Маргарыта Ворыхава: «Па пытанні настрыфікацыі, нарэшце, дамагліся пэўных зрухаў»Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета распавяла пра шляхі вырашэння праблем беларускіх абітурыентаў і студэнтаў у Польшчы:«За апошнія месяцы мы атрымалі мноства зваротаў ад студэнтаў і абітурыентаў, якім кураторыўмы асветы адмаўляюць у настрыфікацыі з-за адсутнасці сертыфікатаў ЦТ, ЦЭ або іншых дакументаў. Гэтае патрабаванне стала для многіх маладых людзей бар’ерам пры атрыманні ці працягу адукацыі.
Адзначу, што правілы адрозніваюцца ў кожным кураторыўме, што прыводзіць да блытаніны і абсурдных патрабаванняў. Напрыклад, у некаторых выпадках просяць падаць апастыль на атэстат, які можна атрымаць толькі ў Беларусі. Гэта ставіць маладых людзей перад дрэнным выбарам: падвергнуць сябе рызыцы, вярнуўшыся ў краіну, ці адмовіцца ад магчымасці вучыцца.
Моладзевыя арганізацыі, актывісты і самі студэнты аб’ядналі намаганні, каб збіраць інфармацыю, дзяліцца досведам і дапамагаць адно аднаму знайсці рашэнне.
Разам з фракцыяй Каардынацыйнай Рады «Моладзевы наступ», арганізацыяй «Ліхтар» і іншымі мы накіравалі мноства лістоў польскім уладам, а
Павел Латушка і
Аліна Коўшык праводзілі сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі Польшчы, каб данесці да іх сур'ёзнасць праблемы. Па пытанні настрыфікацыі, нарэшце, дамагліся пэўных зрухаў.
Нядаўна віцэ-маршалак Польшчы
Міхал Каміньскі запэўніў нас, што асабіста
зоймецца вырашэннем агучаных праблем.
Сярод першачарговых задач:
1️⃣ Адмена патрабавання аб прадастаўленні сертыфікатаў ЦТ/ЦЭ для беларускіх студэнтаў
2️⃣ Спрашчэнне і ўніфікацыя правіл розных кураторыўмаў
Мы разумеем, як няпроста вам зараз, але ў такія моманты асабліва важна памятаць, што вы не адны. Беларусы заўсёды трымаліся разам у цяжкія часы, і сёння – не выключэнне.
Калі вы апынуліся ў складанай сітуацыі ці вам патрэбна дапамога, не саромейцеся звяртацца да нас. Мы гатовыя вас падтрымаць».
@CabinetBelarus