Дзмітрый Лукомскі вызвалены з-пад варты ў Славакіі
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская, яе намеснік Віталь Малчанаў і дарадца па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў застаюцца на сувязі з Дзмітрыем і будуць далей аказваць дапамогу і падтрымку па яго пытаннях у Славакіі.
Вольга Зазулінская: «Мы рухаемся наперад у працы па справе Дзмітрыя Лукомскага. Я ўдзячная ўсім калегам за дапамогу.
Дзмітрый напісаў мне, што ўчора яго вызвалілі, прывезлі назад у лагер, у якім ён быў да затрымання, дзе ён, нарэшце, сустрэўся з жонкай Віялетай.
Жыхары лагера, якім Дзмітрый нібыта пагражаў і з якімі нібыта агрэсіўна сябе паводзіў са слоў адміністрацыі, абдымалі Дзмітрыя і віншавалі яго з вызваленнем, напярэдадні збіралі подпісы ў яго падтрымку.
Дзмітрый адзначыў таксама, што ў лагеры дзякуючы пратэстам і скаргам крыху палепшыліся ўмовы.
Ён плануе падаць у суд на кампенсацыю за тое, што адседзеў у турме, а пасля збіраецца пераехаць з лагера ў арэнднае жыллё і разам з жонкай чакаць статусу бежанцаў, прайсці лячэнне, зрабіць патрэбную яму аперацыю»
@CabinetBelarus