Беларускі геймер


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!
Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


📰 Былы сцэнарыст BioWare не хацеў бы бачыць экранізацыю Dragon Age

На фоне абмеркаваньня посьпеху экранізацыі Fallout для Amazon і The Last of Us для HBO, многія ґеймеры сталі аддавацца марам аб экранізацыі іншых любімых гульняў, у адной з такіх дыскусіяў прыняў удзел былы вядучы сцэнарыст BioWare Дэвід Ґейдэр.

Ґейдэр лічыць, што сюжэты гульняў накшталт Dragon Age і Mass Effect наўрад ці можна пасьпяхова перанесьці на экран. Бо асноўныя сюжэты ў іх даволі пасрэдныя, хоць кожная зь іх і мае свае ўнікальныя элемэнты, але гэта робіць гульню цікавай менавіта ў фармаце гульні.

А вось якія гульні па меркаваньні сцэнарыста заслугоўваюць экранізацыю, дык гэта Disco Elysium у стылі Дэвіда Лінча (мудраґелістыя й непрадказальна) або Banishers.

❓Экранізацыю якой гульні асабіста вы лічыць проста неабходнай?


📰 У Steam пачнецца тэставаньне рэдактара модаў для The Witcher 3

CD Projekt RED абвясьціла, што зь сёньняшняга дня можна запісацца на тэставаньне рэдактара мадыфікацыяў для "Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне". Інструмэнт пад назовам The Witcher 3 REDkit даступны ў якасьці асобнай старонкі ў Steam і патрабуе наяўнасьці асноўнай гульні.

У CD Projekt RED папярэдзілі, што пакуль REDkit даступны ў бэта-вэрсіі, таму магчымыя збоі ў працы. У далейшым створаныя мадыфікацыі можна будзе публікаваць у майстэрні Steam.

Згодна з заявай распрацоўнікаў, у аснову REDkit леглі тыя ж інструмэнты, што выкарыстоўваліся пры стварэньні самой гульні, што дазволіць дасьведчаным і не вельмі гульцам ня толькі мяняць існуючы сьвет але й ствараць зусім новыя прыгоды!


📰 Paradox анансавала DLC Winds of Change для Europa Universalis 4

У гэтым наборы пашырэньняў для Europa Universalis IV асноўная ўвага нададзена тром рэгіёнам, якія асабліва імкліва й рэзка зьмяніліся ў раньні Новы час. У Амэрыцы рэгіянальныя імпэрыі ўмацоўваюць свае пазыцыі, баючыся новай пагрозы. У Эўропе пачынаецца Рэфармацыя, зьяўляюцца новыя гандлёвыя шляхі, а протанацыяналістычныя рухі штурхаюць Стары сьвет на шлях рэформаў. Таленавітыя фінансісты атрымліваюць мноства новых магчымасьцяў. У Цэнтральнай Азіі слабее ўплыў манґолаў, і вось ужо некалькі краін змагаюцца за ўладу ў рэгіёне.

Winds of Change уносіць зьмены ў гісторыю дваццаці краін, якія распасьціраюцца ад Андзкага нагорʼя да стэпаў Манґоліі. Вас чакае мноства новых разгалінаваных місіяў, урадавых рэформаў, падзеяў, саслоўных прывілеяў і ня толькі. Магчыма, імпэрыя Цімурыдаў зноў стане качавым грамадзтвам, Слаўная рэвалюцыя абʼяднае Вялікабрытанію з Галяндыяй, а карэнныя амэрыканцы ўторгнуцца ў Эўропу!


Рэліз заплянаваны на 8 траўня.


📰 Стартавала бэта-тэставаньне Frostpunk 2 для ўладальнікаў вэрсіі Deluxe

11 bit адкрыла доступ да бэта-вэрсіі стратэгіі Frostpunk 2 для тых гульцоў, хто аформіў папярэдніх заказ Deluxe-вэрсіі будучай гульні.
Бэта-вэрсія Frostpunk 2 дае ўяўленьне прыкладна аб 40% усіх магчымасьцяў, якія чакаюць пасьля рэлізу 25 ліпеня 2024 году. Пазьней гульня таксама стане даступная на кансолях і патрапіць у Xbox Game Pass.

Гульцы й журналісты ўжо пачалі паказваць ґеймплэй бэты, у якім ґеймерам адведзена 300 тыдняў на будаўніцтва горада й пошук нафты.

Нагадаем, што тэставаньне гульні скончыцца 22 красавіка.


📢 Адроджаная Life Is Feudal MMO вернецца 18 красавіка

Long Tale Games абвясьцілі аб перазагрузцы Life Is Feudal MMO, папулярнай гульні 2017-га году, сэрвэры якой былі зачыненыя ў 2021-м з-за кафлікту зь нейкім выдаўцом.

