Вясна / Правы чалавека ў Беларусі


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


💔«Дайце я пацыента адпушчу». Былая палітзняволеная ветэрынарка распавяла пра сваё затрыманне наўпрост на працы

Яну Жураўлёву затрымалі за ўдзел у нядзельных Маршах на працы пасля аперацыі котцы. Распавядаючы пра гэта, Яна кажа, што «гэта было яшчэ па-боску», узгадваючы гісторыі іншых зняволеных са збіццём і «пысай у падлогу»:

«У мяне быў пацыент пасля аперацыі — котачка. І я супрацоўнікам кажу: "Дайце я пацыента адпушчу". Яны былі незадаволеныя, але дазволілі пры ўмове, што будуць прысутнічаць пры гэтым. І сапраўды, яны стаялі чакалі, пакуль я раскажу кліентцы, што трэба рабіць з коткай. Пасля гэтага мяне забралі. Прынамсі, у параўнанні з тым, што я чула ад іншых, у маім выпадку не "зажасцілі" хоць бы. У той сітуацыі, якая склалася, у той жорсткасці, тое, што мне далі адпусціць пацыента — для майго псіхалагічнага стану было вельмі важна».


🔹«Ты проста глядзіш, як жыццё, што ты будавала, рассыпаецца», — былая палітзняволеная пра тры гады няволі

🌿Дапамога Яне пасля 3 гадоў турмы вярнуцца ў прафесію


16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі на 1 год «хатняй хіміі» за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг

У судзе Ваўкавыскагаг раёна 21 студзеня асудзілі Леаніда Трафімовіча паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўнаў сімволікі). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.

Паводле матэрыялаў следства, Леанід, знаходзячыся на даху будынка, зрэзаў нажом чырвона-зялёны сцяг.

Паведамлялася, што падлетак у пад’ездзе чакаў сябра. Узламаўшы дзверы на дах шматпавярховага дома, ён убачыў сцяг, зрэзаў яго сцізорыкам і схаваў ў сябе дома ў шафе. Пазней супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненне і звярнуліся ў міліцыю.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117372


У Мёрах сёння за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць Аллу Катлярэнка

Жанчына працуе загадчыцай сектара ў Беларусбанку, піша @vicspring.

Разбіраць яе справу паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП прызначана суддзя Ірына Яскевіч.

Па гэтым самым артыкуле 7 лютага ў судзе Мёрскага раёна будуць яшчэ адну жыхарку — Алену Слуцкую (суддзёй прызначана Вераніка Кісляк). Старонкі Аллы і Алены ў сацыяльных сетках ужо закрытыя.


📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў студзені

📍Глыбокі крызіс правоў чалавека абумовіў кантэкст фальшывых выбараў* прэзідэнта ў Беларусі: Лукашэнка падоўжыў свае паўнамоцтвы і працягвае ўтрымліваць дзяржаўную ўладу;
📍За месяц праваабаронцы зафіксавалі мінімум 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманні, ператрусы і г.д.);
📍Улады Беларусі рыхтуюць магчымасці для новых шырокамаштабных, у тым ліку трансгранічных рэпрэсій: у працэсе прыняцця знаходзяцца змены ў Крымінальны кодэкс;
📍На працягу студзеня было вынесена мінімум 175 палітычна матываваных прысудаў і мінімум 295 палітычна матываваных рашэнняў па адміністрацыйных справах;
📍Шэраг палітвязняў, у тым ліку тых, каго ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада, на працягу апошніх месяцаў былі паказаны ў публікацыях і відэасюжэтах праўладных медыя. Тым не менш, гэта не спыніла іх ізаляцыю ад знешняга свету і родных.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117368

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам


📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?


❗️Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol

Таксама нагадваем пра Гарачую лінію «Вясны» — вы можаце атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ці паведаміць пра затрыманне на @ViasnaSOS


❗️Бот Telegram-канала «Беларускі Гаюн» быў часова ўзламаны

Пра гэта паведамляе @Hajun_BY.

«Мы не ведаем, які аб'ём дадзеных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ. Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, ці пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай.

Таксама настойліва рэкамендую ўсім, хто карыстаецца акаўнтам у тэлеграме працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хаця б раз у год.

У дадзены момант крытычныя ўразлівасці выпраўленыя, але я разумею, што, нажаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей».


📍BYSOL паведамляе пра ўзмоцненыя праверкі на мяжы

Пра гэта піша @stryzhak.

«Практыкай паглыбленых праверак на мяжы для тых, хто вяртаецца ў Беларусь, ужо нікога не здзівіш, але ж мы атрымалі інфармацыю пра тое, што сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі і тых, хто выязджае з краіны. Будзьце пільныя і падрыхтаваныя — трымайце дэвайсы чыстымі, галовы халоднымі і памятайце што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры гэта, у першую чаргу. ваша асабістая адказнасць».


