Мая Краіна Беларусь


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Siyosat


Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Суцэльны гамон у адным з клубаў Менску

Страшэнны вынік лукашэнкаўскай палітыкі,
якая накіравана на знішчэнне ўсяго беларускага.

Пакаленне моладзі без каранёў і Радзімы.


Чамусці прыхільнікі дыктатарскіх рэжымаў мяркуюць, што яны сапраўдныя гаспадары жыцця

Не,аматары лукашэнак ды пуцінаў, так не працуе. Ласкава запрашаем у рэальнае жыццё, дзе са свае ўчынкі трэба несці адказнасць.


"Уцякала зіма ад вясны"

Неімавернай прыгажосці верш Рыгора Барадуліна. Змест твора цалкам адпавядае цяперашняму надвор'ю ў Беларусі.

Паслухайце і атрымайце асалоду ад творчасці нашага таленавітага Рыгора і прыгажосці родных краявідаў.


Кожнаму сваё

Мои чувства не изменились. Я понимаю боль украинцев, которые не хотят слышать русский язык и отказываются от русской культуры. Так же, как это случилось с немецкой культурой после Второй мировой войны. Это понятный механизм, но и опасный. И я встречаю его не только в Украине. Девушка, которая делает мне прическу здесь, в Берлине, перестала ходить в русские магазины, чтобы больше не слышать этот язык. Но культура не виновата, она только инструмент, что-то отдельное от политических решений. Вина за войну лежит на политиках, на тех, кто управляет странами.

- заявіла Святлана Алексіевіч.

Адметна, фармальна беларуская пісьменніца чарговы раз клапоціцца за расейскую мову і культуру. Канешне, кажучы не па-беларуску, а на расейскай. І гэта ў час моцнай расеізацыі Беларусі і расійскай агрэсіі ва Украіне, адной з прычын якраз стала расейскай мова.

"U nas Dzieciuki adno uczać u szkołach kab ty znau czytaci pa maskousku, a to dla toho kab ciebie zausim piererabili na maskala" - Mużyckaja prauda, №4


"Дэпутаты" вырашылі адмяніць абяцаны год добраўпарадкавання?

Мала таго, што ў Наваполацку зацвердзілі бюджэт-2025 з дэфіцытам амаль у 10 млн рублёў, дык яны яшчэ скарацілі выдаткі на добраўпарадкаванне ўрэзаўшы выдаткі на цэлых 1267048 рублёў, што складае мінус 33,5% да ўзроўню мінулага года. Акрамя гэтага, прызначэнцы таксама скарацілі фінансаванне транспарту, аховы навакольнага асяроддзя і нацыянальнай эканомікі.


Сёння народзіны героя - Вінцэнта Канстантына "Кастуся" Каліноўскага.

У сувязі з ўрачыстай датай ваяры Палка Каліноўскага правялі акцыю ўшанавання ў гонар кіраўніка антырасейскага паўстання.

Каліноўскі марыў аб вольнай краіне і паклаў жыццё за свабоду.

Жыве Беларусь! Справа Каліноўскага жыве!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Чарговы прыхільнік лукашэнкі разважае аб "дасягненнях" свайго правадыра

Не цяжка здагадацца, што ў тэрмакубку гэтага маргінала знаходзіцца зусім не гарбата.

З такім электаратам і ворагаў ня трэба😁


Так званая блогерка паказала прыбіральні ў лукашэнкаўскім палацы

Так, унітазы не залатыя, але ўбранства агулам - уражвае. Магчыма, за кошт адной такой прыбіральні, можна б было адрамантаваць паліклініку ці дзіцячы садок.


Пад Беластокам беларусы ўшанавалі памяць паўстання 1863-1864

Арганізацыя "РУХ" прыклала ўсё магчымыя намаганні, каб людзілі маглі аддзячыць свайму нацыянальнаму герою - Каліноўскаму.

