Postlar filtri


Відзік! Зноў дзяды пасядзелі і пагаварылі. Новыя карткі AMD, кітайскі Steam і якой будзе кансоль ад Xbox. Да гэтага шмат цікавага!

Рудзі паламаў інтэрнэт зусім, таму карцінка адстае ад гука. Але ўсё астатняе цалкам цудоўнае. ❤️

https://youtu.be/K7PYekJRT8I


10 забойных хвілін у новым трэйлеры Death Stranding 2, дата рэліза і эксклюзіўнасць, беларуская Tales of Meadows пра Тураўскае княства таксама атрымала 4-хвілінны сінематык, а новая ўкраінская гульня па сусвеце Лаўкрафта паказала геймплэй.

https://youtu.be/uYwEMpdwfMg


Death Stranding 2 выйдзе 26 чэрвеня на PS5. 🥲 Не хіральныя, а самыя сапраўдныя слёзы пк-шляхты.

Кадзімыч замантажыў эпічны дзесяціхвілінны трэйлер, у якім паказаў новы градус вар'яцтва. І хай у мяне згарыць фіталямпачка над рассадай, калі там не люты рэферанс да Solid Snake. А да таго рукі-крабы, бойкі мехаў і іншае кадзімаўскае шаленства. Глядзім 👀

https://youtu.be/HdzIwQhYABQ?si=pBjLC6SGBTzjbebD

347 0 4 16 23



Нарэшце выйшаў сінематык для гульні ад беларускага распрацоўшчыка - Tales of Meadows пра Тураўскае княства ў 13 ст. Хоць трэйлер на рускай мове, у гульні абяцаецца поўная беларуская лакалізацыя, як і даданне беларускай гукавой дарожкі да відэа ў будучыні.

https://www.youtube.com/watch?v=ChE-dzzAGyE

695 1 4 15 29

Сябры, сайт пакуль пяройдзе ў рэжым гібернацыі. Альфа-тэст ён прайшоў, а мы цягам бліжэйшых пары месяцаў будзем даводзіць яго да наступнага этапу:

1. Увесці магчымасць чытачам самім ствараць артыкулы для агульнай стужкі.
2. Увесці сістэму каментарыяў.

🫡


Учора выйшла Split Fiction, пра якую журналісты пакінулі амаль выключна хвалебныя водгукі. Так жа пад уражаннем засталіся крытыкі і ад будучай французскай ролевай гульні Clair Obscur: Expedition 33. Таксама ў відэа вы ўбачыце вяртанне легенды - скейтбордаў ад Тоні Хоўка.

https://youtu.be/wzm-IZV4e50


Дзяды сабраліся і бубняць у новым Відзіку!

Пагамонім за штучны інтэлект (зноў!), пра тое, што гульні трэба рабіць меней па памерах і цікавей (зноў!х2), прыгадаем Humane Ai Pin (зноў!х3) і вядома пагаворым грунтоўна за Kingdom Come: Deliverance 2 (зноў!х4).

Прыемнага прагляду!

https://youtu.be/XZcGp7Md9CE


Гульнявыя навіны!

Monster Hunter Wilds хоць і набрала амаль паўтара мільёны анлайну - не рэкамендуецца для набыцця, стваральнік вядомага PUBG распачаў працу адразу над трыма праектамі. Рыхтуецца новы/стары платформер па Тэрмінатары, а ў бліжэйшы дні чакаем некалькі цікавых рэлізаў.

https://youtu.be/3-GLdPtzOyo


ДА ТЫ ШО!

Кіназнічка залятае разам з Віталём Аляхновічам на Відзік. Даведаемся пра новага Дамблдора і вядомага экзарцыста Канстанціна, а таксама каму падкінулі Залатую Маліну за самую "якасную" працу.

Прыемнага прагляду!

https://youtu.be/H9scaUd6NY0


Вар'яцкі Каваль. Анансавана экшан-прыгода Blades of Fire.

Выглядае не ААА-гульня, але распрацоўшчык даўно ў гэтым бізнэсе.

https://vidzik.org/article/235


Monster Hunter Wilds не паспела выйсці, а ўжо амаль 1млн анлайн.

Жорстка 😬




Tales of Meadows ад беларускага распрацоўшчыка нарэшце была дадзена ў Steam, дзе можна паглядзець новыя скрыншоты і гіфку з будучага трэйлера, выхад якога запланаваны на 1 сакавіка. Заяўлена поўная беларуская лакалізацыя.

Калі дадасце гульню ў спіс жаданага, тым самым дапаможаце распрацоўчшыку.

https://store.steampowered.com/app/2145170/Tales_of_Meadows/






Глава Xbox Game Studios абвясціў, што Fable не выйдзе ў 2025. Чакаем мінімум 2026. 😢

Паказалі трохі геймплэя хоць, і тое дзякуй. Там гераіня лупцуе розных жывёлінгаў і монстрыкаў. Ну, і ловіць кагосьці на смажаныя каўбаскі.

https://youtu.be/1h77gcgE1b8


Гульнявыя навіны!

Падрабязнасці наступнай Doom, у якой шчытом можна кідацца не горш за капітана Амерыку, ролевая гульня ад Obsidian Avowed па словах распрацоўчышкаў добра прадаецца, а на днях выходзіць стратэгія не ў сэтынгу Кібер-,ці Біяпанку, а ў дзіўным Кайзерпанку.

https://youtu.be/81Ih1bWKFz0


Народ, калі каму карціць - можаце зацаніць дэмку таго самага рэмайстра Готыкі, што зараз робіць іспанскі распрацоўшчык. Гэта ўсё на абмежаваны час да 3 сакавіка ў Steam і GOG. Даступна ў нас.


З'явіўся чарговы кадр з сінематыка Tales of Meadows, які абяцаюць паказаць 1 сакавіка.

А таксама плануецца хуткае з'яўленне старонкі гульні ў Steam.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.