🔹Былым палітвязням ставяць забароны на выезд з краіны — што рабіць у такой сітуацыі?
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»


У Кобрыне за ўдзел у пратэстах судзяць адразу чатырох мясцовых жыхароў

У судзе Кобрынскага раёна 5 лютага пачалі судзіць чатырох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе: Івана Бурліка, Віктара Вярбіцкага, Аляксандра Дзмітрука і Івана Літвіна. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта другі працэс у горадзе з 2020 года паводле «народнага» артыкула.

У 2024 годзе сілавікі перыядычна ладзілі рэйды ў Кобрыне за ўдзел у пратэстах чатырохгадовай даўніны. Так, напрыканцы жніўня затрымалі Івана Літвіна (на фота), якога цяпер судзяць.

Справу разглядае суддзя Аляксей Кміта.


У Паставах за «экстрэмізм» асудзілі маладую сямейную пару

10 хвілін адвяла суддзя Наталля Максімовіч на разгляд пратакола ў дачыненні да 29-гадовага Яўгена Радзевіча. А неўзабаве яна разглядзела і справу Луізы Радзевіч.

І Яўгену, і Луізе ставілі ў віну «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), піша @vitebsk_info.


Вясна: Палітвязні Беларусі dan repost
📍Сёння пачынаецца чарговы суд над палітвязнем Уладзімірам Кнігай

Нагадаем, фігуранта "справы Ціханоўскага" ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.

Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Па інфармацыі "Вясны", там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў. 

5 лютага суд Барысаўскага раёна пачынае разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч. Палітвязню пагражае да 1 года зняволення.


🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:25 Мікалая Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міра

5:26 «Іншыя гісторыі» і дэстыгматызацыя псіхічных растройстваў. Размова з журналісткай Дар’яй Гардзейчык

29:02 Што пісаў сайт Арганізацыі Аб’яднаных нацый пра Беларусь у студзені


🇺🇳«Канстытуцыя не абараняе жанчын ад дыскрымінацыі». Беларускія НДА выступілі ў ААН з дакладам

Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці 3 лютага праінфармавалі Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын аб становішчы з правамі жанчын у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Непале, Беларусі ды Люксембургу, даклады якіх Камітэт разгледзіць на гэтым тыдні.

Дакладчыкі, якія прадстаўляюць Беларусь, заявілі, што Канстытуцыя не забяспечвае эфектыўную абарону ад дыскрымінацыі. Правы жанчын на адукацыю і ахову здароўя абмежаваныя. У Беларусі заканадаўча замацаваныя дыскрымінацыйныя нормы харчавання; жанчыны і дзяўчаткі не маюць доступу да садавіны і арэхаў, што стварае доўгатэрміновыя рызыкі для здароўя.

Як адзначалася ў выступе, доступ жанчын да правасуддзя быў падарваны пераследам жанчын-праваабаронцаў, які працягваецца — жанчын-актывістак ілжыва называлі тэрарысткамі, нягледзячы на іх мірныя акцыі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117363


Пасля пагроз Азаронка быў затрыманы брат палітычнага эмігранта з Гомеля

Як паведаміў @flagshtok Мікалай Стагурскі, яго брат Дзмітрый, сёння раніцай быў дастаўлены ў Навабеліцкае аддзяленне міліцыі — у яго нібыта былі знойдзеныя «экстрэмісцкія» падпіскі. У дачыненні да хлопца склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП за (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Раней Мікалаю ў сваім тэлеграм-канале пагражаў прапагандыст Азаронак у сувязі з удзелам Мікалая ў акцыі, прымеркаванай да выбараў* у Беларусі.


❗️Былым палітвязням ставяць забароны на выезд з краіны — што рабіць у такой сітуацыі?

Як паведамілі «Вясне», у Мінску былым палітзняволеным пасля вызвалення крымінальна-выканаўчыя інспекцыі ставяць забароны на выезд з краіны. З Юрыдычнай службай «Вясны» разбіраемся, ці законна гэта і што рабіць у такіх сітуацыях.

