паўстаньня 1863 году.
1892 — Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.
1987 — Рыгор Кручок, беларускі навуковец у галіне мэдыцыны.
2005 — Карлас Шэрман, беларуска-гішпанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца.
2023 — Канстантын Скуратовіч, беларускі журналіст, філёзаф і сацыёляг.