«Гэтая перамога – сведчанне таго, што міжнародная супольнасць рашуча падтрымлівае беларусаў»
Польскі суд прызнаў запыт рэжыму Лукашэнкі на экстрадыцыю Дзмітрыя Плескачова палітычна матываваным і незаконным. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская пракаментавала справу:
«Гэтая перамога стала вынікам зладжанай працы праваабаронцаў, польскіх юрыстаў і дэмакратычных сіл. І гэта не толькі крок да справядлівасці, але і сведчанне таго, што міжнародная супольнасць рашуча падтрымлівае беларусаў у іх барацьбе супраць рэжыму.
Мы ўдзячныя польскім уладам за іх прынцыповую пазіцыю, якая не дазваляе парушаць асноўныя правы чалавека. Гэта станоўчы прэцэдэнт. Беларусы і надалей могуць разлічваць на міжнародную падтрымку і салідарнасць.
Дзякуючы сумесным намаганням, Дзмітрый атрымаў магчымасць застацца ў бяспецы. Лічу гэта яшчэ адной перамогай у агульнай справе змагання за свабодную і дэмакратычную Беларусь».
@CabinetBelarus