У Швейцарыі пачынае працу Саміт міру
Яго мэта – заручыцца глабальнай падтрымкай украінскай «формулы міру» для заканчэння вайны з Расіяй. Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі тлумачыць значэнне падзеі і распавядае, як падчас саміту будзе гучаць тэма Беларусі:
«Гэты саміт – важны крок у кансалідацыі міжнароднай супольнасці на шляху дасягнення ўстойлівага міру для Украіны. Важны, але далёка не апошні. Відавочна, што саміт не створыць умовы для міру. Аднак сам факт яго правядзення і шырокая прадстаўленасць замежных лідараў дэманструюць, што ў сваім змаганні супраць расійскай агрэсіі Украіна карыстаецца падтрымкай дзясяткаў краін і міжнародных арганізацый. Гэтая ўпэўненая пазіцыя будзе ўплываць і на здольнасць Расіі працягваць вайну.
Па-першае, мы зыходзім з таго, што дасягненне ўстойлівага міру, а не часовага рашэння, магчымае толькі тады, калі Беларусь больш не будзе месцам, адкуль распачнецца новая агрэсія супраць Украіны. Гэта значыць, што ўсе расійскія ваенныя павінны пакінуць нашую тэрыторыю назаўсёды.
Па-другое, дыктатарскі рэжым Лукашэнкі ўжо паказаў, што ўнутраныя рэпрэсіі вядуць да знешняй агрэсіі. Гэта азначае, што рэгіянальны мір і бяспека магчымыя толькі тады, калі ўлада ў Беларусі вернецца да народа і краіна будзе кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, а не абслугоўваць злачынныя авантуры Расіі. Пакуль будзе рэжым, з тэрыторыі Беларусі будуць працягвацца правакацыі супраць суседзяў.
Як дзяржава, як грамадства і як нацыя Беларусь пацярпела значную шкоду ад саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі – больш, чым любая іншая краіна пасля Украіны. Пакуль Лукашэнка стварае пагрозы і небяспеку для нашых еўрапейскіх суседзяў і для ўсяго рэгіёна, яго злачынныя дзеянні таксама дазваляюць Расіі ажыццяўляць захоп нашай краіны. Наш прыярытэт – абараніць незалежнасць і аднавіць суверэнітэт.
Для Кабінета было прынцыпова важна дамагчыся таго, каб на саміце прагучала тэма Беларусі як краіны, інтарэсы якой павінны быць улічаныя і забяспечаныя пры дасягненні міру. За апошнія некалькі месяцаў адбыліся шматлікія кансультацыі з замежнымі ўрадамі дзеля ўліку інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі падчас саміту.
Гэтая падзея павінна стаць практычным крокам у напрамку непасрэднага ўдзелу дэмакратычных сіл Беларусі ў мірным працэсе для Украіны. Праца па ўліку беларускіх інтарэсаў у мірным працэсе будзе працягнутая».
@CabinetBelarus