Пасля вызвалення на тэрмін прафілактычнага ўліку — судзімасці — выезд з Беларусі чалавеку можа часова абмежаваць орган дзяржаўнай бяспекі. Таксама ў абыход суда прымаць такія рашэнні на больш доўгі тэрмін можа КДБ «у інтарэсах нацыянальнай бяспекі». У такім выпадках рашэнне дзяржаўнага органа можна абскардзіць у вышэйшы орган, а потым — у суд.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117360

🌿Для дапамогі ў абскарджванні рашэнняў дзяржаўных органаў звяртайцеся да нашых юрыстаў: zvarot@spring96.org альбо @zvarot96


У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотальбом пра святкаванне стагоддзя БНР і кнігу пра забойства ў Курапатах

Гаворка пра альбом «БНР-100 сьвяткаванне 100-гадовага юбiлею ў Беларусi i ў замежжы» і выданне «НКВД забiваў у Курапатах…». Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» спіс дадалі часопіс «Абажур № 3 (124), які выдаваўся ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", 2018».

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі:

📍Telegram-каналы і чаты «Приобрети ячмень в глазу», «Беларусы Анталии», «Гномоборея�»;
📍Instagram старонкі «vyraj.рl», «belarusfreetheatre», «stachkombelaruskalii», «chajkouskaya»;
📍Старонкі ў Facebook «Dżmitry Hurniević», «Белорусы Страсбурга»;
📍TikTok-старонкі «andronchik8», «bezumniibelarus», «belnel», «politzaklyhenibelarus».

🔗Хроніка палітычнага пераследу


🤷‍♂️Полацкага бізнесмена судзяць завочна ўжо сёмы месяц — яго справу нават вярталі на дапрацоўку

Завочны суд над полацкім бізнесменам Уладзімірам Захаравым распачаўся 23 ліпеня 2024 года. У межах спецвытворчасці яго абвінавачвалі па эканамічных і палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў), ч. 2 арт. 243-1 КК (ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў), ч. 1 арт. 243-3 (ухіленне ад выплаты страхавых узносаў), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Справу адразу разглядаў Андрэй Прэйс. Але прысуд ён так і вынес. Як пазначана на сайце Вярхоўнага суда, было прынята рашэнне вярнуць справу супраць Уладзіміра пракурору. Як адзначана ў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, пракурору вяртаецца справа ў выпадках наяўнасці перашкодаў.

Пасяджэнні па справе аднавіліся толькі праз пяць месяцаў — 11 студзеня 2025 года. Цяпер яе разглядае суддзя Юрый Урбан.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117356


💔«Ты проста глядзіш, як жыццё, што ты будавала, рассыпаецца», — былая палітзняволеная пра тры гады няволі

Ветэрынарку Яну Жураўлёву затрымалі проста на працы пасля аперацыі котцы ў лістападзе 2021 года за ўдзел у нядзельных Маршах. Ёй прызначылі максімальныя тры гады пазбаўлення волі — яна трапіла ў другую хвалю палітвязняў, якіх адправілі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

Больш за ўсё дзяўчына перажывае за страчаны час у зняволенні, які магла б прысвяціць прафесійнаму развіццю і дапамозе жывёлам. Яна называе рэпрэсіўны досвед, што ёй давялося перажыць, «бяздушнай машынай», а калонію — серыяй «Чорнага люстэрка» і «Алісай у Залюстроўі». Цалкам адбыўшы тэрмін у канцы лета 2024 года, яна выйшла на волю і ўжо праз некалькі дзён пакінула Беларусь.

Былая палітзняволеная распавяла «Вясне» пра адаптацыю пасля вызвалення і складанасці вяртання ў прафесію, тры гады зняволення і жаночую калонію.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117355

🌿Дапамога Яне пасля 3 гадоў турмы вярнуцца ў прафесію


У «спіс тэрарыстаў» дадалі Славу Камісаранку і яшчэ пяць беларусаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы 6 чалавек.

Сярод іх Вячаслаў Камісаранка, Армэн Арзуманян, Дзмітрый Асіюк, Барыс Крыцкі, Валеры Мефадзіенка, Анастасія Жыльская.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1234 чалавекі, з іх больш за 500 — беларусы.

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»


Былога памежніка будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Сяргею Цераховічу 42 гады. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Гродне. Па звестках «Белпола», ён да канца 2016 года служыў старшым тэхнікам у памежнай часці 2141, якая абслугоўвала пункт «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы.

Служба скончылася незразумелым інцыдэнтам на мяжы — Сяргей самастойна адкрыў шлагбаўм і дазволіў «грамадзянцы Цераховіч» (незразумела, гэта яго сваячка ці не) выехаць з пункту пропуску.

Па звестках Digital Intelligence Team, пасля 2016 года Цераховіч заняўся ўласным бізнэсам. Сяргей стаў дырэктарам фірмы «Севіры Сэрвіс», якая надавала рытуальныя паслугі. Таксама ў яго ёсць статус ІП, сферай дзейнасці якога пазначана «Паштовая ды кур'ерская дзейнасць», піша «Наша Ніва».

Суд над Сяргеем пачынаецца 17 лютага ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Суддзя — Юрый Казакевіч.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.