Гульня некаторы час была ў эксклюзіўнай бэце на плятформе распрацоўшчыкаў LGT, але 18 красавіка яе чакае вяртаньне ў Steam!
Паводле заявы Long Tale Games, абноўленая гульня пазбавілася мэханікі pay-to-win (у першую чаргу дзякуючы зьяўленьню падпіскі), а таксама атрымала шэраг абнаўленьняў, да прыкладу ў ёй выправілі балянс і ліквідавалі розныя памылкі. Акрамя таго, у MMO дадалі новыя прафэсіі, заданьні, мэханікі, прадметы й гэтак далей.

Гульцы-вэтэраны таксама ня будуць забытыя. Карыстальнікі, якія зьдзейсьнілі пакупкі ў папярэдняй вэрсіі гульні, атрымаюць манэты LiF Coins — іх можна выкарыстоўваць для набыцьця падпіскі на гульню.


📰 Першая Blasphemous зьявілася на сьвет ня без удзелу Larian

Такім цікавым фактам падзяліліся вядучы дызайнэр узроўняў The Game Kitchen Энрыке Калінет. Па яго словах, Larian (стваральнікі Baldur's Gate 3) бязвыплатна ўклала ў распрацоўку Blasphemous "чатырохзначную суму", у той час калі гэта было вельмі трэба камандзе распрацоўнікаў (гаворка ідзе аб Kickstarter-кампаніі).
Ніякіх узнагарод, якія належалі за ахвяраваньне, яны так і не папрасіла.

Змрочнай мэтроідваніі Blasphemous, якая выйшла ў 2019 годзе, ў выніку ўдалося стаць сапраўдным хітом у сваім жанры. У 2023 годзе яна атрымала сіквел.


📰 World Of Warcraft цяпер даступна ў VR

Стваральнікі мадыфікацыяў Streetrat і Marulu на працягу дзесяці гадоў працавалі над модам віртуальнай рэальнасьці для World of Warcraft і вось зараз ён гатовы для публікацыі!

VR Mod дадае ў World of Warcraft паўнавартасны кіраваньне рухам з шасьцю ступенямі свабоды. Гульцам даступныя накіраваны гук, сынхранізаваны рэндэрынг вачэй, магчымасьцю перамыкацца паміж першай і трэцяй асобай, спэцыяльны карыстацкі інтэрфейс і поўная аклюзія!


📰 Тод Говард не зацікаўлены ў экранізацыі іншых гульняў Bethesda

Кіраўнік Bethesda Тод Говард у рамках прэмʼеры сэрыяла Fallout пагутарыў з журналістамі, і расказаў, што не занадта зацікаўлены ў экранізацыя іншых гульняў кампаніі.

Цяпер нічога падобнага ў працы няма. Усе пытаюцца мяне аб Elder Scrolls, і я даю такі ж адказ.

Говард адзначыў, што вынік падобных экранізацыяў заўсёды непрадказальны, паколькі паміж аўтарамі можа ўзьнікнуць недастатковае разуменьне — чаго якраз не здарылася пры працы над Fallout:

Сэрыял па Fallout зьявіўся таму, што для гэтага сышліся ўсе зоркі. Ніхто не прымушаў нас гэтага рабіць. Нашы адносіны [з аўтарамі сэрыяла] разьвіваліся натуральна, ад адчуваньня «гэй, а гэта гучыць крута!». Не было таго, што нехта сказаў: «Нам трэба зрабіць сэрыял». У такім выпадку нічога б не выйшла.

Говард дадаў, што ня можа "прадказаць будучыню", але плянаў на іншыя экранізацыі ў яго ўсё роўна пакуль няма.


📰 У Star Wars Outlaws ня будзе тыповых для Ubisoft вышак

Пра гэта ў крэатыўнага дырэктара Star Wars Outlaws Джуліяна Ґерыці спытаў журналіст выданьня Game Informer.

Як аказалася, у гульні ня будзе дадзенага тыповага для кампаніі элемэнта. Часткі мапы ў Star Wars Outlaws адкрываюцца па меры дасьледаваньня. Журналіст прывёў у прыклад "туман", які расьсейваецца пры разблякаваньні той ці іншай зоны. Узьбірацца для гэтага на вышкі не давядзецца.

Акрамя гэтага, Ґерыці расказаў, што ў гульні зьявяцца некаторыя знаёмыя пэрсанажы, да прыкладу Кіра з «Хан Сола: Зорныя Войны. Гісторыі», дзе яе згуляла зорка «Гульні тронаў» Эмілія Кларк (праўда ў гульні гэтая роля дастанецца іншай акторцы).

Нагадаем, Star Wars Outlaws выходзіць 30 жніўня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.


