Павел Латушка сустрэўся з украінскімі студэнтамі
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве правёў сустрэчу са студэнтамі 12 украінскіх універсітэтаў, сярод якіх Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі, Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны, Дняпроўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Алеся Ганчара і іншыя.
Падчас размовы ён распавёў вучням, якія зараз знаходзяцца на стажыроўках у Польшчы, пра дзейнасць дэмакратычных сіл Беларусі, працяг маштабных рэпрэсій у Беларусі, падтрымку беларускім грамадствам барацьбы ўкраінцаў за незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй краіны.
Асобна Павел Латушка праінфармаваў аб дзейнасці Кабінета і НАУ па прыцягненні Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці за ваенныя злачынствы супраць украінскіх дзяцей, злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў і акт агрэсіі. Украінскіх студэнтаў асабліва цікавіла перспектыва прыцягнення Лукашэнкі да міжнароднай крымінальнай адказнасці і тэрмін зняволення, які пагражае дыктатару.
«На працягу тысячы дзён поўнамаштабнай вайны ўкраінцы дэманструюць усяму свету, што такое мужнасць, і даказваюць, што свабода і незалежнасць – гэта найвышэйшыя каштоўнасці для грамадства. Большасць беларускага народа з вамі з самага пачатку, і мы будзем падтрымліваць вас да поўнай перамогі», — падкрэсліў Павел Латушка.
@CabinetBelarus