Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка абмеркаваў новую міграцыйную стратэгію Польшчы з кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам
Удзел у сустрэчы таксама прымала кіраўніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская
Павел Латушка звярнуў увагу Томаша Цытрыновіча на:
▪️неабходнасць захавання магчымасці для беларусаў атрымліваць міжнародную абарону ў Польшчы;
▪️на пытанні, якія патрабуюць урэгулявання ў святле новай міграцыйнай стратэгіі Польшчы;
▪️рост рэпрэсій у Беларусі ў апошнія месяцы, у тым ліку напярэдадні так званай выбарчай кампаніі, і меркаванае павелічэнне колькасці грамадзян Беларусі, якія будуць звяртацца па міжнародную абарону ў Польшчы.
Томаш Цытрыновіч падкрэсліў: «Тыя, хто маюць легальную працу, сям’ю ў Польшчы альбо адстойвалі дэмакратычныя каштоўнасці ў Беларусі і вымушана пакінулі тэрыторыю краіны, а галоўнае – выконваюць польскае заканадаўства, не павінны перажываць за будучыя змены ў міграцыйнай палітыцы Польшчы. Змены накіраваныя перадусім на супрацьдзеянне нелегальнай і некантраляванай міграцыі».
Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў паведаміў:
☑️ 137 тысяч беларусаў ужо маюць права пражывання ў Польшчы. Усяго – з улікам спраў, якія разглядаюцца – можна казаць пра 200 тысяч беларусаў у Польшчы;
☑️ абсалютную большасць беларусаў, якія легалізаваліся або плануюць легалізавацца ў Польшчы, новая стратэгія не закране, бо яна найперш разлічаная на стварэнне заслоны ад нелегальнай міграцыі;
☑️ змены будуць мець дачыненне да сітуацыі, звязанай з супрацьдзеяннем гібрыднай вайне Беларусі і Расіі супраць Польшчы;
☑️ змены ў міграцыйнай палітыцы найперш будуць тычыцца тых, хто атакуе польска-беларускую мяжу пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, а не тых, хто легальна знаходзіцца ў Польшчы;
☑️ беларусам варта прытрымлівацца дзейных норм польскага заканадаўства і своечасова атрымліваць дакументы, якія адпавядаюць рэальным абставінам іх знаходжання ў Польшчы;
☑️ ініцыяваны працэс аб працягу выдачы падарожных дакументаў для грамадзян Беларусі з 1 студзеня 2025 года, а таксама разглядаецца магчымасць іх выдачы на двухгадовы тэрмін (прадугледжваецца біяметрыя);
☑️ плануецца падоўжыць тэрмін дзеяння часовага пасведчання асобы замежніка, якое зараз выдаецца тэрмінам да 6 месяцаў;
☑️ сёлета беларусам ужо выдадзена каля 1500 падарожных дакументаў, летась – 450. Рост колькасці выдадзеных дакументаў звязаны ў тым ліку са сканчэннем тэрмінаў дзеяння пашпартоў, якія цяпер немагчыма замяніць праз консульскія ўстановы;
☑️ адной з планаваных змен у міграцыйнай палітыцы будзе павелічэнне ўвагі мэтаваму выкарыстанню віз (напрыклад, тыя, хто прыехаў у Польшчу па турыстычнай візе, не змогуць уладкавацца тут на працу).
Плануецца, што на падставе новай міграцыйнай стратэгіі будзе прыняты імплементацыйны дакумент, які будзе прадугледжваць хранаграму змен у заканадаўстве Польшчы. Павел Латушка звярнуўся з просьбай запрасіць прадстаўнікоў Кабінета і беларускай грамадзянскай супольнасці да ўдзелу ў круглым стале па абмеркаванні пытанняў змен у міграцыйным заканадаўстве Польшчы. Кабінет плануе накіраваць адпаведны зварот міністарцы па справах грамадзянскай супольнасці Польшчы Адрыяне Пароўскай.
Асобна разгледжана пытанне па сітуацыі з дакументамі для беларусаў у Вроцлаве. Томаш Цытрыновіч адзначыў, што дасягнуты пэўныя станоўчыя зрухі па выдачы падарожных дакументаў, але пакуль праблемная сітуацыя захоўваецца. Для спрашчэння падачы дакументаў на легалізацыю з наступнага года ў Польшчы плануюць увесці электронную сістэму.
Падрабязней – па спасылцы.
@CabinetBelarus