Удзельнікі акцыі зладзілі KALINOŬSKI MARŠ ад Гарадка да Мастаўлян. Агулам маршрут складаў 17 кіламетраў, 5 з якіх удзельнікі мерапрыемства прайшлі пешшу.


А вось для параўнання аэрапорт горада Самарканд

Самарканд па колькасці насельніцтва прыкладна такі, як Гомель.

У чым сакрэт?)


Калі вы падумалі, што гэта кадры постапакаліпсісу - не

Так выглядае аэрапорт у Гомелі. Цішыня, пустыя памяшканні і фактычная адсутнасць людзей.

Тут хочацца пажартаваць пра выключэння святла ў аэрапорту, калі апошні беларус будзе пакідаць краіну.


Па сканчэнні чацвёртага тэрміна зняволення Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю👍

Аб гэтым паведаміў яе муж Андрэй.


Мая Краіна Беларусь dan repost
"Пара! Пара!"

1 лютага 1661 года пачалося ўдалае антырасійскае паўстанне ў Магілёве. Месцічы здолелі выразаць маскоўскі гарнізон, за што атрымалі герб, якія далей з'яўляецца сімвалам места.

Historyja 👌 Мая краіна Беларусь


Цэлую сям'ю будуць судзіць у Менску

3 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Менска пачнуць працэс у дачыненні да Мікалая Ляпешкі, Алены Ляпешкі і іх 24-гадовага сына Мікіты Ляпешка. Сямію абвінавачваюць у народным 342-ім артыкуле КК РБ (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць судзьдзя Таццяна Акавітая.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Не жадаеце пачаставацца цукеркамі за 215 рублёў?

Залатыя цукеркі можна набыць у сталічным ГЦ "Замак".


Ну дачакаліся!

Лукашэнка з "элегантнай перамогай" павіншавала кіраўніцтва Каралеўства Эсваціні.

Калі што, Эсваціні - гэта Паўднёвая Афрыка.


Нікола Пашынян: мне больш няма аб чым размаўляць з лукашэнка

Армянскі лідар падчас размовы з журналістамі пракаментаваў агрэсіўныя выказванні беларускага дыктатара ў бок афіцыйнага Ерэвана, дзе лукашэнка заявіў, што Пашынян "разбурыць краіну".

"Я не збіраюся спрачацца з лукашэнка. Мне больш няма аб чым з ім гаварыць", - сказаў прэм'ер - міністар Арменіі.

Таксама Пашынян падкрэсліў, што не паедзе ў Беларусь, пакуль там кіруе лукашэнка.

Варта дадаць, што Нікола Пашынян не павіншаваў беларускага дыктатара з чарговым самапрызначэннем.


Беларусы працягваюць дзяліцца "сюрпрызамі" студзеньскага надвор'я

Гэтым разам гамяльчук знайшоў на сваім хатнім гадаванцы...кляшчэй.

Прырода зарана абудзілася пераблытаўшы зіму і вясну.


"Няма ніякіх падстаў для прызнання легітымнасці…"

ПАРЕ ў Страсбургу прыняла рэзалюцыю аб "выбарах" у Беларусі і не прызнала легітымнасць лукашэнкі як прэзідэнта.

Так званыя прэзідэнцкія выбары "з'яўляюцца прыкладам абуральнай непавагі рэжыму лукашэнкі да асноўных дэмакратычных нормаў і міжнароднага права, якое характарызуе тры дзесяцігоддзі яго праўлення", гаворыцца ў рэзалюцыі.

Рэзалюцыя заклікае Мінск выконваць абавязацельствы міжнароднага права, спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітзняволеных і "забяспечыць арганізацыю свабодных і справядлівых выбараў", пасля якіх гарантаваць "мірную перадачу ўлады".


Беларус у любой краіне света застаецца беларусам

Невялічкія адзнакі, па якім нашага чалавека бачна здалёк 😊

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.