📰 У Bethesda пацьвердзілі кананічнасьць Fallout New Vegas пасьля выхаду сэрыяла

Нядаўна адбылася прэмʼера сэрыяла Fallout для сэрвісу Amazon Prime, які расказвае зусім новую гісторыю ў знакамітай франшызе, аднак частка фанатаў засталася незадаволеная несастыкоўкамі сэрыяла й Fallout: New Vegas, якія многія сьпісалі, на непавагу стваральнікаў сэрыяла й самой Bethesda да гульні Obsidian, але распрацоўнікі запэўніваюць, што гэта ня так (далей спойлер):

Распрацоўнікі пацьвердзілі, што падзеі сэрыяла Fallout разгортваюцца ў 2296 годзе — праз 15 гадоў пасьля сюжэту New Vegas. Аднак у шостай серыі шоў паказваюць схему, якая можа намякаць на тое, што мястэчка Шэйдзі Сэндс было разбурана ў 2277 годзе (за 4 гады да падзеяў New Vegas).
У сэрыяле паказана, што Новая Каліфарнійская Рэспубліка (асноўнай базай быў горад Шэйдзі Сэндс) стала разрозьненай групай, што не стукаецца з гульнёй.

Дызайнэр Bethesda Game Studios Эміль Пальярула расказаў, што ў студыі ніколі не хацелі ставіць пад сумнеў кананічнасьць Fallout: New Vegas, а таксама прадставіў храналёгію постапакаліптычнага сусьвету:

Скід ядзерных бомбаў — 2077 год;
Fallout 76 — 2102 год;
Fallout 1 — 2161 год;
Fallout Tactics – 2197 год;
Fallout 2 — 2241 год;
Fallout 3 — 2277;
Fallout: New Vegas — 2281 год;
Fallout 4 — 2287 год;
Fallout TV show — 2296 год.


📰 Сіквел Kingdom Come Deliverance могуць анансаваць ужо 18 красавіка

Выдавецтва Deed Silver і распрацоўнікі са студыі Warhorse абвясьцілі дату й час анонсу новай гульні. Праз тыдзень,18 красавіка а 21:00 па Менску.

Улічваючы паслужны сьпіс кампаніі й арт-анонс мерапрыемствы, зь вялікай верагоднасьцю можна меркаваць, што гэта будзе працяг Kingdom Come: Deliverance, рэліз якой адбыўся ў 2018 годзе!

❓ Чакаем?

540 0 4 12 33

📰 Крытыкі засталіся задаволены сэрыялам па Fallout

Крытыкам і журналістам спадабаўся першы сэзон сэрыяла Fallout, яго хваляць за маштаб і атмасфэру з чорным гумарам!

На Metacritic у шоў на дадзены момант 73 балы. Журналістам спадабалася тое, як перададзена атмасфэра гульні й той факт, што гісторыя цалкам новая й не зьяўляецца прамой адаптацыяй гульні.
Навінка цудоўна выглядае, а маштаб яе ўражвае — гледачам расказваюць пра ўладкаваньне сьвету й дэманструюць шматлікія яркія дэталі розных куткоў гэтага сусьвету.

А яшчэ аўтары выдатна перадалі гумар з арыґінальных твораў, які тут спалучаецца зь неверагодна жорсткімі сцэнамі й саркастычным тонам.
З пэрсанажаў некаторыя рэцэнзенты асобна вылучылі пэрсанажа Гуля, ролю якога выконвае Ўолтан Гогінс, адзначаючы яго цікавае мінулае й ня менш цікавую сучаснасьць.

❓ Вы ўжо пасьпелі азнаёміцца з навінкай?


📢 Анансаваны сіквел картачнай Slay the Spire

Знакаміты рагалік вяртаецца. Стварыце ўнікальную калоду, сутыкніцеся з мудраґелістымі істотамі й знайдзіце рэліквіі вялізнай сілы ў Slay the Spire 2!

Распрацоўнікі абяцаюць незьлічонае мноства розных стратэгіяў праходжаньня й новыя спосабы гульні, пра якія раскажуць у будучыні. Акрамя гэтага варта чакаць зьяўленьне новых герояў з унікальнымі калодамі, мэханікамі, характарыстыкамі, а гэтак жа новых супернікаў босаў і шматлікае іншае!

Гульня выйдзе ў раньні доступ у Steam у 2025 годзе.


🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Ghostrunner

Ghostrunner кіберпанк-слэшер, які сабраў 81 бал на Metacritic.
Падзеі гульні адбываюцца вакол футурыстычнай канструкцыі — вежы Дхарма, апошняе сховішча людзей пасьля сусьветнай катастрофы.
Вам трэба будзе расьсякаць ворагаў монамалекулярнай катанай, ухіляцца ад куль і шмат паркурыць!

Распрацоўник — One More Level (Польшча)

Забраць гульню можна да 18 красавіка.


