Віцебская Вясна


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


“Усё трэба рабіць для чалавека” . Угадайце, чый гэта лозунг у сённяшніх умовах? Людзі якой прафесіі гатовыя змагацца за дабрабыт, здароўе і добры настрой сваіх суграмадзянаў?
У докшыцкай "раёнцы" лічаць, што гэта... ➡️ https://tinyurl.com/mr28vye4


Ад пачатку 2024г. у гарадской газеце «Витьбичи» не працуе рубрыка «Есть проблемы? Обращайтесь!» Апошні артыкул у гэтай рубрыцы, прызначанай для таго, каб карэспандэнты дзяржаўнага выдання дапамагалі ў вырашэнні жыццёвых пытанняў мясцовым жыхарам, датаваны снежнем 2023г.
Няма праблем? Або няма даверу да дзяржаўнай газеты? ➡️ https://tinyurl.com/3e69pnev


У сакавіку «экстрэмісцкі спіс» МУС папоўніўся яшчэ двума жыхарамі Віцебшчыны. Пра палітзняволенага Уладзіміра Лісіцу і ягоную крымінальную справу пісалі і праваабаронцы, і нават Лёзненская "раёнка". Тады як пра віцяблянку Валерыю Іванову вядома зусім не шмат. Летась у снежні жанчыну асудзілі паводле арт. 369 КК у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска, сёлета ў сакавіку Віцебскі абласны суд падтрымаў рашэнне суду першай інстанцыі. ➡️ https://tinyurl.com/3j5jeasp


12 сакавіка суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за спасылку ў сацыяльнай сетцы на “экстрэмісцкі” інфармацыйны рэсурс аштрафавала на 1200 рублёў мясцовага жыхара Аляксандра Правіцкага. Мужчына ў судовым паседжанні віну не прызнаў.➡️ https://tinyurl.com/4xxjzmde


Дэпартамент міграцыі Літвы распачаў працэс дэпартацыі ў Беларусь былога рэдактара газеты "Витебский курьер" Алега Баршчэўскага, мужа стваральніцы арганіацыі "Наш дом" Вольгі Карач. У верасні 2021 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс Вольгу Карач у спіс «датычных да тэрарызму», у студзені 2022 года матэрыялы сайта «Наш дом» суд Чыгуначнага раёну Віцебска назваў «экстрэмісцкімі», а ў траўні 2022-га Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі назвала «Наш дом» (а дакладней, групу грамадзянаў, аб’яднаных сайтам і каналамі арганізацыі) «экстрэмісцкім фармаваннем».
Алег Баршчэўскі прасіў палітычнага прытулку ў Літве, дзе жыве ўжо больш за 10 гадоў. Але яму адмовілі. ➡️https://tinyurl.com/24w5x28z


Як і чым палітвязняў караюць у беларускіх калоніях. Кожны дзень некалькі соцен палітзняволеных сутыкаюцца з адвольнымі пазбаўленнямі перадач, спатканняў і званкоў. Некаторых з іх працягваюць змяшчаць у ШІЗА, ПКТ і карцары. Што гэта такое і якія ўмовы там для зняволеных. ➡️ https://tinyurl.com/4wctfnds


За атрыманне замежнай дабрачыннай дапамогі пакаралі беспрацоўную Ірыну Хрыслейд, маці траіх непаўнадетніх дзяцей. 14 лютага суддзя Пастаўскага райсуда Наталля Жукава аштрафавала жанчыну на 1000 рублёў і заабавязала пералічыць у даход дзяржавы кошт прадмета адміністрацыйнага правапарушэння — 1083,26 рублёў . ➡️ https://tinyurl.com/4f23v2we


У Віцебскай вобласці новы ваенны камісар - родны брат цяперашняга Дзяржаўнага Сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Аляксандра Вальфовіча. Загадам Міністэрства абароны на пасаду ваеннага камісара Віцебскай вобласці назначаны палкоўнік Дзмітрый Вальфовіч. ➡️ https://tinyurl.com/t95a98xt
Як піша “Наша ніва”, Зміцер Вальфовіч быў удзельнікам першай чачэнскай вайны. Туды малады лейтэнант патрапіў, пасля таго як яго завербавала Федэральная служба контрвыведкі (ФСК) Расіі. І ўдзельнічаў Вольфавіч у гэтай вайне не ў складзе расейскага войска, а ў чачэнскай апазіцыі Дудаева, якая, на думку контрвыведкі, і павінна была ўзяць уладу ў рэспубліцы.


