Вясна: Палітвязні Беларусі


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Huquq


Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Huquq
Statistika
Postlar filtri


📍Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Эдуарда ўтрымліваюць у зняволенні ўжо больш за чатыры з паловай гады. У ліпені 2024 года яму дадалі да васьмі гадоў пазбаўлення волі яшчэ два гады паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Для адбыцця тэрміна палітвязня перавялі ў ваўкавыскую калонію № 11, дзе менш чым за паўгода па ініцыятыве адміністрацыі супраць яго ўзбудзілі другую запар справу па ч. 2 арт. 411 КК. Суд над ім распачнецца ўжо 20 лютага.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117389


❗️Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў

Нагадаем, пра затрыманне Ігара Ільяша стала вядома 22 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв'ю незалежным СМІ, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных разведак» — даваў каментары ўкраінскім выданням.

Жонка Ігара — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава.

Стала вядома, што Ігара абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Яго справу пачнуць разглядаць ужо 21 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.


📍Сёння пачынаецца чарговы суд над палітвязнем Уладзімірам Кнігай

Нагадаем, фігуранта "справы Ціханоўскага" ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.

Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Па інфармацыі "Вясны", там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў. 

5 лютага суд Барысаўскага раёна пачынае разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч. Палітвязню пагражае да 1 года зняволення.


❗️Былому вайскоўцу Дзмітрыю Пазнякову збіраюцца ўзмацніць пакаранне

Дзмітрый — ураджэнец Узбекістана. Служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, потым працаваў намеснікам каменданта ў Брэсцкай ваеннай камендатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БДУ. Яго затрымалі 9 жніўня 2023 года. Паводле прапагандыстаў, Пазднякоў быў завербаваны польскімі спецслужбамі. У лістападзе 2023-га палітвязня асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго адправілі ў наваполацкую калонію № 1.

Паводле інфармацыі "Вясны", у калоніі палітвязня катавалі з ужываннем электрашокера, прымушалі падпісваць дакументы і пустыя аркушы. Акрамя гэтага, яго неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Дома Дзмітрыя чакаюць жонка і двое дзяцей.

Цяпер стала вядома, што 14 лютага ў Наваполацку адбудзецца суд па замене Дзмітрыю рэжыму на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Хрыпач.


📍У Віцебску сёння пачалі судзіць палітвязня Міхаіла Лабаня

Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

У траўні 2022 года суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Тэрмін Міхаіл адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Але ў траўні 2024 года яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

У Віцебскім абласным судзе 29 студзеня Міхаіла пачалі судзіць за данаты паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу разглядае суддзя Аляксандр Абашын.


❗️Ураджэнца Херсона Сяргея Белага будуць судзіць трэці раз

Сяргей родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Мае двух непаўналетніх дзяцей. Мужчыну затрымалі ў лютым 2023 года. На "пакаяльным" відэа ён казаў, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога». У першы раз яго асудзілі ў кастрычніку 2023 года за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

Наступны суд над Сяргеем адбыўся 27 верасня 2024 года ў Мінгарсудзе. Яго абвінавацілі па 4 артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч. Вынік суда невядомы.

Стала вядома, што 4 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска адбудзецца разгляд ужо трэцяй справы супраць Сяргея. Гэтым разам паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Працэс будзе весці суддзя Жана Хвайніцкая.


📍Новыя крымінальныя справы, відэа з палітвязнямі, памілаванні: агляд навінаў пра палітвязняў за студзень

Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 18 чалавек.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю не менш за 21 палітвязня.

🔹Тры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹Шэсць палітвязняў судзяць па новых крымінальных справах.

🔹У студзені прапагандысты паказалі відэа адразу з 5 палітзняволенымі, у тым ліку з тымі, хто больш за год утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.


🔗Палітзняволенага ўкраінца Андрэя Шмая могуць перавесці на турэмны рэжым

Андрэй нарадзіўся ў Чарнігаве і мае ўкраінскае грамадзянства. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы. Сям'я ўжо 10 гадоў жыла ў Віцебску. Вядома, што мужчына — былы вайсковец, з 2006 па 2013 г. Служыў на беларуска-ўкраінскай мяжы інспектарам пункта пропуску "Ярылавічы". Палітвязня затрымалі 19 студзеня 2023 года наўпрост на працоўным месцы па "справе Мачулішчаў". 

Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Яго асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі. Дакладны тэрмін праваабаронцам невядомы.

Тэрмін Андрэя накіравалі адбываць у бабруйскую калонію № 2. Але 22 студзеня ў Бабруйску адбыўся суд па ўзмацненні палітвязню рэжыму ўтрымання. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Свірыдаў. Верагодна, у хуткім часе Андрэя перавядуць на турэмны рэжым.


📍Прызначана дата чарговага суда над палітвязнем Уладзімірам Кнігай

Нагадаем, фігуранта "справы Ціханоўскага" ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.

Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Па інфармацыі "Вясны", там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў. 

Стала вядома, што 5 лютага суд Барысаўскага раёна будзе разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч. Палітвязню пагражае да 1 года зняволення.


❗️Маці анархіста Францкевіча разам з сястрой пачнуць судзіць 10 лютага

Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сясцёр затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку. Пакуль невядома, што дакладна ім ставіцца ў віну.

Справу іх будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе 10 лютага. Працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.

Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.


📍Віцебляніну, асуджанаму да 4,5 гадоў калоніі, хочуць узмацніць пакаранне.