📢 Ubisoft і распрацоўнікі Dead Cells анансавалі новую гульню Prince of Persia

Гуляйце ў новую частку серыі Prince of Persia у жанры roguelite і прымерце на сябе роля прынца, які выкарыстоўвае акрабатычныя здольнасьці як у баі, так і для пераадоленьня сьмяротна небясьпечных перашкод.

Дата рэлізу не называецца.


📢 Крытыкі засталіся ў захапленьні ад шутэра Children of the Sun

У гэтым тактычным шутэры-галаваломцы вам трэба будзе адправіцца ў сьмяротную вандроўку ў цемру, знайсьці шлях для адзінай кулі й люта адпомсьціць злавеснаму культу, які разбурыў ваша жыцьцё!

Гульня ўжо даступная на PC, па кошце ў 14,99$.
Крытыкі засталіся задаволеныя праектам (82 балы на Metacritic). Аўтары тэкстаў адзначылі, што навінка спалучае ў сабе забаўныя элемэнты сюжэту й займальныя мэханікі ґеймплэя.


📰 The Wolf Among Us 2 па-ранейшаму ў распрацоўцы

Такую заяву (з мэтай супакоіць фанатаў) зрабілі прадстаўнікі Telltale Games.

На фоне інфармацыі аб скарачэньнях ўнутры студыі й скасаваньнi некаторых праектаў, ґеймеры былі сурʼёзна занепакоеныя станам шматпакутнай The Wolf Among Us 2, аднак распрацоўнікі запэўніваюць, што праект усё яшчэ ў распрацоўцы й перажываць няма пра што.

У апошні раз аб The Wolf Among Us 2 паведамлялася летась, пасьля таго, як у Telltale Games прайшлі звальненьні. Рэліз сіквела таксама першапачаткова плянавалі на 2023, аднак пазьней гульню перанесьлі на 2024-ы.
Сюжэтна, дзеяньні гульні будуць разгортвацца праз шэсьць месяцаў пасьля першай часткі.


📰 Сёмы сэзон Battlefield 2042 будзе апошнім

Ґенэральны мэнэджэр серыі Battlefield Байран Бід абвясьціў, што сёмы сэзон стаў апошнім для Battlefield 2042. Нагадаем, ён стартаваў у сакавіку й прыўнёс у гульню новыя мапы й зброю.

Распрацоўнікі адзначаюць, што сама падтрымка гульні не сканчаецца! У будучыні гульцоў чакаюць новыя падзеі й выпрабаваньні ў рамках сэзонаў, гэтак жа ніхто не адмяняе тэхнічную падтрымку праекта.

Па словах мэнэджэра серыі, усе сілы распрацоўнікаў будуць перакінуты на новы праект, які верагодна зьвязаны гэтак жа з сэрыяй Battlefield, бо па словах усё таго ж Бида, у дадзенай франшызы ёсьць "вялікі патэнцыял"!


📢 Star Wars Outlaws атрымала сюжэтны трэйлер і дату рэлізу

Паспрабуйце першую ў гісторыі гульню "Зорныя войны" з адкрытым сьветам , дзеяньне якой адбываецца паміж падзеямі " Імпэрыя наносіць зваротны ўдар" і "Вяртаньне джэдая" . Дасьледуйце розныя плянэты па ўсёй галяктыцы, як знакавыя, так і новыя. Рызыкуйце ўсім, гуляючы за Кей Вес, новую гераіню, якая шукае свабоды й сродкаў, каб пачаць новае жыцьцё, разам са сваім спадарожнікам Ніксам!

Рэліз адбудзецца 30 жніўня на PC, Xbox Series X|S і PlayStation 5.


📢 Вэтэран WoW і LoL паказаў свой новы праект

Былы вядучы дызайнэр сыстэм World of Warcraft і былы выканаўчы прадусар MMORPG у сусьвеце League of Legends — Грэг Стрыт заснаваў студыю Fantastic Pixel Castle і паказаў свой дэбютны праект — ММО пад кодавым назовам Ghost (2025).

У сваім блёгу распрацоўнік паказаў праект як ён ёсьць: без прамаляванага сьвету, з асэтамі з Unreal Store і прататыпамі замест ворагаў і NPC, з умоўнай фігурай пэрсанажа. Лёгка заўважыць, што Ghost пакуль знаходзіцца на даволі раньнім этапе распрацоўкі. Тым ня менш яго зборка ўжо дазваляе правяраць баявую сыстэму й тэставаць гульнявы працэс.

Студыя Стрыта вырашылася на такую раньнюю дэманстрацыю гульні, паколькі з самага пачатку заклала асноўны прынцып працы. Стваральнікі жадаюць абапірацца на падтрымку й меркаваньні гульцоў. Такім чынам можна сказаць, што аўтары Ghost проста да максымуму рассунулі межы раньняга доступу.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.