Аршанцы звярнуліся да кіраўніцтва раёна, каб ім якасна адрамантавалі дарогу. Па вуліцы 4-й Заводскай уся дарога пакрыта выбоінамі. Як следства — на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын. Перамяшчацца на аўтамабілі па такой дарозе магчыма толькі на самай мінімальнай хуткасці, а пешкі ісці ўздоўж праезднай чысткі - асобная рызыка: няма ходнікаў, а пырскі з-пад коляў ляцяць ва ўсіх накірунках.➡️ https://tinyurl.com/44whjr89


На Лепельшчыне міліцыянты заахвочваюць людзей стаць дружыннікамі. Праз мясцовую раёнку яны нагадваюць, што дружыннікі не засталіся ў савецкім мінулым і што яны зараз таксама патрэбныя. У якасці кампенсацыі дружыннікам за адпрацаваны час па ахове грамадскага парадку прадугледжаны тры дадатковыя дні да адпачынку, але гэтаяшчэ трэба ўзгадняць з кіраўніцтвам прадпрыемства ці фірмы. ➡️ https://tinyurl.com/2r4kv4jh


Ад пяці ад грамадскіх аб'яднанняў з віцебскага рэгіёна павінны быць абраны 47 дэлегатаў на Усебеларускі народны сход. Два грамадскіх аб'яднанні ўжо вызначыліся з кандыдатамі. ➡️ https://tinyurl.com/4zhxuhys


15 сакавіка суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за “экстрэмізм” у сацыяльнай сетцы пакарала адміністрацыйным арыштам на 10 сутак Максіма Рудзько. Прычынай сталі відэаролікі, размешчаныя ў "Одноклассниках". ➡️ https://tinyurl.com/4nvr4699


Убачыў свет аналітычный агляд “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2023 годзе”. Па выніках 2023 года аўтарытэтнымі праваабарончымі міжнароднымі арганізацыямі было адзначана катастрафічнае становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Гэтая выснова зыходзіць з фактаў, якія сабралі беларускія праваабарончыя арганізацыі і зрабілі публічнымі ў абагульняючым дакладзе аб парушэннях правоў чалавека ў нашай краіне. ➡️ https://tinyurl.com/bdz4mu7r


12 сакавіка суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за наяўнасць у сацыяльнай сетцы спасылак на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 10 сутак намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях ТАА «Юджэн» Уладзіміра Волкава. ➡️ https://tinyurl.com/mr44euex


Ваеннаабавязаных у запасе глыбачан раптоўна выклікалі на зборы. Але, паводле слоў камісара Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргея Краснадубскага, на зборы з’явіліся не ўсе. ➡️ https://tinyurl.com/38d6jvxv


У Віцебску спраектавалі новую плошчу з памылкай у назве. Гэта плошча для ўсталявання таго самага флагштока, які разам са сцягам «станет символом признания в любви и преданности Беларуси, гордости за свою страну, будет скреплять национальное согласие и патриотический дух белорусского народа». Толькі вось слова "сцяг" праектанты ці не ведаюць, ці памылку зрабілі знарок - каб пазбегнуць любых асацыяцый з гістарычным беларускім сцягам. ➡️https://tinyurl.com/5n69cy33


7 сакавіка старшыня суда Верхнядзвінскага раёна Віктар Баліка аштрафаваў на 1200 рублёў кіроўцу-дальнабойшчыка Сяргея Нікіціна за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках. У судзе высветлілася, што кірўца, знаходзячыся на тэрыторыі Міжнароднага аўтамабільнага пункту пропуску «Грыгароўшчына», размясціў у "Одноклассниках" інфармацыйную прадукцыю аднаго з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмисцкими. ➡️ https://tinyurl.com/5ywpvkh8


У Віцебскай вобласці ўлады вызначылася з кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі. Усяго вылучана восем кандыдатур. Сярод прэтэндэнтаў спрэс начальнікі і дырэктары, а таксама старшыня Вушацкага райсавета. ➡️ https://tinyurl.com/53uwx5br


У Беларусі, і ў тым ліку на Лепельшчыне, працягваецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак. У рамках праверкі прадугледжаны прызыў ваеннаабавязаных з запасу.

Асабоваму складу злучэнняў і вайсковых частак, якія правяраюцца, трэба выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да прымянення, загрузцы на транспарт запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў. У далейшым войскам трэба выйсці ў назначаныя раёны і пасля быць у гатоўнасці да правядзення серыі вучэнняў, у тым ліку з баявой стральбой. ➡️ https://tinyurl.com/3wz6taws


За атрыманне гуманітарнай дапамогі ўлады аштрафавалі Мар'яну Яфрэменка, былую жонку палітвязня Алега Яфрэменкі. Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 20 лютага пастанавіла аштрафаваць жанчыну на 800 руб "за незаконнае выкарыстанне замежнай бязвыплатнай фінансавай дапамогі", а таксама спагнаць з яе ў даход дзяржавы 2945,03 рублёў - гэта кошт харчовых прадуктаў, скарыстаных для перадач палітзняволенаму. ➡️ https://tinyurl.com/4usrd2ka

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.