Postlar filtri


Некаторыя папярэджвалі беларусаў сур'ёзна, іншыя гумарам. А вынік вядомы.

Ілюстрацыя з газеты "Навінкі", 2001 год.


У 1864 годзе на плаяцу Лукішкі ў Вільны быў павешаны Вінцэнт Канстантын Каліноўскі - адзін з кіраўнікоў вызвольнага антырасійскага паўстання 1863-1864.

Перад смерцю ён напісаў: Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie.

Праз больш праз паўтары стагоддзя, беларусы, якія былі вымушаныя ўцякаць з кантраляванай Расіяй Беларусі, з таго пляцу выйші разам з расіянамі на акцыю арганізаваную расіянамі.

485 0 1 21 30

Historyja dan repost
25 лістапада 1795 года Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (апошні ўладар Рэчы Паспалітай) пад расейскім прымусам падпісаў акт адрачэння ад трона.


Стаўленне расейскіх палітыкаў да распаду СССР

"...развал Советского Союза был наибольшей геополитической катастрофой века. А для российского народа это стало настоящей драмой" - Уладзімір Пуцін

"Это была настоящая геополитическая катастрофа, но все осознали ее лишь много позже" - Аляксей Навальны

"[Распад стаў] Такой же трагедией, как и для подавляющего большинства граждан страны. Ведь что такое распад Советского Союза? Это распад исторической России под названием Советский Союз" - Уладзімір Пуцін


Чарговы, чарговы і чарговы прыклад, што для нас і з пункту гледжання нашых нацыянальных інтарэсаз няма вялікай розніцы праўладны ці апазіцыйны расійскі дзеяч.

Жаль, што частка дэмакратычных беларусак і беларусаў, асабліва новай хвалі, далей захапляюцца рознымі расейскімі дзеячамі, а некаторыя наіўна бачаць у іх саюзнікаў.

І што адметна для шматлікіх расейскіх дзеячоў - народы/нацыі ў розных краінах хацелі незалежнасці ці проста яе дамагліся, будучы раней паняволеныя РІ/СССР - "национализм", канешне ў савецка-расейскім негатыўным разуменні.

https://t.me/historyja/13591

Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie.


НАВУМЧЫК dan repost
«Это была настоящая геополитическая катастрофа, но все осознали ее лишь много позже» -- піша пра распад СССР, -- не, ня Пуцін, -- Навальны.

А вось яшчэ ўрыўкі з главы 5 «Распад СССР» у кнізе А. Навальнага «Патриот».

«Республика Беларусь, Российская Советская Федеративная Социалистическая Республика и Украина провернули эффектную уловку. Их лидеры — Станислав Шушкевич, Борис Ельцин и Леонид Кравчук — встретились в лесу в Белоруссии, где заявили, что, поскольку три их республики были основателями СССР, они имеют право распустить его, что они и сделают. Вместо него они создали Союз независимых государств. С их точки зрения, этот трюк имел смысл».

«Сегодня все говорят о том, какой ошибкой было это действие — Беловежские соглашения».

«Политические события в бывших советских республиках развивались в пользу людей националистического толка... Национализм стал реальностью».

No comments.


Haradzienski dan repost
20 гадоў таму ва Украіне пачалася Аранжавая рэвалюцыя (Помаранчева революція)

Акцыі пратэстаў, якія асабліва моцна калыхнулі рэгіёнам, пачаліся 22 лістапада 2004 года. Час, калі яшчэ шматлікія ўкраінцы ва Украіне мелі моцна прарасейскія погляды, а праўкраінскія антырасейскія, асабліва замацаваныя на нацыянальна свядомай Галіччыне і захадзе, моцна кантраставалі з прарасійскімі і прарасейскімі на ўсходзе. Кіеў стаў эпіцэнтрам падзей і паказваў геаграфічны пераход змен.

Украінцы выступілі супраць фальсіфікацыі выбараў у якіх "перамог" прарасейскі Віктар Януковіч. Праз 10 гадоў канчаткова пацвердзіцца, што быў здраднікам. Ужо ў 2004 годзе прарасейскія сілы, асабліва на Данбасе і Крыме, прапанавалі раскол Украіны. Але ў выніку паўторнага галасавання перамог Віктар Юшчанка.

Нядоўга да гэтых падзей, у Беларусі А. Лукашэнка змог замацаваць балатаванне безліч разоў. Буйных пратэстаў не было. Прапаганда моцна крытыкавала рэвалюцыю, а нямалая частка насельніцтва паўтарала тыя расейскія наратывы.


