Сустрэчы Паўла Латушкі ў Міністэрстве замежных спраў Францыі
У МЗС Францыі намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся з дырэктарам прававога дэпартамента Дыега Коласам і яго намесніцай Сандрын Барбіер, а таксама з намеснікам дырэктара дэпартамента Кантынентальнай Еўропы Бенджамінам Рэрыгам.
Павел Латушка прадставіў:
▪️інфармацыю пра масавыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і злачынствы супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца рэжымам ў дачыненні да беларусаў;
▪️прававыя абгрунтаванні выкарыстання інструментаў Міжнароднага крымінальнага суда для прыцягнення Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці;
▪️абгрунтаванне важнасці падтрымкі звароту Літвы ў МКС аб пачатку расследавання сітуацыі ў Беларусі;
▪️пазіцыю аб важнасці захавання стратэгіі ціску на рэжым Лукашэнкі;
▪️звесткі пра рэпрэсіі, якія ўзмацняюцца напярэдадні «бязвыбараў» (толькі за 5 дзён у дачыненні да 91 беларуса былі ўзбуджаныя «палітычныя» крымінальныя справы).
Намеснік кіраўніцы Кабінета адзначыў несамастойнасць Лукашэнкі ў сувязі з тым, што ў 2020 годзе дыктатар вырашыў падзяліцца ўладай не з беларускім народам, а з Крамлём.
«Лукашэнка цудоўна ўсведамляе, што неабходна зрабіць для зняцця санкцый: спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітзняволеных, спыніць падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны, гібрыдную вайну супраць ЕС, а таксама расследаваць захоп грамадзянскага самалёта і прыцягнуць вінаватых да адказнасці за гэты акт дзяржаўнага тэрарызму», – падкрэсліў Латушка.
Таксама падчас сустрэч абмеркаваны:
▪️падыходы да вызвалення палітзняволеных;
▪️пытанне пра непрызнанне выбарамі таго фарсу, які арганізоўвае Лукашэнка ў Беларусі;
▪️сітуацыя ў Беларусі і дзейнасць дэмакратычных інстытутаў;
▪️пытанне, якім чынам будзе прадстаўлена пазіцыя дэмакратычнай большасці беларускага грамадства падчас магчымых перамоў па сітуацыі ва Украіне. Павел Латушка адзначыў важнасць не дапусціць выкарыстання Беларусі ў якасці разменнай карты.
Падрабязней – на канале Паўла Латушкі.
@CabinetBelarus