Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава.
Марыю ведалі многія па фота, зробленым 9 жніўня ў Мінску каля Стэлы, калі дзяўчына пацярпела ад выбуху шумавой гранаты. Пасля гэтага ёй зрабілі некалькі аперацый у Беларусі, а потым адправілі на лячэнне ў Чэхію.
З пачаткам вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.
Як паведамляе "Наша Ніва", сябры Марыі пацвердзілі яе трагічную смерць. Дзяўчына загінула сёння раніцай падчас баявых дзеянняў, дзе яна ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну. Цела загінулай пакуль не вынеслі з поля бою.
Аднак першым пра гібель Марыі паведаміў адзін з "блогераў", апярэдзіўшы "Нашу Ніву". Ён не толькі распаўсюдзіў інфармацыю раней за іншых, але і паставіў бацькоў дзяўчыны ў складанае становішча сваёй неабдуманай публікацыяй.
Мы заклікаем усе СМІ быць больш адказнымі і асцярожна ставіцца да інфармацыі, якая паступае. Публікаваць такія звесткі варта толькі пасля пацвярджэння з боку падраздзялення, дзе служыла(ў) загінулая(ы)!