Historyja dan repost
"Імпічмэнт абавязкова павінен адбыцца. Інакш – рэпрэсіі, разбурэньне краіны і дыктатура" – Зянон Пазняк у лісце Сямёну Шарэцкаму ў дзень нелегітымнага рэферэндуму 1996 года.

"Ён цалкам парабаціў гэты народ" – Васіль Быкаў пра Аляксандра Лукашэнку.


Historyja dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
"Коммунисты и аграрии - вспомните, что Вы левые!"

Homo sovieticus, якія ў 1996 годзе выступалі за падшклоўскага савецкага чалавека і "советскую власть"


Спадчына dan repost
Харошы мурал зрабілі на агароджы Магатэкса: стары горад, беларуская мова, герб «Пагоня» і калючы дрот па-над усім. 😁

#Магілёў


У БССР некалькі разоў быў голад, але пра яго амаль не пішуць. Чаму? Ці не таму, што гэта працяг савецкай палітыкі замоўчвання любых памылак ды свядомых злачынстваў улады? Нават той улады, што даўно знікла. Ці не знікла?

Голад у БССР – гэта сапраўдная загадка беларускай гісторыі, якую толькі пачынаюць разгадваць даследчыкі.

Калі здараўся голад у БССР, і якія былі яго прычыны? Як беларусы ратаваліся ад голаду? Ці зведала голад Заходняя Беларусь? Як рэагавалі на голад улады? Ці дапамагала "родная" савецкая ўлада тым, хто цярпеў ад голаду? Ці была нейкая дапамога з-за мяжы? Колькі выйшла публікацыяў на тэму голаду ў БССР? Чаму тэма голаду мае быць даследаваная?

Вынікамі даследаванняў пра голад у БССР падзялілася кандыдат гістарычных навук Ірына Раманава. Яна адна з першых закранула гэтую тэму ў грунтоўным артыкуле "Голад 1932–1934 гг. і Беларусь", які быў апублікаваны ў 1-м нумары за 2003 год часопісу "Спадчына" (с. 78–88).

https://www.youtube.com/watch?v=P-YJ2ooQyJo


‡ Р У Х ‡ dan repost
🔔 На гэтых выходных ва Ўкраіне адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Галадамору (у чацьвёртую суботу лістапада).

Галадамор – агульная назва масавага голаду, наўмысна арганізаванага савецкімі ўладамі ў пачатку 1930-ых гадоў.

💔 Пры гэтым ў Беларусі быў таксама свой галодны генацыд ў 1932-34 гадах. Па выніку масавага голаду і рэпрэсій зьвязаных зь ім, на тэррыторыі БССР, па розных зьвестках, загінула ад больш чым за 100.000 да 500.000 чалавек.

Але ў сучаснай нэасавецкай Беларусі, рэжым якой зьяўляецца прамым спадкаемцам той самай злачыннай сістэмы, тэма Галадамору ніколі ня будзе паднятая і асуджаная.


🚫 Камунізм пад трыбунал!


Historyja dan repost
Фота з мітынгу супраць лукашэнкаўскага "рэферэндуму" 1996 года.


Historyja dan repost
Пратэсты супраць нелегітымнага рэферэндуму 1996 года. Менск, лістапад 1996 года.


Historyja dan repost
24 лістапада 1917 года быў сфармаваны Першы Менскі беларускі пяхотны полк у складзе каля 2 тыс. чалавек, які стаўся асноваю ўзброеных фарміраванняў Выканаўчага камітэту Вялікай Беларускай рады Ўсебеларускага з'езду. Полк удзельнічаў у баях супраць бальшавікоў ў студзені-лютым 1918 года, дзейнічаючы сумесна з польскім корпусам Доўбара-Мусьніцкага.


Historyja dan repost
24 лістапада 1996 года з парушэннем заканадаўства быў праведзены рэферэндум.


"Зналi: мова яднае людзей i гуртуе
У сям'ю-грамаду, як сясцёр i братоў.
I нiшто так ад смерцi народ не ратуе,
Як да роднае мовы святая любоў.

Згiне мова - i згiне народ як асоба,
Бо без мовы сваёй - без уласнай душы –
Ён ужо не народ, а сабраны часова
Выпадковы натоўп на жыцця кiрмашы.

А натоўп - гэта той жа па сутнасцi статак.
А на статак - даволi бiча-бiзуна,
Каб i волi, i памяцi выбiць астатак,
Каб у прорву нябыту сышоў без iмя."

Фрагмент верша "Сакавіцкая прыпавесць". Аўтар: Ніл Гілевіч.


Лясныя браты ці русские пацаны. Выбар відавочны 😁

18 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.