У жніўні 2022 года Аляксею Рэзнікаву прысудзілі 4,5 гады калоніі за пасты і рэпосты «ВКонтакте» паводле пяці крымінальных артыкулаў. Вядома, што Аляксей працаваў раней за мяжой, але з-за цяжкага стану ягонай маці ён вярнуўся дадому, дзе і быў затрыманы. Праз тры дні пасля арышту сына памерла ягоная маці. Мужчына застаўся без сваякоў. У 2022 годзе яго ўнеслі ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Мужчына адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння, 22 студзеня, у Бабруйску адбудзецца суд па замене Аляксею рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.


📍Сёння пачалі зноў судзіць палітвязня Мікіту Емяльянава, які больш за пяць гадоў знаходзіцца ў зняволенні

Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.

Цяпер яго зноў судзяць паводле арт. 411 КК. Суд у Гродне распачаўся 15 студзеня. Палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады пазбаўлення волі.


❗️Палітвязня Міхаіла Лабаня, асуджанага да 4 гадоў калоніі, зноў будуць судзіць

Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

У траўні 2022 года суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Тэрмін Міхаіл адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Але ў траўні 2024 года яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Цяпер стала вядома, што 29 студзеня ў Віцебскім абласным судзе Міхаіла будуць судзіць за данаты паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Абашын.


💔За салідарнасць з палітвязнямі на гэтым тыдні пачнуць судзіць 60-гадовую Наталлю Ладуцьку

Жанчыну затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Наталлі прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй распачнецца 16 студзеня ў Мінскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.


❗️Палітвязня Мікіту Емяльянава, які больш за пяць гадоў знаходзіцца ў зняволенні, зноў будуць судзіць

Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў. Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.

А цяпер яго зноў будуць судзіць паводле арт. 411 КК. Суд распачнецца ўжо 15 студзеня. Палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады пазбаўлення волі.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/117117


💔Былы палітвязень і музыка Алесь Папковіч выпусціў песню "Забароненая вясна". Яна пра надзею ў змрочныя часы

"Але ўсё зменіць час, і прарасце трава,
І непазбежна прыйдзе доўгачаканая вясна"
, — спявае былы палітвязень.

Алесь Папковіч быў затрыманы разам з братам, Янам Папковічам, 2 верасня 2022 года групай Альфа напярэдадні запланаванага ад'езду ў Польшчу. Падчас затрымання быў збіты.

Паводле арт. 342 КК за ўдзел у адным Маршы пратэсту ў 2020 годзе яму прызначылі два гады калоніі і адправілі ў ПК № 3 адбываць тэрмін яшчэ да таго, як прысуд набыў законную моц. Там яго адразу змясцілі ў ПКТ.

Алесь выйшаў на волю 10 чэрвеня 2024 года, але ў хуткім часе быў вымушаны пакінуць Беларусь, каб не патрапіць пад новы пераслед. У эміграцыі ён працягвае займаццца музыкай. Былы палітвязень прыняў удзел у запісы музычнага альбома "Пазначаныя жоўтым".


🔗Палітвязня Сяргея Франчука зноў будуць судзіць

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 10 студзеня распачнецца чарговы суд над палітвязнем. На гэты раз яго абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Справу Сяргея будзе разглядаць суддзя Андрэй Літвін.

Нагадаем, Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка АПК па абароне і нацбяспецы, былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

Сяргея затрымалі 9 жніўня 2022 года. Летась яго двойчы запар асудзілі агулам да трох з паловай гадоў калоніі. Цяпер мужчына адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.


❗️Экс-следчага Мікіту Старажэнку збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Мікіта — былы следчы, які звольніўся пасля выбараў на знак пратэсту. Яго затрымалі амаль тры гады таму. Па словах былога сукамерніка Старажэнкі, яго даставілі на Акрэсціна моцна збітым. Мікіту асудзілі за перадачу кантакты двух супрацоўнікаў ГУБАЗіКа і намесніка начальніка СК па Мінску аднаму з "пратэсных тэлеграм-каналаў". 

У снежні 2022 года суддзя Анжэла Касцюкевіч прызначыла палітвязню 7 гадоў калоніі. Таксама палітвязня абавязалі выплаціць пяць тысяч рублёў маральнай кампенсацыі супрацоўнікам. Спачатку Мікіту этапавалі ў віцебскую ПК № 3, але напачатку 2024 года перавялі ў шклоўскую калонію № 17. Вядома, што летам Мікіту змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. 

11 студзеня ў Шклове адбудзецца суд па замене Мікіце рэжыма ўтрымання на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Тараканаў.


🔗Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў ШІЗА

Пра гэта напісала ягоная жонка Вольга:

"Я адцягвала сёняшнюю публікацыю, каб праверыць інфармацыю пра тое, што Дзяніс Івашын зноўку зьмешчаны ў ШІЗА. І вось гэтая сумная навіна, на жаль, пацьвердзілася. Прычына, як звычайна, выдуманая, галоўная задача была — чарговы раз кінуць Дзяніса ў адзіночку дзеля большых катаваньняў. З якое даты і па якую мы пакуль дакладна ня ведаем".

Перад гэтым Дзяніса пераводзілі ў ШІЗА ў жніўні і кастрычніку.

Нагдаем, у верасні 2022 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Летась Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

💌Адрас утрымання палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А


‼️Палітвязня Уладзіміра Кнігу зноў будуць судзіць

Нагадаем, фігуранта "справы Ціханоўскага" ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.

Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Па інфармацыі "Вясны", там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў. 

Як паведамляе @stranafund, у студзені суд Барысаўскага раёна будзе разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Яму пагражае да 2 гадоў зняволення.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.